Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён нiбы чуў музыку, нiбыта бачыў прывабнае святло будучынi.

Калi ён прызямлiўся, дык убачыў, што чайкi сабралiся на Вялiкую Раду, сабралiся даўно i чагосьцi чакалi.

– Чайка Джонатан Лiвiнгстан! Выйдзi на сярэдзiну!

Словы Старэйшыны прагучалi нязвыкла ўрачыста. Выклiк на сярэдзiну азначаў адно з двух: найвялiкшую ганьбу або найвялiкшую славу. Для ўшанавання Славай на сярэдзiну выходзiлi сама выдатныя важакi чаек. "Ну вядома, - падумаў ён, сёння ранiцай Чарада бачыла Прарыў! Але мне не патрэбна слава. Я зусiм не хачу быць важаком. Я хачу толькi падзялiцца тым, пра што даведаўся сам, паказаць тыя неабсяжныя

далягляды, якiя адкрываюцца перад усiмi намi". Ён выйшаў наперад.

– Чайка Джонатан Лiвiнгстан, - сказаў Старэйшына, - выйдзi на Ганьбу перад сваёй раднёй!

Яму здалося, што яго з усяго маху выцялi дошкай. Зашумела ў вушах, ногi ў каленях аслабелi, пер'е адразу абвiсла. Яго выклiкалi на Ганьбу? Не можа быць! А Прарыў! Яны нiчога не зразумелi! Гэта памылка, памылка!

– ...сваёй шалёнай дзiвацкай безадказнасцю, - урачыста гучаў голас, груба растаптаў i зняважыў годнасць i традыцыi Сям'i Чаек...

Выклiк на сярэдзiну для ганьбавання азначаў, што ён будзе выгнаны з Чарады i асуджаны на адзiноту сярод Далёкiх Скалаў.

– ...калi-небудзь, Чайка Джонатан Лiвiнгстан, ты даведаешся, што безадказнасць не можа цябе пракармiць. Нам не дадзена спасцiгнуць сэнсу жыцця, бо ён недаступны нашаму розуму; мы ведаем толькi адно: мы iснуём на гэтым свеце, каб есцi i старацца пражыць як мага даўжэй.

Чайкi нiколi не пярэчаць Радзе Чарады, але Джонатан асмелiўся ўзвысiць свой голас.

– Безадказнасць? Браты мае!
– усклiкнуў ён.
– Цi знойдзецца хто-небудзь з большым пачуццём адказнасцi, чым чайка, якая знайшла сэнс, найвышэйшую мэту жыцця i прытрымлiваецца яе? Тысячы гадоў мы гойсаем, шукаючы рыбныя галовы, а цяпер у нас ёсць мэта - спазнаваць свет, адкрываць новае, быць вольнымi! Дазвольце мне, i я пакажу вам, чаму навучыўся...

З такiм жа поспехам ён мог загаварыць да камення. Чарада быццам знямела.

– Ты больш не Брат нам, - нараспеў прамовiлi чайкi, усе разам узмахнулi крыламi, затулiлi вушы i адвярнулiся ад яго.

Джонатан-Чайка рэшту сваiх дзён жыў адзiн, хоць адлятаў i на вялiкую адлегласць ад Далёкiх Скалаў. Але засмучала яго не адзiнота, а тое, што астатнiя чайкi адмовiлiся паверыць у радасць палёту, у святло, што палала перад iмi, адмовiлiся расплюшчыць вочы i ўбачыць.

З кожным днём ён дазнаваўся ўсё больш i больш. Ён даведаўся, што, пiкiруючы на вялiкай хуткасцi, можна здабыць рэдкую i смачную рыбу, якая збiраецца ў гурт на глыбiнi дзесяцi футаў; яму больш не патрэбны былi, каб выжыць, рыбацкiя судны i чэрствыя скарынкi хлеба. Ён навучыўся спаць у паветры, навучыўся лятаць наперарэз ветру, што дзьме з берага, i не збiвацца з курсу ўночы; ён мог праляцець ад усходу да захаду сонца сотнi мiляў. Тое самае нутраное чуццё вяло яго праз густыя марскiя туманы, узнiмала да сляпучага чыстага неба... а астатнiя чайкi ў гэты самы час тулiлiся на зямлi i не бачылi нiчога, апрача туманнай iмжы i дажджу. Ён навучыўся, асядлаўшы на вялiкай вышынi вецер, залятаць далёка на сушу i ласавацца там смачнымi насякомымi.

Ён адзiн атрымаў усё, чым, як ён калiсьцi спадзяваўся, будзе валодаць уся Чарада, i не шкадаваў той цаны, якую заплацiў за ўменне лятаць. Джонатан адкрыў сабе, чаму такое кароткае жыццё ў чаек, - прычынай таму нудота, страх i злосць; сам ён збавiўся ад гэтых пачуццяў, i жыццё яго было доўгае i сапраўды прыгожае.

I вось аднойчы вечарам, калi Джонатан спакойна i

самотна лунаў у сваiм любiмым небе, з'явiлiся яны. Дзве чайкi, што вынырнулi побач з яго крыламi, былi чыстыя, як святло зорак, а ззянне, якое праменiлася ад iх, было лагоднае i сяброўскае ў свежасцi вечаровага неба. Але сама дзiвоснае было ў майстэрстве iхняга лёту: кончыкi iх крылаў увесь час знаходзiлiся на адлегласцi аднаго дзюйма ад яго крылаў.

Не кажучы нi слова, Джонатан наладзiў iм экзамен, якога не ведала яшчэ нiводная чайка. Ён выгнуў крылы i зменшыў хуткасць да мiлi ў гадзiну. Дзве зiхоткiя птушкi запаволiлi палёт разам з iм, i дыстанцыя памiж iмi анi не парушылася. Лятаць павольна яны ўмелi.

Ён склаў крылы, гайдануўся i кiнуўся ў пiке з хуткасцю сто дзевяноста мiляў у гадзiну. Бездакорна захоўваючы шыхт, яны таксама рынулiся ўнiз.

Тады на ўсёй хуткасцi ён скiраваў угору, робячы доўгую вертыкальную запаволеную бочку. З усмешкай яны зрабiлi тое самае.

Ён перайшоў на гарызантальны палёт i, перш чым загаварыць, нейкi час ляцеў моўчкi.

– Ну добра, - сказаў ён. I спытаўся: - Хто вы такiя?

– Мы з твае Чарады, Джонатан. Мы твае браты.
– Словы iх гучалi стрымана, але ўпэўнена.
– Мы прыйшлi, каб паклiкаць цябе на новую вышыню, туды, дзе твой дом.

– У мяне няма дому. У мяне няма Чарады. Я - Выгнаннiк. Цяпер мы ляцiм каля вяршынi Гары Вялiкага Ветру, i вышэй, чым на некалькi соцень футаў, мне, старому, ужо не падняцца.

– Гэта няпраўда, Джонатан, бо ты ўжо вучыўся. Адна школа скончана, настаў час пачынаць другую.

Святло розуму, якое ўсё жыццё свяцiла Джонатану, азарыла яму гэтае iмгненне. Ён зразумеў: яны кажуць праўду. Ён можа ўзляцець яшчэ вышэй, i яму сапраўды пара выпраўляцца дадому.

У апошнi раз ён акiнуў доўгiм позiркам гэтае неба, гэтую вялiзную серабрыстую зямлю, дзе ён гэтак шмат чаго даведаўся.

– Я гатовы, - сказаў ён урэшце.

I Джонатан Лiвiнгстан узняўся разам з дзвюма зiхатлiвымi, нiбы зоркi, чайкамi i знiк у непраглядна цёмным небе.

ЧАСТКА ДРУГАЯ

"Дык, значыцца, гэта i ёсць неба", - падумаў ён i ўсмiхнуўся сам сабе. Мабыць, гэта не вельмi пачцiва - разважаць, якое яно, неба, не паспеўшы яшчэ пабыць на iм.

Узняўшыся над зямлёю i воблакамi, летучы ў цесным шыхце з зiхоткiмi чайкамi, ён заўважыў, як i яго цела становiцца гэткiм жа зiхатлiвым, як i ў iх. Ён нiбы быў тым сама маладым Джонатанам-Чайкай, якi заўсёды жыў у яго залацiстых вачах, але знешне ён змянiўся.

Яго цела засталося целам чайкi, але ляцеў ён куды хутчэй, чым калi-небудзь раней. "Дзiўна, - думаў ён, - я трачу ў два разы менш намаганняў, а лячу ў два разы хутчэй, чым у найлепшыя свае днi на Зямлi!"

Яго пер'е зiхацела сляпучай белiзной, а крылы былi гладкiя i роўныя, як з адпалiраванага срэбра. Узрадаваны, ён узяўся вывучаць i даследаваць свае новыя магчымасцi i з усяе сiлы замахаў крыламi. Пры двухстах пяцiдзесяцi мiлях у гадзiну ён адчуў, што гэта максiмальная хуткасць для гарызантальнага палёту. Пры хуткасцi дзвесце семдзесят тры мiлi ён парашыў, што ляцець хутчэй ужо не здолее, i быў нават трошкi расчараваны. I новае цела таксама мела мяжу магчымасцей, якая, хоць i намнога перавышала яго колiшнi рэкорд, усё роўна была мяжой, i, каб перасягнуць яе, былi патрэбны велiзарныя намаганнi. "А на небе, - думаў ён, - не павiнна быць нiякiх межаў".

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7