Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Ды якія там важныя справы! – махнуў рукой Міхась Восіпавіч. – Заходзь заўсёды, як толькі будзеш у Гародні, не саромся, я заўжды рады бачыць землякоў... – І нечакана прапанаваў: – Калі не сьпяшаешся – пойдзем пагуляем разам, бач пагода якая! Заадно і пагаворым...

Ён быў у добрым гуморы, распытваў, сам нешта расказваў, але больш распытваў. На кожным кроку яго пазнавалі, здароўкаліся і на мяне паглядвалі з цікаўнасьцю, што вядома ж, усьцешвала маю душу. Неўпрыкмет выйшлі да Нёману, дзе на прывязі, зьлёгку пагойдвачыся на плыні, стаяў баркас, прыстасаваны пад піцейную ўстанову. Міхась Восіпавіч пацікавіўся, ці я ўжо бяру чарку, і пачуўшы, што бяру патрошку, прапанаваў наведаць “паплавок”. Узялі – я толькі губы памачыць за кампанію, а ён то і добра, і гаворка ажывілася. Мне хацелася як мага больш пачуць і пра ягоную творчасьць, і пра рэвалюцыйную дзейнасьць у КПЗБ, і пра змаганьне ў партызанах, антыфашыстоўскім камітэце, аднак Міхась Восіпавіч ня надта ахвотна, толькі агульнымі словамі гаварыў на гэтыя тэмы, мне падалося, з-за сваёй сьціпласьці. Куды ахвотней апавядаў розныя вясёлыя эпізоды і гісторыі, удзельнікам якіх быў сам ці чуў

ад некага, альбо пераводзіў гаворку на звычайную застольную гамонку. А ўвогуле яшчэ больш умацоўвалася ўражаньне, што ён любіць больш слухаць, чым гаварыць, нават калі субяседнік, як я, амаль жоўтароты шпачок. Мо з гадзіну прасядзелі ў тым “паплаўку”, затым праводзіў яго да дому. Жыў Васілёк тады насупраць педінстытуту, не даходзячы да храма ў старэнькім дамку з невялічкім дворыкам і хлеўчукамі ля спуску да Гараднянкі. Міхась Восіпавіч запрасіў зайсьці ў хату, але гэта было ўжо занадта, і я адмовіўся, спаслаўшыся, што клішэ вось-вось будуць гатовыя і хачу патрапіць на аўтобус... Потым я ня раз бываў у Васільковай гасьціннай хаце, дзе за лёгкай чаркай слухаў ягоныя цікавыя расповеды і пра Вільню, і пра Казлоў, цяперашні Мічурынск, дзе быў з бацькамі ў бежанстве, і пра сустрэчы з Якубам Коласам, каму яшчэ ў дваццатыя гады прысьвячаў вершы, якія друкаваліся ў заходнебеларускіх выданьнях і нейкім чынам даходзілі да Канстанціна Міхайлавіча. А пасьля вайны пры сустрэчы і асабістым знаёмстве на нейкім пісьменьніцкім сходзе дзядзька Якуб нахмурыў бровы і строга сказаў пры людзях: во, гэта ён замінаў мне расьці! Вытрымаў нейкі час недаўменныя позіркі, засьмяяўся: я ж – колас, а ён – васілёк...

Потым Міхася Восіпавіча перасялілі ў больш прасторны падобны на абшаляваную вагонкай стадолу дом на вуліцы Карбышава, а ягоны, дзе пражыў больш за дзесяць гадоў, зьнесьлі і на тым месцы ўзьвялі гмах абласнога Дома палітасьветы. Не магу дараваць сабе, што ў свой час не даўмеўся дамагчыся адзначыць гэта мемарыяльнай дошкай. Шкада, што, як кажуць, добрая мысьля заўсёды прыходзіць апасьля...

Калі прызнацца шчыра, то і псеўданім Блакіт зьявіўся праз Васілька, хоць ён пра тое і не здагадваўся. Любімы мой колер – блакітнае неба, блакітны васілёк. Мне, васемнаццацігадоваму, тады здавалася, што ледзь ці ня ўсе сапраўдныя пісьменьнікі мелі ці маюць прыгожыя псеўданімы – Янка Купала, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля, Кандрат Крапіва, Максім Танк, Янка Маўр, Міхась Васілёк, нават Янка Брыль, Ніл Гілевіч падаваліся псеўданімамі... І ўвосень 1956 году са старонак шчучынскага “Чырвонага сьцяга” зьніклі вершы Валянціна Болтача, а на раённым паэтычным неасхіле з’явілася новая зорка – Валянцін Блакіт. Неўзабаве яна перакачавала на старонкі абласной газеты, рэспубліканскіх выданьняў, але з цягам часу стала з’яўляцца радзей і радзей, каб у рэшце рэшт скаціцца паэтычнай зьнічкаю і праз гады ўзыйсьці на сатырычна-гумарыстычным небасхіле. Нават сам не ведаю, чаму стаў падпісваць гэтым малапрыдатным для сатырычных жанраў псеўданімам гумарэскі і апавяданьні. Пэўна, па двух прычынах: не меў поўнай упэўнасьці, што гэта ўсурёз і надоўга, і па-другое, ў той час займаў сур’ёзную пасаду ў вельмі сур’ёзнай установе, дзе, ведаў, яўна падазрона паставяцца да такіх несур’ёзных заняткаў. А калі выйшла першая кніжка ў “Бібліятэцы “Вожыка”, псеўданім набыў нейкае літаратурнае жыццё, крэсьліць якое не падымалася рука і тады, як стаў пісаць “сур’ёзныя” аповесьці...

Асабліва зблізіў нас з Міхасём Восіпавічам ягоны прыезд у Шчучын і паездка да нас у вёску. Не памятаю, ці яны разам з Пятром Прыходзькам прыбылі ў Шчучын, ці тут сустрэліся выпадкова, помню толькі, што ў раённым Доме культуры яны выступалі разам. Назаўтра з Міхасём Восіпавічам мы паехалі на рэдакцыйным “ІЖ”ы ў нашае Вострава, дзе, як я нарасказваўся, яго так любяць і шануюць. Ехаць бы па шашы на Пратасаўшчыну – хоць і далей, але дарога добрая, а я, як заўсёды, рашыў скараціць – на Еўлашы, дзе таксама неблагі гасьцінец, за выключэньнем некалькіх невялікіх пясчаных мясьцінаў, якія ці не штодня спакойна адольваў з ходу. І тут не даўмеўся збавіць хуткасьць – і... кола пайшло ўбок юзам, не пасьпеў і сьцяміць, чаму матацыкл ляжыць зьлева на абочыне, а Міхась Восіпавіч – наперадзе ў сыпучым пяску пасярод дарогі. Абамлеў: пакалечыў ці забіў Васілька!.. А тым часам Міхась Восіпавіч ускочыў жвавенька, пра мяне хвалюецца: ну, як ты? Адлягло ад сэрца: Міхась Восіпавіч, прабачце...

Убачыўшы, што нічога сур’ёзнага ні са мной, ні з матацыклам ня здарылася, Міхась Восіпавіч пачаў радасна супакойваць:

– Гэта ж здорава, Валічак, што зваліліся! Запомніцца, а то назаўтра і забылі б...

Пэўна, яно так...

Бацька, маці напачатку не хацелі даваць веры, што прывёз таго самага Васілька, а як пераканаліся – разгубіліся, ня ведалі, як паводзіць з гэтакім шаноўным госьцем, што паставіць на стол, аднак не прайшло і пяці хвілінаў, а яны ўжо былі як даўнія знаёмцы. Прыгадвалі польскія часы, чыталі ягоныя вершы, а з бацькам даўспаміналіся, што ў вайну ў Шчанцы ў абодвум знаёмага Івана разам ціснулі самагонку. З таго часу бацька заўсёды перадаваў са мною яму пляшачку першаку. Неўзабаве нейкім чынам даведаліся суседзі і набілася паглядзець на Васілька ледзь ці ня поўная хата... Гамонка ў іх закончылася з другімі пеўнямі, калі я спаў сном праведніка. Назад паехалі назаўтра далей ад бяды – па добрай дарозе на Пратасаўшчыну. У гасьцініцы нас чакаў радасна-узбуджаны Пятро Прыходзька: паслухайце, якога верша напісаў, пакуль вы гулялі...

Я вельмі зьдзівіўся, калі даведаўся, што Міхась Восіпавіч ня член партыі. Чалавек, які напісаў столькі пранікнёных рэвалюцыйных твораў, на маё глыбокае перакананьне, проста ня мог ня быць членам партыі. Неяк выказаў яму сваё неўразуменьне. Міхась Восіпавіч глянуў дапытліва, трохі іранічна і аджартаваўся:

– Ды надта ж стары я, каб пачаць звацца маладым камуністам. Ну, і выпіваю – які ж з мяне камуніст...

Такі адказ, канечне, ня мог мяне задаволіць і я, не разумеючы, наколькі гэта нетактоўна, ня раз яшчэ прыставаў да яго з гэтым пытаньнем, і заўсёды ён далікатна ўхіляўся ад адказу, зводзячы ўсё на жарт. І па сёньняшні дзень Васількова беспартыйнасьць для мяне – неразгаданая таямніца. К таму часу распусчаная Сталіным КПЗБ як правакацына-шпіёнская была цалкам рэабілітаваная, ейным членам амаль аўтаматычна давалася членства КПСС, вяртаўся партстаж. Варта толькі было напісаць заяву ў парткамісію і спаслацца на сьведкаў. Васількова членства ў КПЗБ друкавана засьведчвалася ня толькі ягонымі паплечнікамі па рэвалюцыйнай дзейнасьці Максімам Танкам і Валянцінам Таўлаем, але і адным з арганізатараў і кіраўнікоў КПЗБ Мікалаем Арэхвам, які ў Інстытуце гісторыі партыі займаўся пытаньнямі рэабілітацыі. Чаму, здавалася, абсалютна лаяльны да савецкай улады Васілёк не схацеў пісаць заяву? Незразумела...

Для мяне ён быў крыштальна сумленны, да мяккасьці далікатны, тактоўны чалавек, сапраўдны інтэлігент і адначасова тыповы селянін – ня надта гаваркі, разважлівы, стрыманы, хто ніколі не выварочвае некаму напаказ сваю душу. Яго ніколі не карміла паэзія, ён сам сваім сялянскім мазалём карміў сваю паэзію. Я дзівіўся, не хацеў даваць веры, што за свае вершы пры санацыйным польскім рэжыме ён ня меў ні грошыка, выдаваўся за свой кошт, прадаючы на базары вырашчанае і намалочанае жыта, выгадаванага бычка ці цялушку. Паверыў, калі праз семдзесят-восемдзесят гадоў сам дажыў да таго ж самага пры рэжыме, які выдае сябе за народны і ня з меншым, а мо нават большым імпэтам і апантанасьцю вынішчае народную мову, літаратуру, культуру... Мо таму, што Міхась Васілёк надта ж добра ведаў цану хлебу, ягоная псіхалогія, звычкі на ўсё жыцьцё засталіся сялянскімі. Нават такая дэталька: машынальна, хутчэй за ўсё падсьвядома, на нейкім сакральным узроўні ён ніколі не дазваляў сабе змахнуць на падлогу хлебныя крошкі са стала, акуратна, самавіта зьмятаў іх у жменю і кідаў у рот. Як і мая маці, як і ўсе сяляне старэйшага веку. Тое ж міжволі часта рабіў і Васіль Быкаў. Амаль анекдатычны выпадак, які падкрэсьлівае генетычнае непрыняцьце марнатраўства, неашчаднасьці ягонай сялянскай натурай, што ўдосталь зьведала нястачаў і нягодаў: з нейкай дэлегацыяй ці групай Міхась Васілёк пайшоў на знакамітую мясцовую тытунёвую фабрыку, дзе гаспадары вялікадушна прапанавалі курцам прадэгуставаць шматлікія ўзоры сваёй прадукцыі. Стары курэц Міхась Восіпавіч надэгуставаўся так, што вывелі ледзьве жывога, а потым шчыра зьдзіўляўся: як жа гэта можна выкідаць, не дакурыўшы?!

Неяк угаварыў Міхася Восіпавіча хоць адзін свой новы твор даць для нашай газеты, і неўзабаве па пошце ў рэдакцыю на маё імя прыслаў напісаны сваім акуратным прыгожым почыркам верш. Рэдактар тут жа распарадзіўся надрукаваць яго буйным шрыфтам на першай старонцы, хоць па тэматыцы верш быў ня надта, мо зусім ня першапалосным. А праз дзень я павёз вырабляць клішэ і ўручыў газету Васільку, падзякаваўшы і абсалютна шчыра расхвальваючы верш. Міхась Восіпавіч глянуў скрушліва, сьцяў жаўлакі, нібы стрымліваючы сьлязу, махнуў рукой, усьміхнуўся журботна-сумнай усьмешкай:

– Вершы, Валічак, я пісаў у дваццатых, трыццатых... Ды гэта і ты бачыш... – памкнуўся яшчэ нешта сказаць, але перадумаў, характэрным жэстам адмахнуўшы рукой, і адразу ж пазмрачнеў, замыкаючыся ў сабе.

Я абагаўляў Міхася Восіпавіча, ніколі і ў галаву мне не прыходзіла параўноўваць старыя і цяперашнія ягоныя вершы, разумеючы, што пісаліся яны ў іншыя часы, у іншых абставінах, у рэшце рэшт у іншым узросьце, хоць, канечне ж, гэтая розьніца была навідавоку. Аднак быў вялікі сумнеў, што толькі гэта няўцешнай скрухай аглытвае ягоную душу. Заглянуць бы! Але туды ён не хацеў пускаць нікога, а калі і падпускаў, то толькі на пэўную адлегласьць, да нейкага нябачнага парожка. Разам з тым нават ад мяне, маладога, неспрактыкаванага, яму цяжка было хаваць нейкую таямніцу, што гнятлівым цяжарам ляжала на ягонай душы, ад чаго, мусіць, часам здаваўся нейкім трохі разгубленым, нават напалоханым. Потым мне Васіль Быкаў расказваў (гэта ж ён засьведчыў і ў сваёй кнізе “Далёкая дарога дадому”), што Васілька ледзь ці не штодня цягалі ў КДБ, а чаго – не казаў нікому, перапальваючы ўсё у сабе, спальваючы сваё сэрца зусім не на кастры паэзіі... На сёньняшні розум, тады па маладой ахламоністасьці часам дазваляў сабе ў стасунках з Васільком нетактоўнасьць, за якую зараз ніякавата, хочацца прабачыцца. Хоць бы такое...

Тады былі ў модзе абласныя агляды-конкурсы ведамасных самадзейных мастацкіх калектываў. Наступіла чарга прадэманстраваць свае таленты і работнікам спажывецкай каперацыі. Ня ведаю, як дзе, а нашы шчучынскія зафрахтавалі на конкурс мастацкі калектыў раённага Дому культуры, у якім і я выступаў з чытаньнем сваіх вершаў. Разьмеркавалі, як каго прадстаўляць будуць – прадаўцы, нарыхтоўшчыкі, таваразнаўцы і г. д. Фельетон сам плыў у рукі. Шчучынцы (па алфавіце) выступалі самымі апошнімі, і пасядзеўшы, паслухаўшы трохі, пайшоў наведаць Міхася Восіпавіча – рэдакцыя тады разьмяшчалася побач, лічы ў адным будынку з абласным Домам народнай творчасьці, дзе праходзіў конкурс. Пасядзелі, пагаманілі, схадзілі ў забягалаўку, дзе я прапанаваў, а Васілёк весела пагадзіўся выступіць за Шчучынскі райспажыўсаюз: а чаму б і не, мая ж Баброўня цяпер у Шчучынскім раёне!.. Не, ён ня быў п’яны, проста часам у добрым гуморы яго так і пад’юджваў малады гарэзьлівы настрой. Наш мастацкі кіраўнік не паверыў такой удачы, стаў пытацца, як прадставіць Васілька: таваразнаўцам ці яшчэ кім? Канечне

ж, прадстаўляць Васілька, якога навылёт ведае журы, таваразнаўцам са Шчучына было б верхам камізму, але ў мяне хапіла розуму сказаць, каб прадставіў як земляка, які карыстаецца паслугамі мясцовай кааперацыі. Першае месца Шчучыну было забясьпечанае, і кіраўніцтва райспажыўсаюзу запрасіла ў рэстаран з сервіраванымі па вышэйшым класе ссунутымі літарай «Т» сталамі. Міхась Восіпавіч быў у цэнтры ўвагі. Пры гэткай закусі гарэлка ня надта хмяліла. Калі мы аўтобусам падвезьлі яго пад самую хату, Міхась Восіпавіч шапнуў мне: а ты, Валічак, не пішы свайго фельетону...

Поделиться:
Популярные книги

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Идеальный мир для Социопата 12

Сапфир Олег
12. Социопат
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 12

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент