Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чорная панна Нясвіжа

Дудараў Аляксей

Шрифт:

Жыгімонт.

Кажу яшчэ раз! Гэта мая жонка.

Радзівіл Руды.

Калі ўсё так… Тады я на каленях. Пакорліва прашу мне дараваць, Хоць вы мяне і закалоць хацелі.

Жыгімонт.

А я й напраўду мог вас закалоць.

Радзівіл Руды.

Што да мяне, скажу вам вельмі шчыра: Крыві б я каралеўскай не праліў. А вось яе гатовы быў знічтожыць. Вы зразумейце…

Жыгімонт.

Я ўсё разумею.

Радзівіл Чорны.

Вы павянчаліся? Паклікаць святара?

Жыгімонт.

Мне ўсё адно.

Барбара.

I мне.

Радзівіл Чорны.

Тады паклічам.

Радзівілы выходзяць. Жыгімонт і Барбара становяцца на калені.

Жыгімонт.

Прымі нас, Уселітасцівы Божа…

Барбара.

Прымі, як непадзельнае — Адно…

Жыгімонт.

Прымі, як непадзельнае — Адно…

Барбара.

Прымі нас, Уселітасцівы Божа…

Жыгімонт.

Адна Душа, адно Жыццё і Кроў.

Барбара.

Ты ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў.

Жыгімонт.

Ты ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў.

Барбара.

Адна Душа, адно Жыццё і Кроў.

З’яўляюцца Радзівілы.

Радзівіл Руды.

Нас ненавідзіць каралева Бона.

Радзівіл Чорны.

Але цяпер у нас… у нас яе карона!

Кракаў. Палац на Вавелі. Пакоі каралевы Боны.

Каралева Бона і Мнішак.

Мнішак.

Вітаю на каленях каралеву. Вітаю і паведаміць хачу, Што каралевіч едзе з Вільні ў Кракаў Па выкліку. Ён хутка будзе тут.

Бона.

У Вільні не змянілася нічога? Яна не надакучыла яму?

Мнішак.

Хто? Вільня ці…

Бона.

Так, гэтая… Барбара…

Мнішак.

Я засмуціць баюся каралеву, Ды там хутчэй усё наадварот. Каб не мазоліць вочы гараджанам, Ён паміж замкамі зрабіў таемны ход. I гэтым ходам ходзідь да Барбары. I кажуць людзі: прынц наш крот і кот.

Бона.

О Божа, каб так нізка апусціцца!

Мнішак.

Яшчэ даруйце…

Бона.

Ну, кажыце, што там…

Мнішак.

Ды гэта толькі плётка можа быць.

Бона.

Заўсёды плётка — маці чыстай праўды. Што там яшчэ?

Мнішак.

Ды ў горадзе балбочуць, Што сын ваш абвянчаўся тайна з ёй. Кажу яшчэ раз: гэта толькі чуткі.

Бона.

Ды ўжо й ад чуткі можна ашалець.

Мнішак.

А вунь і прынц. Я з вашага дазволу Цяпер пайду.

Бона.

Я дзякую. Бывайце.

Мнішак.

Цалую вашы ногі, каралева…

(Выходзіць.)

Уваходзіць Жыгімонт.

Жыгімонт.

Матуля мілая!

Бона.

О сын мой!

Жыгімонт.

Каралева, Дазвольце мне абняць вас. Божа мой, Як сумаваў я там па роднай маці, Як часта сніў вас.

Бона.

Ты ласкавым стаў І памужнеў. Цяпер сапраўдны рыцар. Жыццё у Вільні на карысць пайшло. Ты — не юнак.

Жыгімонт.

Чаму ж вы гэтак сумна? Юнак заўсёды робіцца мужчынам, А вось калі мужчына, як юнак…

Бона. Я не пра тое. Кароль, твой бацька, занядужаў. Лекары кажуць, што заўтра ці пазаўтра трэба чакаць горшага. Надыходзіць час, калі адказнасць за лёс дзяржавы і людзей яе пераходзіць ад бацькі да сына. Да цябе.

Популярные книги

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Физрук-5: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
5. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук-5: назад в СССР

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк