Чтение онлайн

на главную

Жанры

Бязглуздыя парады

Остер Григорий Бенционович

Шрифт:
* * *
Калі вырасьцеш вялікім, Станавіся прэзідэнтам. Бо файнейшае работы Ў цэлым сьвеце не знайсьці: Ў абавязкі прэзідэнта Уваходзіць бег на лыжах, Тэніс, на каньках катаньне І гульня ў футбол-хакей.
* * *
Не пагаджайся ні за што Ніколі і ні зь кім, А хто пагодзіцца з табой - Таго баякам кліч. За гэта ўсе цябе пачнуць Любіць і паважаць. І
будзе у цябе паўсюль
Сяброў сапраўдных шмат.
* * *
Калі ў кухні тараканы Маршыруюць па стале, Ну а мышы на падлозе Зладзілі вучэбны бой, Значыць, трэба на часінку Кінуць барацьбу за мір І распачынаць заўзята Барацьбу за чысьціню.
* * *
Калі вырашыў ты зь сябрам Па душах пагаварыць, Сябра не хапай за гузік - Вырвецца яшчэ, зьбяжыць, І на памяць застанецца Толькі гузік у цябе. Сябру трэба даць падножку, На падлогу заваліць, Зьверху сесьці і тады ўжо Па душах пагаварыць.
* * *
Калі ты прыйшоў у госьці, Не здароўкайся ні зь кім, Словаў «дзякуй», «калі ласка» Анікому не кажы, На пытаньні не адказвай, Адвярніся ад усіх, І тады цябе ня будуць Называць балбатуном.
* * *
Калі здарылася нешта Й вінаватых не знайшлі, Не хадзі туды, іначай Вінаватым будзеш ты. Лепш схавайся у куточку, А пасьля ідзі дамоў І пра тое, што убачыў, Ты нікому не кажы.
* * *
Не купілі вам бацькі марозіва? Не ўзялі ў кіно з сабою ўвечары? Трэба на бацькоў тады пакрыўдзіцца І сыйсьці бяз шапкі ў ноч халодную. Ды ня проста так блукаць па вуліцах, А ў дрымучы, цёмны лес адправіцца. Стрэць ваўка там шэрага, галоднага, Ў пашчу да яго патрапіць, ведама ж. А бацькі, калі пра тое ўведаюць, Закрычаць, заплачуць ды забегаюць, Кінуцца адразу па марозіва, Возьмуць у кіно з сабою ўвечары.
* * *
Паглядзі, што ў кожным доме Адбываецца ўначы: Павярнуўшыся да сьценкі, Тата з мамаю ляжаць. Вуснамі яны варушаць У цямнюткай цемнаце, І, заплюшчваючы вочы, Пяткай торгаюць у сьне. Ўвечары ісьці у ложак Не згаджайся ні за што. І не дазваляй нікому Нават коўдру падтыкаць. Ну няўжо табе ахвота Лепшыя свае гады Змарнаваць пад цёплай коўдрай, На падушцы, без штаноў?
* * *
Калі хочаш ты спадабацца дарослым, Дык зранку пачні хітраваць і дурэць, Брыкацца, кусацца, туды-сюды гойсаць І кленчыць сабе падарункі ва ўсіх. Гарлай, бі талеркі і сьмецьце раськідвай, А потым гадзінку вазьмі адпачні, - Адразу расчулена мама і тата Зь усьмешкай ласкавай
пагладзяць цябе
І скажуць, што ты - залатое дзіцятка, З табою гуляцца адна любата.
* * *
Калі ты прыйшоў на Елку, Патрабуй свой падарунак. Падлічы усе цукеркі, Ці ня зьеў іх Дзед Мароз. І яшчэ - ні ў якім разе Не нясі дамоў прысмакаў. Як наскочуць мама з татам - Дык палову адбяруць.
* * *
Калі хочуць пакараць вас, Бо паводзіліся кепска, Ну, да прыкладу, у ваньне Спрабавалі вымыць котку, Не спытаўшыся дазволу Ні у коткі, ні у мамы, Прапаную дзейсны спосаб, Як пазьбегнуць пакараньня. Біцеся ілбом у сьцены, Біце ў грудзі кулакамі, Плачце, голасна крычыце: «Ах, нашто ж я мучыў котку?! Варты я сьмяротнай кары! Ганьба! Ганьба мне і сорам!» Роўненька праз паўхвіліны Ўсе заплачуць разам з вамі, Вас прабачаць і у краму Пабягуць па шакалядку. Вось тады спакойна котку Вы за хвост цягніце ў ванну, Бо нікому і ніколі Не пажаліцца яна.
* * *
Скажам, у цябе ў кішэні - Жменя смачных ледзяшоў, А насустрач па дарозе Верныя ідуць сябры. Не пужайся, не хавайся І ня кідайся ўцякаць, Не запіхвай ўсе цукеркі, Не разгортваючы, ў рот. Падыйдзі да іх спакойна І бязь лішняй балбатні Хуценька дастань зь кішэні... І падай сябрам руку. Паздароўкайся зь сябрамі, Трошачкі паразмаўляй. Разьвітайся і пасьля ўжо Як хутчэй бяжы дамоў Каб цукеркі ўдома зьесьці, Пад канапу, брат, залазь. Пад канапаю дакладна Не сустрэнецца ніхто.
* * *
Вазьмі густы вішнёвы сок І белы мамін плашч. Лі асьцярожна сок на плашч - І будзе пляма там. Цяпер, каб плямы не было На маміным плашчы, Плашч трэба цалкам абмакнуць Ў густы вішнёвы сок. Вазьмі вішнёвы мамін плашч І кубак малака. Лі асьцярожна малако, І будзе пляма там. Цяпер, каб плямы не было На маміным плашчы, Плашч трэба цалкам абмакнуць У рондаль з малаком. Вазьмі густы вішнёвы сок І белы мамін плашч, Лі асьцярожна...
* * *
Калі вы вакно пабілі, Не сьпяшайцеся прызнацца. Пачакайце, - раптам грымне Грамадзянская вайна. Артылерыя ўдарыць, Шыбы выляцяць усюды, І ніхто крычаць ня будзе З-за пабітага вакна.
* * *
Бі сяброў безь перапынку Кожны дзень па паўгадзіны, І твая мускулятура Будзе цьвердай, як камень. А магутнымі рукамі, Калі прыйдзе грозны вораг, Зможаш ў цяжкую хвіліну Ты сяброў абараніць.
Поделиться:
Популярные книги

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия