Чорная панна Нясвіжа
Шрифт:
Уваходзяць каралева Бона і Мнішак.
Бона.
Што ў Вільні робіцца? I як там каралевіч?Мнішак.
Жыве, як і належыць маладым. Вясёлы баль змяняецца банкетам, Банкет затым змяняецца на баль. Ды ўсё ж часцей бывае паляванне.Бона.
БезМнішак.
Без рызыкі, вядома. Зуброў ён лічыць сімвалам і іх Ніколі не чапае, а касулі, Ласі, алені, козы, вепрукі… Для рыцара ці будуць небяспекай?Бона.
Ён п’е зашмат?Мнішак.
Не дужа. Нейкі келіх.Бона.
Ці мае ён жанчын?Мнішак.
О каралева! У такім узросце…Бона.
Мне ўсё вядома пра ягоны ўзрост, Пытаюся: жанчыны ў яго ёсць?Мнішак.
Так, ёсць ужо.Бона.
І хто ж яны?Мнішак.
Яны?.. Гэта яна. Брыльянт найпершы у Вялікім княстве, Як каралевіч кажа.Бона.
Што… брунетка?Мнішак.
Не, каралева…Бона.
Ды няўжо бландзінка?Мнішак.
Незразумела. Валасы ў яе Нібы святлом пранізаны. Такія Бываюць, мабыць, толькі у русалак.Бона.
Або ў вядзьмарак…Мнішак.
Мусіць, так і ёсць.Бона.
Яна адна ў яго?Мнішак. Мая нябожчыца маці, калі добразычлівыя суседзі сказалі, што ў яе мужа (майго, спадзяюся, бацькі) вельмі багата жанчын, сказала мудра і глыбока: «Чым больш, тым менш. Абы адна не завялася».
Бона.
Яна адна ў яго?Мнішак.
Яна ў яго адна.Бона.
Відаць, дурная пакаёўка з замка, Ім аддаюць каханне хлапчукі.Мнішак.
Ваш сын высакародяы, каралева. Высакародныя ж кахаюць каралеў Або нікога.Бона.
У Вільні каралева? Там нават роду добрага няма.Мнішак.
Той род магутны. Гэта Радзівілы.Бона.
Што? Радзівілы? Хочаш ты сказаць… I хто ж яна?Мнішак.
Барбара.Бона.
Не!Мнішак.
Барбара… Ён трэці месяц з ёй ужо шчаслівы… ёй вершы піша.Бона.
Ўсемагутны Бог! Як ты дазволіў?! Чорная блуднідаі Нікчэмнасць! Ведзьма дзікае Літвы. Разбэшчаная дрэнь майго дзіцёнка Спіхнула ў багну бруду і граху. Яна звяла ў магілу свайго мужа, Ёй не хапае соцень мужыкоў, Каб спаталяць юрлівыя жаданні. I ёй цяпер патрэбны Жыгімонт?! Я сына ад цябе абараню! Перад табой сцяна агню паўстане! Або адыдзеш прэч, або цябе не стане!Вільня. Спальня Барбары.
Жыгімонт і Барбара на ложы. Ноч.
Жыгімонт.
Ці дзень ці ноч цяпер на белым свеце?Барбара.
Цяпер на свеце толькі ты і я, I зоркі ўсе на наша ложа свецяць.Жыгімонт.
Каханая, каханая мая.Барбара.
Здаецца мне — я толькі што памерла I нарадзілася… Мінулае маё Ляжыць цяпер на могілках далёка. I там не я… I там не я…Жыгімонт.
Барбара…Барбара.
Я толькі-толькі вершы раз дыхнула, Заплакала… і я яшчэ дзіця. Жывая мама… Бацька на руках Мяне ласкава гушкае… А потым Бягу па парку… Родны мой Нясвіж! Мая Літва, мае лясы і пушчы… Я — чыстая… Нічога не было, Што без цябе… Сплыло… Сплыло… Сплыло…Поделиться:
Популярные книги
Его наследник
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Санек
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Совок 4
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Защитник
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00