Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Лэдзі, лэдзі, — малю, -

Пашкадуй ты мяне.

— Нік Эпльярд, — сказаў Хэтч, — сэр Олівер шле табе прывітанне і загадвае зараз жа прыбыць у замак Мот і прыняць каманду над гарнізонам.

Стары ўзняў галаву.

— Няхай беражэ вас Бог, паны, — прамовіў ён насмешліва. — А куды выпраўляецца майстар Хэтч?

— Майстар Хэтч едзе ў Кэтлі і забірае з сабой усіх, хто можа сесці на каня, — адказаў Бенет. — Чакаецца бітва, і майму валадару патрабуюцца падмацаванні.

— Ах, вось як! — сказаў Эпльярд. — А колькі чалавек ты

пакінеш мне?

— Я пакіну табе шэсць добрых малайцоў і сэра Олівера ў прыдачу, — адказаў Хэтч.

— Гэтага малавата, — сказаў Эпльярд. — Для абароны замка патрабуецца чалавек сорак.

— Вось таму мы да цябе і звярнуліся, стары буркун! — адказаў Хэтч. — Хто, акрамя цябе, можа абараніць такі замак з такім гарнізонам?

— Ага! Калі баліць мазоль, згадваюць аб старым чаравіку, — сказаў Нік. — Ніхто з вас не ўмее ні на кані сядзець, ні алебарду трымаць. А як вы ўсе страляеце з лука, святы Міхаіл! Калі б стары Гары Пяты ўваскрэс, ён дазволіў бы вам страляць у сябе і плаціў бы па фартынгу за выстрал.

— Не, Нік, ёсць яшчэ людзі, якія ўмеюць як трэба нацягнуць цеціву, — сказаў Бенет.

— Нацягнуць цеціву? — ускрыкнуў Эпльярд. — Але, нацягнуць цеціву ўмеюць і зараз! А пакажыце мне хоць адзін добры выстрал! Для добрага выстралу патрэбна дакладнае вока, патрэбна галава на плячах. Які выстрал на далёкую адлегласць ты назваў бы добрым, Бенет Хэтч?

— Калі б чыя-небудзь страла даляцела адсюль да лесу, — сказаў Бенет, азіраючыся, — гэта быў бы слаўны выстрал на далёкую адлегласць.

— Але, гэта быў бы цудоўны выстрал, — сказаў стары, гледзячы праз плячо. — Адсюль да лесу далёка.

Раптоўна ён паднёс руку да вачэй і пачаў з-пад рукі разглядваць штосьці ўдалечыні.

— Каго ты там убачыў? — спытаў, смеючыся, Бенет. — Ці не Гары Пятага?

Стары салдат нічога не адказаў і працягваў глядзець удалячынь.

Сонца ярка асвятляла лугі на пакатых схілах пагоркаў; белыя авечкі пасвіліся на траве; было ціха, толькі далёкі звон гуў, не змаўкаючы.

— Ну, што там, Эпльярд? — спытаў Дзік.

— Птушкі, — сказаў Эпльярд.

І сапраўды, там дзе лес урэзваўся ў лугі доўгім клінам, які заканчваўся двума зялёнымі вязамі, акурат на адлегласці палёту стралы ад поля Эпльярда спалохана мітусілася чарада птушак.

— Што нам за клопат да птушак? — сказаў Бенет.

— Вось ты, майстар Бенет, выпраўляешся на вайну і лічыш сябе мудрацом, а не ведаеш, што птушкі — цудоўныя вартаўнікі, — адказаў Эпльярд. — Яны першыя папярэджваюць аб магчымай бітве. Калі б мы зараз знаходзіліся ў лагеры, я б сказаў, што нас высочваюць варожыя стралкі. А ты б нічога не заўважыў!

— Кінь, стары дзівак, — сказаў Хэтч. — Паблізу няма ніякіх стралкоў, акрамя тых, якімі камандуе сэр Дэніэл у Кэтлі; мы з табой тут у бяспецы, быццам у лонданскім Таўэры, а ты палохаеш людзей з-за нейкіх зяблікаў і вераб'ёў!

— Не, вы толькі паслухайце яго! — усміхнуўся Эпльярд. — Ды хіба мала тут нягоднікаў, якія б далі

адрэзаць сабе абодва вухі, каб застрэліць мяне або цябе! Святы Міхаіл! Ды мы ім больш ненавісныя, чым парачка тхароў!

— Яны ненавідзяць сэра Дэніэла, а не нас, — адказаў Хэтч, пазмрачнеўшы.

— Яны ненавідзяць сэра Дэніэла і ўсіх, хто яму служыць, — сказаў Эпльярд. — Але асабліва ім ненавісныя Бенет Хэтч і стары Міколас-лучнік. Вось адкажы: калі б там, на ўскрайку лесу, знаходзіўся спрытны дзяцюк, а мы з табой стаялі б так, што яму зручна было б цэліцца ў нас, як мы, клянуся святым Георгіем, і стаім зараз, каго б ён выбраў: цябе або мяне?

— Б'юся аб заклад — цябе, — адказаў Хэтч.

— Стаўлю сваю куртку супраць скуранога пояса, што цябе! — закрычаў стары стралок. — Гэта ж ты спаліў Грымстан, і ўжо будзь спакойны, Бенет, яны табе гэтага не даруюць. А я і так, з боскай дапамогай, хутка траплю ў надзейнае месца, дзе мяне не дастане ні страла, ні гарматнае ядро. Я стары чалавек і шпарка набліжаюся туды, дзе мне падрыхтавана пасцель. А цябе, Бенет, я пакіну, на тваю пагібель, у гэтым свеце, і калі табе дадуць дажыць да маіх гадоў і не павесяць, значыць, сапраўдны ангельскі дух пагас.

— Ты самы балбатлівы дурань ва ўсім Тэнстолскім лесе, — сказаў Хэтч, якога відочна збянтэжыла такое прароцтва. — Рабі сваю справу, збірайся ў дарогу, пакуль не прыйшоў сэр Олівер, ды прытрымай свой язык. Калі ты столькі размаўляў з Гары Пятым, у яго вушах звону было болей, чым у яго кішэні.

Страла праспявала ў паветры, як вялікі шэршань, упілася старому Эпльярду паміж лапатак і пранізала яго наскрозь. Ён упаў тварам у капусту. Хэтч рэзка ўскрыкнуў і падскочыў; потым сагнуўся ўдвая і пабег да дома, шукаючы прыкрыцця. А Дзік Шэлтан схаваўся за кустом бэзу, прыціснуў свой арбалет да пляча, нацягнуў цеціву і пачаў цэліцца ў выступ лесу.

Ні адзін лісцік не варухнуўся. Авечкі спакойна пасвіліся; птушкі паселі на галіны. Стары Эпльярд ляжаў, са спіны ў яго тырчала страла, Хэтч стаяў у сенцах, за дзвярыма, і Дзік прытаіўся за кустом бэзу, гатовы пусціць стралу.

— Вы каго-небудзь бачыце? — крыкнуў Хэтч.

— Ніводная галінка не варушыцца, — адказаў Дзік.

— Сорамна так пакідаць старога, — сказаў Бенет і нерашуча ступіў наперад; твар яго пабялеў. — Сачыце за лесам, майстар Шэлтан, не спускайце вачэй з лесу. Няхай дапамогуць нам святыя! Але які выстрал!

Бенет прыпадняў старога стралка і паклаў да сябе на калені. Ён быў яшчэ жывы: твар яго паторгваўся, сумныя поўныя пакутлівага болю вочы то расплюшчваліся, то заплюшчваліся.

— Ты чуеш мяне, стары Нік? — спытаў Хэтч. — Ці няма ў цябе якога-небудзь апошняга жадання, старэча?

— Выньце стралу і дайце мне памерці, у імя Багамаці! — задыхаючыся, сказаў Эпльярд. — Я пакончыў са старой Англіяй. Выньце стралу!

— Майстар Дзік, — сказаў Бенет, — падыдзіце і тузаніце добранька стралу. Ён зараз сканае, бедны грэшнік.

Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи