Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чорная панна Нясвіжа

Дудараў Аляксей

Шрифт:

Бона.

Ды ад цябе адвернецца ўся Польшча!

Жыгімонт.

Я адвярнуся ад яе і сам! Мне Польшча без Барбары не патрэбна! Хай ведае і канцлер, і сенат, Усе, хто пасылае ёй праклёны, Я лепей адракуся ад кароны, Чым ад яе. I з’еду у Літву. А Польшча караля хай выбірае З тых, у каго душы няма, хто не кахае… Хто мне не вораг, той яе прызнае. А не прызнаюць нелюдзі і злыдні! Каранаванне будзе праз два тыдні. Бывайце, каралева.

Выходзіць.

Бона.

Ён за яе да смерці будзе біцца, Выйсця няма. Даводзіцца… скарыцца. О жорсткі лёс! Няслава ўсёй Кароне. О страшны сон! Ліцвінка ўжо на троне. Пан Мнішак!

Уваходзіць Мнішак.

Мнішак. Слухаю, мая каралева…

Бона. Вам належыць неадкладна выехаць у Літву і выправіць сваю памылку.

Мнішак. Якую памылку, каралева?

Бона. Мне сасніўся нядобры сон… Як быццам пушчанскае зелле, якое вы незнарок пакінулі ў Нясвіжы, выпіла маленькая дзяўчынка…

Мнішак. Калі каралева сніла сон?

Бона. Сёння ноччу.

Мнішак. Сны ў ноч на нядзелю ніколі не спраўджваюцца.

Бона. Тым не менш у мяне неспакойна на душы… Выязджайде зараз жа.

Мнішак. Я паеду зараз жа, забяру гэтую бутэлечку і дзе-небудзь закапаю яе ў лесе.

Бона. Грэх закопваць смяротнае зелле ў зямлю. Прывязіце яе сюды…

Мнішак. Слухаю, каралева…

Нясвіж. Палац Радзівілаў.

Жыгімонт і Радзівілы.

Жыгімонт.

Я толькі з Вільні. Мне сказалі ў замку… Барбара пераехала да вас?

Радзівіл Чорны.

Так, тут яна, ды бачыць вас не хоча.

Радзівіл Руды.

Я не хачу, каб бачыліся вы.

Радзівіл Чорны.

Даруйце нам, даруйце нашу дзёрзкасць.

Жыгімонт.

Я вам ужо аднойчы дараваў, Хай будзе так. I гэты раз дарую. Дзе мая жонка?

Радзівіл Руды.

Я вас не пушчу!

Жыгімонт.

Я ваш кароль.

Радзівіл Руды.

Яна — мая сястра, Якая з вашай ласкі захварэла.

Жыгімонт.

Што з ёю?

Радзівіл Руды.

Ды цяжэй няма хваробы, Калі душу параніць.

Жыгімонт.

Дзе яна?

Радзівіл Чорны.

Ваша вялікасць, я прашу…

Жыгімонт.

Мне што, Паклікаць стражнікаў, каб вас яны звязалі? Барбара дзе?!

Уваходзіць Барбара.

Барбара.

Пакіньце нас, прашу…

Радзівілы выходзяць.

Жыгімонт.

Барбара, любая!

Барбара.

Скажыце мне, кароль… Як ваша найкаштоўнае здароўе?

Жыгімонт.

Ужо цудоўна!

Барбара.

Я надзвычай рада. Калі ваш шлюб?

Жыгімонт.

Ды роўна праз два тыдні.

Барбара.

Мне загадаеце да Вавеля прыбыць?

Жыгімонт.

Малю! Прашу! Прашу і загадаю, Бо я на гэта трошкі права маю.

Барбара.

Вядома, мой кароль…

Жыгімонт.

Вы нездаровы?

Барбара.

Так… Глупства… Пройдзе…

Жыгімонт.

Лекараў прыслаць?

Барбара.

Не трэба, мой кароль, я… я прыеду На цырымонію…

Жыгімонт.

Я гэта добра ведаў. Бо як жа можна нарадзіць дзіцяці, Калі няма ці бацькі, ці то маці. I не бывае ў свеце шлюбных фэстаў, Калі жаніх памёр альбо няма нявесты…

Барбара.

Якой нявесты?
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Недомерок. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Дорогой Солнца. Книга вторая

Котов Сергей
2. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца. Книга вторая

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг