Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)
Шрифт:

Усе вучнi Джонатана, апрача Флетчара, памулялiся ад няёмкасцi. Дагэтуль яны яшчэ самi не ўразумелi, што займаюцца менавiта гэтым.

З кожным днём натоўп павялiчваўся; прыходзiлi, каб распытаць, каб выказаць сваё захапленне, прыходзiлi i каб пакпiць.

– У Чарадзе кажуць, што калi ты не Сын Вялiкай Чайкi, - загаварыў Флетчар да Джонатана аднойчы ранiцай пасля трэнiроўкi ў хуткасных палётах, - дык, значыцца, ты на тысячу гадоў апярэдзiў свой час.

Джонатан уздыхнуў. "Вось яна - цана неразумення, - падумаў ён.
– Цябе называюць або д'яблам,

або богам".

– А як думаеш ты, Флетч? Апярэдзiлi мы наш час?

Флетчар доўга маўчаў.

– Гэтак лятаць, як лятаем мы, можна было навучыцца заўсёды i любому, хто пажадаў бы зрабiць такое адкрыццё, - прамовiў ён.
– А да часу гэта не мае нiякiх адносiн. Хiба што мы апярэдзiлi моду. Апярэдзiлi той спосаб, якiм лятае большасць чаек.

– Гэта ўжо нешта значыць, - сказаў Джонатан, перакулiўся i паплыў у паветры дагары нагамi.
– Гэта ўжо напалову лепш, чым апярэдзiць час.

Гэта здарылася роўна праз тыдзень. Флетчар паказваў прыёмы хуткаснага палёту групе навiчкоў. Ён якраз выходзiў з пiке, якое рабiў з вышынi сем тысяч футаў, i тонкай шэрай палоскай праносiўся за некалькi дзюймаў ад пляжа, калi на дарозе ў яго апынулася нейкае птушаня, што з крыкам "Мамачка!" выконвала свой першы ў жыццi палёт. Птушаня ляцела наперарэз. Каб пазбегнуць сутыкнення, Флетчар Лiнд за дзесятую долю секунды рэзка рвануўся ўлева i на хуткасцi дзвесце мiляў у гадзiну ўрэзаўся ў гранiтную скалу.

Яму здалося, што гэта была не скала, а вялiзныя акаваныя дзверы ў iншы свет. Удар - i выбух страху, шок, цемра, а потым ён кудысьцi плыў у дзiўным незнаёмым небе, памяць то вярталася да яго, то знiкала, ён чагосьцi баяўся i нечага шкадаваў, страшэнна шкадаваў.

Як i ў дзень першай сустрэчы з Джонатанам Лiвiнгстанам, ён пачуў голас:

"Сакрэт заключаецца ў тым, Флетчар, што мы стараемся пераадолець межы нашых магчымасцей паступова i цярплiва. Калi прытрымлiвацца праграмы, дык нам яшчэ рана прабiвацца праз скалы".

– Джонатан!

– Той самы, якога ведаюць як Сына Вялiкай Чайкi, - суха абазваўся яго настаўнiк.

– Што ты тут робiш? А скала? Няўжо я не... хiба я не памёр?

– Ды ну, Флетч! Падумай сам. Калi ты цяпер са мною гаворыш, дык, вiдаць, не памёр, хiба няпраўда? А адбылося вось што: табе ўдалося даволi рэзка змянiць узровень свядомасцi. Цяпер ты мусiш выбiраць сам. Ты можаш застацца тут i вучыцца на гэтым узроўнi - дарэчы, куды больш высокiм, чым той, якi ты пакiнуў, - або можаш вярнуцца i весцi далей заняткi з Чарадой. Старэйшыны спадзявалiся, што ўрэшце здарыцца якое-небудзь няшчасце, але нават яны здзiвiлiся, як здорава ты iм дагадзiў.

– Вядома, я хачу вярнуцца ў Чараду. Я толькi-толькi распачаў заняткi з новай групай.

– Цудоўна, Флетчар. Ты памятаеш нашы размовы пра тое, што цела - гэта не што iншае, як думка?

Флетчар страсянуў галавою, распрастаў крылы i адплюшчыў вочы: ён ляжаў каля падножжа скалы, а наўкол сабралася ўся Чарада. Пры першым жа яго руху ў натоўпе пачулiся пранiзлiвыя злосныя крыкi i лямант:

– Ён жывы! Ён памёр, i ён - жывы!

– Дакрануўся

да яго крылом! Ажывiў! Сын Вялiкай Чайкi!

– Не, ён кажа, што не сын! Ён - д'ябал! Д'ЯБАЛ! З'явiўся, каб загубiць Чараду!

У натоўпе было чатыры тысячы чаек, усе былi перапуджаны тым, што яны ўбачылi, i крык "Д'ЯБАЛ!" пранёсся сярод iх, як ураган. З агнiстымi вачыма, з востра нацэленымi дзюбамi, ахопленыя прагай крывi, яны плячо ў плячо падступалi ўсё блiжэй i блiжэй, каб знiшчыць усё на сваёй дарозе.

– Як па-твойму, Флетчар, цi не лепей нам пакiнуць iх?
– спытаў Джонатан.

– Магу сказаць упэўнена, што я не адмовiўся б...

У той жа момант яны апынулiся за паўмiлi ад таго месца, дзе толькi што былi, i нацэленыя ў iх дзюбы раз'юшаных птушак уткнулiся ў пустату.

– I чаму гэта так бывае, - разважаў Джонатан, - што цяжэй за ўсё прымусiць птушку паверыць у тое, што яна вольная? Кожная ж з iх можа пераканацца ў гэтым сама, калi патрацiць крыху часу на трэнiроўкi. Чаму гэта павiнна быць так складана i цяжка?

Флетчар усё яшчэ здзiўлена мiргаў ад нечаканай змены месца i абставiн.

– Што гэта ты толькi што зрабiў? Як мы тут апынулiся?

– Ты ж сам сказаў, што не адмовiўся б быць далей ад натоўпу? Хiба не так?

– Так, але як табе...

– Гэтак жа, як i ўсё астатняе, Флетчар. Трэнiроўка.

Да ранiцы Чарада забыла пра сваё шаленства, Чарада, але не Флетчар.

– Ты памятаеш, Джонатан, што ты калiсьцi гаварыў пра любоў да Чарады, такую любоў, што, не зважаючы нi на што, вяртаешся да яе, каб вучыць сародзiчаў.

– Само сабой зразумела.

– Не разумею, як ты можаш любiць гэтую ашалелую банду, якая толькi што хацела забiць цябе.

– Ах, Флетч, мы любiм не гэта. Вядома ж, мы любiм не нянавiсць i злосць. Трэба трэнiравацца, каб убачыць сапраўдную чайку, убачыць у кожнай з iх добры пачатак i дапамагчы iм самiм убачыць яго ў сабе. Вось што я разумею пад любоўю. Калi яна стане прывычкай, прыйдзе i радасць. Цiкава, калi ты, урэшце, гэта зразумееш?.. Мне, напрыклад, памятаецца адна гарачая галава, маладая птушка, яе звалi Флетчар Лiнд. Ён толькi што стаў Выгнаннiкам, гатовы быў да смерцi бiцца з Чарадой i пачынаў будаваць сваё ўласнае пекла на Далёкiх Скалах. А цяпер ён тут, будуе замест гэтага свой рай i вядзе да гэтага ж усю Чараду.

Флетчар павярнуўся да свайго настаўнiка, у вачах у яго прамiльгнуў страх.

– Я вяду? Ты хочаш сказаць, я вяду? Тут ты настаўнiк. I ты не можаш нас пакiнуць.

– Праўда, не магу? А ты не падумаў, што ёсць i другiя чароды, другiя Флетчары, якiя iдуць па шляху да святла i маюць яшчэ большую патрэбу ў настаўнiку?

– Але я? Джон, я сама звычайная чайка, а ты...

– ...адзiны Сын Вялiкай Чайкi, га?
– Джонатан уздыхнуў i паглядзеў на мора.
– Я табе больш не патрэбны. Табе трэба i далей шукаць сябе, пакрысе, кожны дзень знаходзiць сапраўднага, бязмежнага i ўсемагутнага Флетчара-Чайку. Ён твой настаўнiк. Трэба зразумець яго i трэнiравацца, рабiць тое, што ён табе загадвае.

Поделиться:
Популярные книги

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11