Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Захопленыя, уражаныя адкрыццём пазазямной цывiлiзацыi, мы, аднак, прагнем хутчэй вярнуцца, каб расказаць людзям пра ўсё тое, сведкамi чаго мы былi, аказаўшыся ў замежнай Галактыцы, на адной з планет сiстэмы свяцiлы Дзяржацель.

Мы маем намер праз дваццаць восем гадзiн, гэта значыць роўна праз суткi, пасля гэтага сеансу радыёсувязi вяртацца на наш "Парытэт". Прыбыўшы на "Парытэт", мы аддамо сябе ў поўнае распараджэнне Абцэнупра.

А пакуль да пабачэння. Перад вылетам да Сонечнай сiстэмы мы паведамiм час нашага прыбыцця на "Парытэт".

На гэтым заканчваем сваё першае паведамленне з планеты Лясныя Грудзi. Да хуткай сустрэчы. Вельмi просiм перадаць нашым сем'ям, каб яны не хвалявалiся...

Парытэт-касманаўт 1-2.

Парытэт-касманаўт 2-1".

Паасобнае

пасяджэнне асобаўпаўнаважаных камiсiй на борце авiяносца "Канвенцыя" па расследаваннi надзвычайнага здарэння на арбiтальнай станцыi "Парытэт" закончылася тым, што абедзве камiсii ў поўным складзе вылецелi на кансультацыi з вышэйстаячымi iнстанцыямi. Адзiн самалёт, узляцеўшы з палубы, узяў курс на Сан-Францыска, другi праз некалькi хвiлiн у супрацьлеглы бок - на Ўладзiвасток. Авiяносец "Канвенцыя" знаходзiўся ўсё там жа, у раёне свайго пастаяннага месцазнаходжання - у Цiхiм акiяне, паўднёвей Алявутаў... На авiяносцы панаваў строгi парадак. Кожны быў пры сваёй справе, кожны напагатове... I ўсе маўчалi...

Цягнiкi ў гэтых краях iшлi з усходу на захад i з захаду на ўсход.

А па баках ад чыгункi ў гэтых краях ляжалi вялiкiя пустынныя прасторы Сары-Азекi, Сярэдзiнныя землi жоўтых стэпаў...

Пройдзена ўжо трэцяя частка шляху да Ана-Бейiт. Сонца, напачатку падняўшыся над зямлёй, цяпер нiбы застыла ў адной кропцы над саразекамi. Значыць, дзень стаў днём. Стала падзённаму прыпякаць.

Паглядваючы то на гадзiннiк, то на сонца, то на адкрытыя стэпавыя далiны ўперадзе, Буранны Едыгей думаў, што пакуль усё iдзе як трэба. Ён усё гэтак жа трухаў уперадзе на вярблюдзе, за iм iшоў трактар з прычэпам i за прычэпам калёсны трактар "Беларусь", а рыжы сабака Жалбарс бег крыху збоку.

"Аказваецца, галава чалавека нi хвiлiны не можа не думаць. Вось жа як запланавана гэтая штука - хочаш ты цi не хочаш, а ўсё роўна думка з'яўляецца з думкi, i так бясконца, напэўна, пакуль не памрэш!" Гэта кплiвае адкрыццё Едыгей зрабiў, злавiўшы сябе на тым, што ўвесь час, бесперапынку, аб нечым думае ў дарозе. Думкi плылi за думкамi, як хваля за хваляй у моры. У дзяцiнстве ён гадзiнамi назiраў, як на Аральскiм моры ў ветранае надвор'е ўзнiкалi ўдалечынi белыя шпоркiя буруны i як яны наблiжалiся, закiпаючы грывамi, нараджаючы хвалю з хвалi. У тым руху было адначасова нараджэнне, разбурэнне i зноў нараджэнне i згасанне жывой плоцi мора. I тады хацелася яму, хлопчыку, ператварыцца ў чайку i ляцець над хвалямi, над зiхоткiмi пырскамi, каб бачыць зверху, як жыве вялiкая вада.

Перадвосеньскiя саразекi з iх пранiзлiвай, сумнай адкрытасцю, мерны тупат вярблюда, якi iшоў трухам, настройвалi Бураннага Едыгея на дарожныя роздумы, i ён не пярэчыў iм, балазе ўперадзе была доўгая дарога i нiшто не перашкаджала мернаму руху. Каранар, як заўсёды на вялiкiх адлегласцях, разаграваўся пры хадзьбе, i ад яго пачало зухаць моцным мускусным духам. Дух гэты шыбаў у нос ад вярблюджага загрыўка i шыi. "Ну-ну, - задаволена ўсмiхаўся сам сабе Едыгей, - значыць, ты ўжо ўвесь у мыле! Ух ты звяруга, жарабок гэтакi! Дурны ты, дурны!"

Думалася Едыгею i аб мiнулых днях, аб справах i падзеях, калi Казангап быў яшчэ ў сiле, i ў тым ланцужку ўспамiнаў апанаваў яго зусiм не ў час даўнi горкi сум. I малiтвы не дапамаглi. Ён шаптаў iх услых i зноў, паўтараючы, каб адагнаць, прызабыць, схаваць боль, што вярнуўся. Але душа не ўтаймоўвалася. Пазмрачнеў Буранны Едыгей, без патрэбы ўвесь час прыспешваў вярблюда, што трусiў старанна i без таго, брылёк шапкi насунуў на самыя вочы i ўжо не аглядаўся на трактары, што iшлi следам. Няхай едуць за iм, не адстаюць, якая справа iм, маладым, зялёным, да той даўняй гiсторыi, пра якую нават яны з жонкай не спамянулi, але якую рассудзiў Казангап, як заўсёды, мудра i справядлiва. Толькi ён i мог так усё вырашыць, а не то даўно ўжо Едыгей пакiнуў бы гэты раз'езд Баранлы-Буранны...

У годзе тым, пяцьдзесят першым, ужо ў самым канцы, зiмой, прыбыла на раз'езд сям'я. Муж, жонка i двое дзяцей - хлопчыкi. Старэйшаму, Давулу, пяць гадоў, а малодшаму тры гады. Малодшага звалi Эрмек. А сам Абуталiп быў равеснiкам Едыгею. Ён яшчэ да вайны, маладым хлопцам, год настаўнiчаў у аульнай школе, а летам у сорак першым у першыя ж днi яго мабiлiзавалi на фронт. З Зарыпай яны пажанiлiся, выходзiць, ужо ў канцы вайны цi адразу пасля гэтага. Яна таксама да iх пераезду была настаўнiцай малодшых класаў. I вось лёс прымусiў, закiнуў iх у саразекi, на Баранлы-Буранны.

Што яны не ад дабра аказалiся ў саразекскай глухаманi, стала зразумела адразу. Абуталiп i Зарыпа маглi б вельмi проста ўладкавацца на работу ў другiм месцы. Але, вiдаць, так склалася жыццё, што iншага выбару ў iх не было. Спачатку баранлiнцы думалi, што доўга яны тут не будуць, не вытрымаюць, з'едуць куды вочы глядзяць. Не такiя прыплывалi i сплывалi з Баранлы-Бураннага. Такой думкi быў i ён, Едыгей, i Казангап. Але ўсё роўна да сям'i Абуталiпа адразу пачалi ставiцца спаважлiва. Прыстойныя, культурныя людзi. Гаротныя. Працавалi, як i ўсе - i муж, i жонка. I шпалы цягалi на сабе, i на заносах мерзлi. Наогул, рабiлi ўсё, што трэба было рабiць пуцейцам. I трэба сказаць, добрая, згодная, дружная сям'я была, хоць i няшчасная па той прычыне, што Абуталiп, аказваецца, быў у палоне. На той час нiбы ўжо i схлынулi страсцi ваенных год. Да быўшых ваеннапалонных ужо не адносiлiся як да здраднiкаў i ворагаў. Што датычыцца баранлiнцаў, то яны не сталi сабе галаву забiваць. Ну быў чалавек у палоне дык быў, вайна закончылася перамогай, i чаго толькi з людзьмi не здаралася ў гэтай страшнай сусветнай калатнечы. Iншыя вось i па сённяшнi дзень мыкаюцца па свеце як непрыкаяныя. Здань вайны ўсё яшчэ шастае следам... I таму баранлiнцы роспытамi асаблiва не даймалi перасяленцаў, чаго людзям душу трывожыць, i без таго, вiдаць, хапiла гора.

А з часам так атрымалася, што неяк непрыкметна пасябравалi яны з Абуталiпам. Разумны ён быў чалавек. Едыгея прываблiвала ў iм тое, што Абуталiп i ў такiм становiшчы не быў вартым жалю. Трымаўся з годнасцю i дарэмна не наракаў на лёс. Ён прыняў свет такiм, якi ён ёсць. Зразумеў, можа, так чалавек, што гэта такi лёс выпаў яму на долю. Жонка яго Зарыпа таксама, вiдаць, згадзiлася з гэтым. Прымiрыўшыся ў душы з непазбежнасцю расплаты, яны знаходзiлi сэнс жыцця ў нейкай незвычайнай чуласцi, блiзасцi адно да аднаго. Як зразумеў пасля Едыгей, гэтым яны жылi, гэтым абаранялiся, узаемна засланяючы сябе i дзяцей ад лютых вятроў часу. Асаблiва Абуталiп. Ён i дня не мог пражыць без сваёй сям'i. Дзецi, сыны, - для яго гэта было ўсё. Кожную вольную хвiлiну Абуталiп быў з iмi. Ён вучыў iх грамаце, складаў розныя казкi, загадкi, распачынаў нейкiя прыдуманыя iм гульнi. Калi яны з жонкай iшлi на работу, дзяцей спачатку пакiдалi адных у бараку. Але Укубала не магла на гэта спакойна глядзець, яна стала забiраць хлопчыкаў да сябе. У доме ў iх было на той час ужо i цяплей i ўтульней, чым у навасёлаў. Гэта якраз i зблiзiла iх сем'i. Бо ў Едыгея ў тыя гады таксама падрасталi дзецi, дзве дзяўчынкi, якраз равеснiцы з абуталiпаўскiмi хлопчыкамi.

Зайшоўшы неяк пасля работы на перагоне за сваiмi дзецьмi, Абуталiп прапанаваў:

– Вось што, Едыгей, давай я заадно i тваiх дзяўчатак буду вучыць. Я ж не таму, што рабiць мне няма чаго. Дзецi здружылiся, разам гуляюць. Днём у вас, а вечарамi няхай у нас. А чаму я кажу так? Жыццё тут, наводшыбе, беднае, дык тым больш трэба займацца з iмi. Час наступае такi, што веды патрэбны з маленства. Цяпер вось такi маленькi хлопчык, што яшчэ ад зямлi не адрос, павiнен ведаць столькi, колькi раней здаравенны дзяцюк. А iнакш да адукацыi i не праб'ешся.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Те, кого ты предал

Берри Лу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Те, кого ты предал

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона