Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чорная панна Нясвіжа

Дудараў Аляксей

Шрифт:

(Засынае.)

Жыгімонт.

Спі, любая… Хай прыляціць анёл… Не! Не хачу! Ён будзе любавацца Тваім празрыстым целам… Толькі змрок Цябе схавае ад вачэй нясціплых. Але ж тады не буду бачыць я… Як мне цябе схаваць, але каб бачыць. Самому… Трэба ў сэрца увабраць, З табою зліцца і адзіным стаць.

Засынае. Грукат у дзверы.

Голас Радзівіла Рудога.

Барбара! Барбара! Зараз жа адчыні!

Барбара.

Хто там?

Радзівіл Чорны.

Не прыкідвайся, ты пазнала нас. Адчыні!

Барбара.

Што вам трэба?

Радзівіл Руды.

Нам трэба, каб ты адчыніла дзверы.

Барбара.

Навошта?

Радзівіл Чорны.

Пагаварыць.

Барбара.

Пагаворым заўтра.

Радзівіл Чорны.

Сёння. Толькі сёння.

Радзівіл Руды.

Калі ты не адчыніш сама, клянуся, я ўзламлю дзверы.

Барбара (ціха Жыгімонту).

Ідзі.

Жыгімонт.

Бывай.

Барбара.

Бывай.

Радзівіл Руды.

Барбара!

Жыгімонт выскоквае праз акно. Барбара адчыняе дзверы. Заходзяць Радзівілы.

Барбара.

Што адбылося, каб сярод начы Ламіцца ўпарта ў дзверы да жанчыны?

Радзівіл Чорны.

Не да жанчыны, Барба! Да сястры!

Радзівіл Руды.

Так, да сястры, што гонар свой згубіла!

Барбара.

Брат мой…

Радзівіл Руды.

Маўчы! Няхай бы толькі свой… Ты гонар роду збэсціла!

Барбара.

Пра што ты?

Радзівіл Руды.

У княстве сёння кожны дурань знае: Што ты наложніца! Ты дзеўка Жыгімонта! Падсцілка каралеўскага сынка!

Жыгімонт (з’яўляецца ў акне і з кінжалам кідаецца на Радзівіла Рудога).

Вы за абразу сплоціце спаўна!

Б’юцца.

Радзівіл Чорны.

Ваша высокасць! Хто ж вас абражае?

Барбара.

Спыніцеся!

Жыгімонт.

Прасіце прабачэння!

Радзівіл Руды.

За што прасіць? Ці я сказаў няпраўду? Тады чаму вы тут сярод начы?

Б’юцца. Барбара хапае са століка штылет і прыціскае вастрыём да грудзей.

Барбара.

Спыніцеся! Ці я сябе зарэжу!!! Жыгімонт і Радзівіл Руды апускаюць зброю. Мой брат… Дазволіць можа гэта Раўнівы муж… Але ж ты мне не муж!

Радзівіл Руды.

Я і шкадую, што яго няма. Інакш бы ён абараняў твой гонар! Абараняў бы гонар Радзівілаў.

Барбара.

Што ж я такога грэшнага зрабіла? Хіба ў мяне каханкаў не было? I хіба ты пра іх зусім не ведаў?

Радзівіл Чорны.

Яны былі ніжэйшымі за вас! Яны заўжды былі для вас як слугі, Як цацкі, як забава, як капрыз, Як неабходнасць маладой жанчыны.

Барбара.

I ты на іх увагі не звяртаў? Глядзеў спакойна, як сястра грашыла?.. Калі ж на гэта ложа ласкай Божай Ўзышоў вось ён, адразу ж вы прыбеглі? Каго мой брат забіць тут зараз хоча? Яго? Забі. Але заб’еш мяне. Я ў ім уся. Крывінкі нашы разам. Я зараз побач Бога адчуваю… Кахаю, мілы брат мой, я кахаю…

Радзівіл Чорны.

Ты нарадзілася, сястра, не для таго, Каб некаму быць простаю каханкай, Хай ён хоць каралевіч! Хоць кароль!

Жыгімонт.

Я вас прашу: пакіньце маю жонку. Прашу, браты, бо я вам дараваў. Даруй і ты, Барбара, за абразу. Цябе абразіла братэрская любоў, А не браты.

Барбара.

Ды я ўжо даравала.
Популярные книги

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Физрук-5: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
5. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук-5: назад в СССР

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк