Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек ідзе

Мавр Янка

Шрифт:

Гэта былі тапіры, якія цяпер захаваліся толькі яшчэ ў Паўднёвай Амерыцы.

Людзі спыніліся і не ведалі, што рабіць. Вопыт і пачуцце ім казалі, што гэта ціхамірныя жывёлы, а не драпежныя. Але хто іх ведае, што яны там сабе думаюць?

Пастаялі, паглядзелі - здаецца, нічога. Тапіры стаяць сабе спакойна і нават не звяртаюць увагі на людзей. Можна паспрабаваць.

Асцярожна пасунуліся наперад, падышлі зусім блізка. Тыя стаяць сабе, з цікавасцю пазіраюць на людзей, - а самі ні з месца.

Нічога не зробіш,

трэба абмінаць іх. А дзеля гэтага трэба лезці ў балота бадай што па шыю.

Кожнай «свінні» павінен быў чалавек даваць дарогу ды яшчэ радавацца, што яго не чапаюць...

Толькі што яны перабраліся на той бераг, як збоку нешта затрашчала і з гушчару проста на іх выбег насарог. Ён быў раззлаваны, цяжка дыхаў, у баку была глыбокая рана, адтуль бегла кроў. Адразу відаць было, што ён толькі што вырваўся з бойкі. А ў такіх выпадках насарог нападае на кожнага, каго ні сустрэне.

Не паспелі нашы людзі апамятацца, як насарог, схіліўшы галаву, кінуўся на іх. Пачуўся дзікі крык, усе кінуліся хто куды. Большасць мігам апынулася на дрэвах...

Але адна жанчына з дзіцем не паспела.

Насарог падхапіў яе сваім страшэнным рогам і так кінуў праз сябе, што яна адляцела далёка і стукнулася яшчэ галавой аб дрэва. Дзіцянё адарвалася ад яе і ўпала перад зверам. Насарог растаптаў яго нагою і пабег далей.

Калі ўсё сціхла, людзі злезлі з дрэва і абступілі няшчасную жанчыну. Яна была ўжо мёртвая. Бок яе быў зусім разадраны... Галава ўся скрываўленая.

Напружана глядзелі людзі на гэтую ахвяру, краталі яе, варочалі галаву, рукі. Такая смерць на іх вачах асабліва ўразіла людзей; відаць было, што яны нешта перажывалі, адчувалі, думалі... Цьмяныя былі гэтыя пачуцці і думкі, але пад уплывам такога здарэння яны ўзварушыліся, узмацніліся, і адно гэта ўжо было карысным практыкаваннем для розуму і сэрца першабытнага чалавека.

Але такая нязвычная ўнутраная праца не магла ў іх цягнуцца доўга. Цікавасць і ўвага хутка прайшлі; адзін за адным адвярнуліся яны ад жанчыны і зараз жа забыліся аб здарэнні.

Пра дзіця ніхто не ўспомніў, ніхто не пацікавіўся, ці жывое яно, ці не, таму толькі, што яно ляжала воддаль і не трапіла на вочы.

Лес парадзеў, і нашы падарожнікі выйшлі на палянку ля крыніцы. Тут зрабілі прывал. Ніхто не ведаў, што з іх гуртка трох ужо не хапае...

Адны селі адпачываць, другія зноў пайшлі «пасвіцца», трэція падышлі да крыніцы напіцца. Там яны лажыліся на жывот і, апусціўшы галаву, пілі проста з крыніцы.

Наогул яны баяліся вады, і толькі які-небудзь надзвычайны выпадак мог прымусіць іх лезці ў раку ці возера.

Тым часам важак з адным са сваіх таварышаў (будзем зваць яго Краг) адышлі далей убок, каб прасачыць якой здабычы.

З правага боку, бліжэй да крыніцы, быў густы зараснік, з левага - рэдкі лес. У адным месцы яны заўважылі, што праз зараснік да крыніцы ідзе сцежка. Відаць

было, што яе зрабілі звяры, якім трэба было хадзіць на вадапой.

Нібы мімаволі спыніліся яны на гэтым месцы і пачалі азірацца, чагосьці чакаючы.

Праз некаторы час яны заўважылі, што па лесе яшчэ досыць далёка ідуць жывёлы, падобныя да аленяў, толькі з маленькімі рагамі. Яны, відаць, накіроўваліся ў гэты бок.

Важак схіліўся, насцярожыўся. Потым таргануў за руку свайго таварыша, і абодва яны схаваліся ў кустах. Прыціхлі і пачалі чакаць.

Алені набліжаліся спакойна, але каля кустоў пярэдні раптам спыніўся і стаў прыслухоўвацца. Паляўнічыя пачалі ўжо баяцца, што яны ўцякуць.

На шчасце, ветрык падзьмуў у другі бок. Алені больш нічога не адчувалі і, супакоіўшыся, пайшлі па сцежцы. Тады важак кінуўся да пярэдняга на шыю, са страшэннай сілай сціснуў рукі і нават яшчэ ўчапіўся за шыю зубамі. Алень скокнуў убок, але чалавек моцна вісеў у яго на шыі. Зараз жа падскочыў Краг, ухапіў аленя за галаву і пачаў яе круціць. Пальцы яго разадралі храпу, выціснулі вочы ў аленя - і абодва чалавекі разам з аленем пакаціліся на зямлю, але ні на адзін момант не адпускалі сваіх рук.

Алень абараняўся з апошніх сіл, кусаўся, біў нагамі і нават параніў важаку бок капытом, але нішто не памагала. Яны ўсё болей і болей задзіралі галаву ўверх і разам з тым круцілі ўбок. Урэшце косці шыі храснулі, рухі аленя пачалі слабнуць - і ён сціх...

Тады абодва чалавекі падняліся, выпрасталіся, і з грудзей іх вырваўся зычны крык перамогі.

На гэты крык збегліся ўсе і, убачыўшы такую багатую здабычу, пачалі крычаць і скакаць вакол мёртвага аленя. Твары іх страшэнна крывіліся: гэта азначала радасць і смех.

Нялёгка было голымі рукамі забіць аленя, але не лягчэй было і разабраць яго. Каля аленя пачалася тузаніна. Кожны стараўся як найхутчэй ухапіць сабе кавалак, але як гэта зрабіць?

Адны прабавалі разадраць скуру кіпцямі, другія зубамі, трэція стараліся адламаць ногі. Яны штурхаліся, агрызаліся і, здавалася, вось-вось не на жарт паб'юцца.

Патроху ў некалькіх месцах яны зрабілі дзіркі зубамі. Потым з вялікай цяжкасцю дралі рукамі. Скура была моцная, мокрая, выслізгвала з рук, а людзі, што цягнулі яе, часта ляцелі дагары нагамі. Тады зноў пашыралі дзірку зубамі.

Але справа не пайшла байчэй і тады, калі яны дабраліся да мяса. Усё роўна адрываць яго рукамі было вельмі цяжка. Усё роўна прыходзілася больш працаваць зубамі.

Жудасна было глядзець на «баль» гэтых стварэнняў.

У гэты момант, здаецца, знікла і тое нямногае чалавечае, што ў іх было. Дзікі погляд, выскаленыя зубы, скрываўленыя морды і рукі і застыўшыя кавалкі крыві на поўсці...

Рэдка ім, бяззбройным, выпадала такое шчасце, і яны стараліся ўзнагародзіць сябе за тыя галодныя дні, якія ў іх былі так часта.

Поделиться:
Популярные книги

Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Мантикор Артемис
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сам себе властелин 3

Горбов Александр Михайлович
3. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.73
рейтинг книги
Сам себе властелин 3

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке