Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)
Шрифт:
Абрысы цела Джонатана закалывалiся, само яно зрабiлася прамянiстае, зiхатлiвае, празрыстае.
– I не дазваляй iм распускаць пра мяне бязглуздыя плёткi або
– ДЖОНАТАН!
– Небарака Флетч! Не вер сваiм вачам. Усё, што яны бачаць, мае межы. Глядзi розумам, разбярыся ў тым, што ўжо ведаеш, i ты зразумееш, як трэба лятаць.
Зiхаценне знiкла. Джонатан-Чайка растаў у паветры.
Мiнуў нейкi час, перш чым Флетчар прымусiў сябе ўзняцца ў неба, дзе ён сустрэў групу зялёных навiчкоў, якiя згаралi ад нецярплiвасцi, каб хутчэй атрымаць свой першы ўрок.
– Найперш, - змрачнавата пачаў ён, - вы павiнны зразумець, што чайка гэта ўвасабленне iдэi бязмежнай волi, увасабленне вобраза Вялiкай Чайкi, а ўсё ваша цела, ад кончыка аднаго крыла да кончыка другога, ёсць не што iншае, як ваша думка.
Маладыя
Флетчар уздыхнуў i пачаў зноў.
– Гм, так... ну добра, - сказаў ён i прыдзiрлiва паглядзеў на iх.
– Пачнём з Гарызантальнага Палёту.
I тут раптам ён зразумеў, што яго сябар i сапраўды анi не больш незвычайны, чым ён сам, Флетчар.
"Мяжы няма, Джонатан?
– падумаў ён.
– Ну што ж, значыцца, недалёка той час, калi я з'яўлюся з паветра на тваiм беразе i пакажу сёе-тое ў сэнсе палётаў!"
I хоць Флетчар стараўся здавацца сваiм вучням суровым, на хвiлiнку ён убачыў iх такiх, якiя яны былi на самай справе; i яны не тое што спадабалiся яму - ён палюбiў iх. "Мяжы няма, Джонатан?" - падумаў ён i ўсмiхнуўся. Яго шлях да пазнання пачаўся ўжо.
Пераклаў Алесь Мiхальчук