Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чорная панна Нясвіжа

Дудараў Аляксей

Шрифт:
Куды паедзе каралева?

Бона.

У Вільню!

Вільня. Палац Барбары Радзівіл.

Уваходзіць Барбара.

Барбара.

Паехаў ты, і добрае усё З табою з Вільні з’ехала таксама. Змрок надышоў, і холадна паўсюль. Завялі ружы, і камін не грэе, I сад ля замка сумны. I пусцее. Цябе я, любы, ўдзень і ўночы сню, Балюча слухаць пра цябе хлусню. Пачуй здалёку голас сэрца мой, Прыйдзі. Прыйдзі хутчэй! I супакой.

Уваходзяць Радзівілы.

Радзівіл Чорны.

Мы з Кракава.

Барбара.

I што там?

Радзівіл Руды. Жыгімонт, парушыўшы ўсе межы прыстойнасці… сам… сам паехаў сватацца да Габсбургаў!

Барбара.

Гэта няпраўда!

Радзівіл Чорны.

Праўда! Пра гэта пляткарыць уся Польшча!

Радзівіл Руды.

Ён каралеве-маці гаварыў: Прынцэса найцудоўнейшая ў свеце! Яе ён любіць! Будзе на каленях Прасіць яе рукі. Бо ён кахае! Цябе учора. Сёння ўжо яе!

Барбара.

Няпраўда гэта.

Радзівіл Руды.

Праўда!

Барбара.

Сэрцам чую… Ён мне не здрадзіў… Ён душою тут.

Радзівіл Руды.

Было б найлепш, калі б ён быў тут целам. Ты… не цяжарная? Нам шчыра адкажы.

Барбара.

Мы ўжо раней пра гэта гаварылі.

Радзівіл Руды.

Ты ўпэўнена?

Барбара.

Мне не дванаццаць год.

Радзівіл Чорны.

Але чаму?

Барбара.

Не ведаю! Напэўна, Бог у жыцці не дасць яму дзяцей.

Радзівіл Чорны.

Дык што, карона будзе без нашчадка?

Радзівіл Руды.

Барбара… ты павінна нарадзіць…

Барбара.

Ды як?

Радзівіл Руды.

Як хочаш. У яго Дзіця ў Вялікім княстве застанецца. А ў Кракаве ніводная прынцэса Яму яго ніколі не народзіць. Барбара… Ты павінна нарадзіць!

Барбара.

Ды ад яго дзіця ў мяне не будзе!

Радзівіл Руды.

Было б дзіця… Няхай не ад яго…

Барбара.

А ад каго… яшчэ?.. Што ты гаворыш!? Мне, значыць, трэба з некім… Божа мойі Я, мабыць, сплю цяпер… Але так брыдка. Што зараз я прачнуся…

Радзівіл Чорны.

Пачакай! Даўным-даўно чароўная Юдзіф, Ратуючы народ ад асірыйцаў, Сама пайшла на ложа Алаферна, Прыспала ваяводу і мячом, Яго ж мячом адсекла галаву. Пазбавіла свой горад ад чужынцаў. Табе ж не трэба будзе забіваць. А толькі даць жыццё! I даць Літве надзею!

Радзівіл Руды.

Мы столькі часу стогнем пад Каронай, З часоў Ягайлы. А твой родны сын… Узыдзе на пасад! I будзе ён ліцвін! I княства наша стане каралеўствам.

Барбара.

Пакінь мяне!

Радзівіл Руды.

Здараецца такое… На трыста год адзіны толькі раз, Ліцвіны пра цябе складуць паданні.

Барбара.

Як я пачварва здрадзіла каханню?! Куды мяне ты клічаш, родны брат? Ды ты вар’ят! Вар’ят! Вар’ят! Вар’ят. Ты з д’яблам пад руку цяпер ідзеш, Сястру сваю, як дзеўку, прадаеш!

Радзівіл Руды.

Твой абавязак…

Барбара.

Ён — мой абавязак!

Радзівіл Руды.

Твая Радзіма…

Барбара.

I Радзіма ён! Брат! Бацька! Бог! Увесь-увесь Сусвет! Сыдзіце з воч! Нямілы белы свет!..

Радзівіл Чорны.

Ты супакойся і падумай добра…

Радзівіл Руды.

На свеце можна ўсім ахвяраваць, Калі Радзіму трэба ратаваць.

Радзівіл Чорны.

Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Недомерок. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Дорогой Солнца. Книга вторая

Котов Сергей
2. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца. Книга вторая

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг