Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Дзік паклаў свой арбалет і з сілай вырваў стралу з раны. Хлынула кроў; стары лучнік сяк-так прыпадняўся на ногі, згадаў пра Бога і ўпаў мёртвым. Хэтч, стоячы на каленях сярод капусты, старанна маліўся аб выратаванні грэшнай душы. Але відаць было, што нават у час малітвы думкі яго заняты іншым: ён не зводзіў вачэй з таго кутка лесу, адкуль прыляцела страла. Закончыўшы малітву, ён падняўся, зняў жалезныя рукавіцы і выцер твар, бледны і мокры ад страху.

— Цяпер мая чарга, — сказаў ён.

— Хто яго забіў, Бенет? — спытаў Рычард, усё яшчэ трымаючы ў руцэ

стралу.

— Адным святым гэта вядома, — сказаў Хэтч. — Мы з ім выгналі з дамоў і сядзіб прыкладна сорак хрысціянскіх душ. Ён ужо заплаціў свой доўг, гэты бедны буркун; хутка, мабыць, давядзецца плаціць і мне. Сэр Дэніэл кіруе надта сурова.

— Дзіўная надта, — сказаў хлопчык, разглядаючы стралу.

— І праўда, дзіўная! — усклікнуў Бенет. — Чорная, з чорным апярэннем. Злавесная страла! Чорны колер, кажуць, прарочыць пахаванне. На ёй штосьці напісана. Сатрыце кроў. Прачыталі?

— «Эпльярду ад Джона Помшчу-за-ўсіх», — прачытаў Шэлтан. — Што гэта значыць?

— Справы дрэнь, — сказаў слуга сэра Дэніэла, апусціўшы галаву. — Джон Помшчу-за-ўсіх! Ну і прозвішча ў гэтага нягодніка! Але дзеля чаго мы стаім тут, быццам мішэнь для стральбы? Бярыце яго за ногі, добры майстар Шэлтан, а я вазьму за плечы, і аднясем яго ў дом. Які страшны ўдар для беднага сэра Олівера! Ён збялее, як папера, і будзе маліцца, размахваючы рукамі, быццам вятрак крыламі.

Яны паднялі старога лучніка і аднеслі ў дом. У гэтым доме ён жыў адзін. Паклалі бедака на падлогу, каб не запэцкаць матрац, старанна выпрасталі яго рукі і ногі.

У доме Эпльярда было чыста, але бедна. Ложак, накрыты сіняй коўдрай, шафа, вялікі куфар, дзве табурэткі, адкідны стол каля каміна — вось і ўвесь яго набытак.

На сценах віселі лукі і кальчугі старога воіна. Хэтч разглядваў усё з цікавасцю.

— У Ніка былі грошы, — сказаў ён. — Ён назбіраў фунтаў шэсцьдзесят. Добра б іх знайсці! Калі губляеш старога сябра, майстар Шэлтан, лепшае суцяшэнне — стаць яго наследнікам. Паглядзіце, які куфар. Б'юся аб заклад, там груда золата. Ён лёгка браў і з цяжкасцю аддаваў, гэты Эпльярд-лучнік. Супакой, Божа, яго душу! Амаль восемдзесят гадоў ён хадзіў па зямлі і здабываў дабро; а цяпер ён ляжыць сабе на спіне, і нічога больш яму не трэба. І калі ўсё дабро дастанецца яго сябру, дык беднаму буркуну, напэўна, будзе весялей на нябёсах.

— Ты гэта кінь, Хэтч, — сказаў Дзік. — Май павагу да яго заплюшчаных вачэй. Няўжо ты хочаш абакрасці мерцвяка? Глядзі, ён раззлуецца і ўстане!

Хэтч некалькі разоў перахрысціўся; аднак чырвань вярнулася да яго шчокаў — ён не хацеў адмовіцца ад сваёй задумы. Невядома, што было б з куфрам, але раптам рыпнулі весніцы, адчыніліся дзверы, і ў дом зайшоў рослы чалавек у стыхары і чорнай расе, на выгляд гадоў пяцідзесяці, румяны і чарнавокі.

— Эпльярд! — вымавіў ён і раптам змоўк. — Панна Марыя! — усклікнуў ён. — Няхай абароняць нас святыя! Што гэта за жарты?

— Якія тут жарты, сэр свяшчэннік, — адказаў Хэтч без асаблівай маркоты ў голасе. — Эпльярда застрэлілі каля дзвярэй яго ўласнага дома, і зараз ён заходзіць у браму чысцілішча.

Там, калі кажуць праўду, яму не спатрэбяцца ні кадзіла, ні свечкі.

Сэр Олівер уздрыгнуў, пабялеў, з цяжкасцю дабраўся да табурэткі і сеў на яе.

— Вось ён, божы суд! О, які ўдар! — вымавіў ён праз слёзы і пачаў паспешліва мармытаць малітвы.

Хэтч набожна зняў свой шлем і апусціўся на калені.

— За што яго забілі, Бенет? — спытаў свяшчэннік, ачуўшыся. — І хто гэта зрабіў?

— Вось страла, сэр Олівер. Паглядзіце, што на ёй напісана, — сказаў Дзік.

— Такое імя брыдка нават вымавіць! — усклікнуў свяшчэннік. — Джон Помшчу-за-ўсіх! Вельмі ёмкая мянушка для ерэтыка! І злавесная чорная страла! Панове, гэтая страла мне не падабаецца. Трэба параіцца. Хто б гэта мог быць? Падумай, Бенет. Хто з незлічоных нашых злоснікаў здольны з такой дзёрзкасцю выступіць супраць нас? Сімнэл? Сумняваюся. Уэлсінгэмы? Не, да гэтага яны яшчэ не дайшлі; яны яшчэ спадзяюцца перамагчы нас з дапамогай закона, калі памяняецца час. Можа, Саймон Мэлмсбэры? Як думаеш, Бенет?

— А ці не здаецца вам, сэр, — сказаў Хэтч, — што гэта Эліс Дэкуорт?

— Не, Бенет, не павінен. Не, не ён, — прамовіў свяшчэннік падумаўшы. — Бунт, Бенет, ніколі не пачынаецца знізу, — усе разумныя летапісцы сыходзяцца ў гэтым. Бунт заўсёды ідзе зверху ўніз; калі Дзікі, Томы і Гары хапаюцца за свае алебарды, прыгледзься ўважліва і ўбачыш, каму з лордаў гэта выгадна. Сэр Дэніэл, як вядома, зноў прымкнуў да партыі каралевы і ў няміласці ў лордаў партыі Йорка. Вось яны і нанеслі нам удар, Бенет. Падрабязнасці я яшчэ высветлю, але галоўнае мне ўжо зразумелае.

— Прашу даравання, сэр Олівер, але, мусіць, вы памыляецеся, — сказаў Бенет. — У краіне пачынаецца пажар, і я даўно ўжо чую пах гарэлага. Бедны грэшнік Эпльярд таксама чуў гэты пах. З вашага дазволу, скажу: народ так ненавідзіць усіх нас, што для бунту не патрэбна ні Ланкастэра, ні Йорка. І яшчэ скажу вам без хітрыкаў: вось вы абодва, служка царквы і лорд, які трымае нос па ветры, спусташаеце, рабуеце, забіваеце і вешаеце людзей направа і налева. Колькі б вас ні прыцягвалі да суда, закон — якім ужо чынам, я не ведаю, — заўсёды аказваецца на вашым баку. Вы думаеце, на тым і справе канец? Як бы не так! З вашага дазволу, сэр Олівер, збіты і абрабаваны вамі чалавек абавязкова затаіць лютасць, і ў які-небудзь няшчасны дзень, калі яго паблытае нячысты, ён возьме свой лук і ўсадзіць у вас стралу даўжынёю ў цэлы ярд.

— Ты ўсё хлусіш, Бенет, і тваё шчасце, што я не звяртаю ўвагі на тваю балбатню, — сказаў сэр Олівер. — Ты пустамеля, Бенет, балбатун і трашчотка! У цябе рот да вушэй, Бенет, і я вельмі раю табе яго ўкараціць.

— Я не скажу больш ні слова. Няхай будзе па-вашаму, — адказаў Хэтч.

Свяшчэннік падняўся з табурэткі і выняў з футляра, які вісеў у яго на грудзях, сургуч, свечку, крэмень і крэсіва. Хэтч паныла глядзеў, як ён накладвае пячатку сэра Дэніэла на шафу і на куфар. Калі пячаткі былі накладзены, усе трое асцярожна выслізнулі з дома і дабраліся да сваіх коней.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор