Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

А мне было ганебна, як заўсёды, калі трапляўся на маёй дарозе чалавек, які незваротна і не так распарадзіўся сабой.

Альшанскі глядзеў на іх нібы ў апошні раз, ды так яно, мабыць, і здавалася. І яму і мне.

— Жыць Шаблыкам? — спытаў ён. — Жыць сабой? Жыховічам?

— Космічам, — падказаў Хілінскі.

Не быў бы ён сабою, каб не паспрабаваў праверыць, а што яно атрымаецца і з такога супрацьпастаўлення.

— …Космічам яшчэ куды ні шло. Прынамсі, ведае мэту, умее ісці і ідзе. Праз небяспеку, падазрэнні, плёткі. Бачыце, якія я кампліменты вам кажу, Косміч? Закіньце там за мяне слоўца вашаму

богу гуманнасці. Можа, гады на два раней выпусціць з катла… Або як там ваш пісьменнік, гісторык гэты пісаў… Ну, там яшчэ д'ябал пісаў дысертацыю: «Велічыня абсалютнага аптымальнага ціску ў катлаагрэгаце для прапарвання грэшнікаў…» Дык вось. Хілінскім, Космічам, іншымі такімі быць не магу, іншымі — не хачу. Я — Альшанскі. І памру як Альшанскі. Досыць, што ўсё жыццё жыў інкогніта.

— Ну добра, — сказаў я, — Пахольчыка вы прыбралі таму, што асноўны сведка вашай дзейнасці, што шмат ведаў, што ўтравіў вас у забойствы, што дысцыпліну парушыў, перавысіў «паўнамоцтвы». Нягледзячы на вашу забарону, усё ж распараджаўся рэшткамі наркотыку. А Кухарчыка? А дворніка нашто? Бясшкодны, з пытаннямі лезе паўсюль, дзе не трэба. І толькі.

— Вось за гэтае «толькі». Але я Пахольчыка пальцам не крануў.

— І тое верна, — сказаў я. — Нашто вам было? Вы праінфармавалі Высоцкага, а той, паколькі не пакідаў тады Альшанку, распарадзіўся жыццём прадаўца… ну, хутчэй за ўсе праз таго маладога чалавека са смеццем. Так? А Кухарчык, відаць, проста меў няшчасце быць сведкам, узлезці, на сваю галаву, у справу якраз тады, калі гэты, са смеццем, выконваў загад Высоцкага.

— Так.

— Той быў і без таго запэцканы. «Трэці» і «чацвёрты» падчас першага нападу на мяне гэта і былі яны, Пахольчык і будучы яго забойца. Са смеццем. Больш ад яго нічога і не застанецца.

— Разбяромся, хто, дзе, калі і ў што мачаў пальцы, — сказаў Шчука. — Тут ужо на высокім узроўні пойдзе справа.

— Пахольчыка мне было шкада, — сказаў Альшанскі. — Не кажучы пра духам віннага дворніка… Тады я і вырашыў, што калі нітка давядзе і да мяне — я не буду старацца адвесці ад сябе ўдар. Я нібы камень у гарах скрануў. І пайшла лавіна забойстваў. Шкада, што я запэцкаўся з гэтай свалатой.

І вельмі сур'ёзна, так, што немагчыма было не паверыць, сказаў:

— Я даў толькі след. І гэты след прывёў да загібелі многіх. А ўцячы вось хаця б ад гэтага вашага з'яўлення мне было вельмі лёгка. Толькі я не меў права ўцячы, не выказаўшы вам усяго.

— Якім чынам уцячы? — спытаў Шчука.

— А вы унь там, у шуфлядзе, вазьміце пісталет. Мне ён не спатрэбіўся і не спатрэбіцца.

Шчука ўстаў, высунуў шуфляду пісьмовага стала і дастаў адтуль «вальтэр».

— Не, я не шпег, — разважаў далей лекар. — І не бандыт. Гэта ім па плячы. Мне па плячы было большае, і я ім няважна распарадзіўся. Мне і грошай адтуль не трэба было. Рэліквіі некаторыя.

— Для самапавагі?

— Мала я вартага ў жыцці зрабіў, то вось.

— Ды нашто гэта?

— Мяркуйце, як раней, — будзеце акадэмікам. Раскопвайце і іншае такое — быць вам вядомым. Гэта прадбачанне чалавека, якому няшмат застаецца жыць… Жыць? А хто сказаў, што мой род заслугоўвае права на жыццё? То ж бо… Але таксама верна, як тое, што не заслугоўвае, таксама верна і тое, што гэта мой

род, што я — крапліна ягоная, і што іншым быць не магу, і што дарогі мне ад яго няма. Значыцца, адзін выхад.

Махнуў рукой, быццам адкідаючы нешта:

— Я даўно падрыхтаваўся і да вышынь і да смерці. Толькі доўга не ведаў, што пераможа. Гатовы быў яшчэ ў саракавым, у Варшаве. З бацькам я тады быў на нажах. Магчыма, найбольш вострых за ўсё жыццё. Бо толькі зараз я стаю бліжэй да літасцівай Збавіцелькі і ўседаравальнай Ратаўніцы, чым стаяў тады. Бо ў той час мне не падабалася, што ён круціць раман з панам Розенбергам.

Кепска мне было. Магутны склад гожага цела, дасканалае ў сваім гонары аблічча, ільвіная грыва сівых валасоў. Надзіва маленькія і зграбныя кісці рук і ступакі ног.

Божа, які закончаны, бездакорны ўзор чалавечай пароды. У кіно такіх здымаць, трымаць у лепшых сябрах, бараніць за ўсялякую цану.

А замест гэтага за дасканалай, боскай абалонкай раз'едзеная ржою наскрозь, аблепленая да апошняга крывёю і багнам сутнасць. Праказа сумлення, мазгавы сіфіліс. Лёс, бог ці хто там яшчэ — як жа вы непапраўна, смярдзюча жартуеце часам з людзьмі!

Гэта ён сплывае атрутным гноем, гэта яго дзейнасць прывяла да ўсяго. А я не магу асудзіць яго, бо пакрыўджаны за ўсіх людзей. Бо гэта я зняважаны, зняслаўлены, збэшчаны.

— Пры чым тут смерць? — з гэтым новым і нясцерпным адчуваннем сваёй чалавечай агульнасці ўсё ж спытаў я.

— А хто мне можа забараніць ну хаця разбіць макітру аб мур, адмовіцца прымаць ежу. Добра — знойдзецца метад, каб я не зрабіў гэтага. А хто забароніць мне не хацець жыць? Выключу сябе — і ўсё. Паверце, з веданнем усходняга шляху да вялікага спакою, найвялікшага вызвалення ад усялякай журбы — нічога цяжкага ў гэтым няма. Спыніць сэрца на гадзіну ці назаўсёды — якая розніца?

Ён паглядзеў на Шчуку і ўсміхнуўся:

— Ну, як кажуць летувісы, «дар по вена», яшчэ па адной. Не, я не зараз. Што ж, я стану падводзіць вас і вашых калегаў, Шчука? Да таго ж мне яшчэ трэба даць афіцыйныя паказанні. Бо гэта, што зараз, гэта проста ледзь не бяседа. Спачатку я ўсё выкажу афіцыйна дзе трэба. Гэта апраўдае мяне ў адным: што я ледзь не звёў з розуму Антона. Гэтага я таксама рабіць не хацеў… Дык зноў без звону чарак.

Альшанскі павольна выпіў каньяк:

— Ну вось, гэта, бадай, усё. Унь там мой кабінет, а ў ім тэлефон. Схадзіце, Шчука, і пазваніце туды, дзе зараз будуць павінны заняцца мною… Да той ступені, да якой я палічу гэта мэтазгодным. І зачыніце за сабою дзверы, я не хачу ведаць, якімі словамі гэта гаворыцца. Не меў такога вопыту і не жадаю яго набываць.

Шчука пайшоў у кабінет. Мы трох сядзелі моўчкі, утаропіўшыся ў акно на жывыя гарадскія агні.

— Я знаю, што мяне чакае, — сказаў лекар. — Магчыма, і найгоршае (з нечага пункту гледжання). Як гэта там называюць: «вышка», «дзірка»?

— І так гавораць і гэтак, — нечакана для сябе самога сказаў я.

— Хутка крочыце. Відавочны поступ. Можа б, да Шчукі пайшлі?

— Позна, — я ўпершыню за цэлы вечар упаў у шал. — Але куды хочаце пайшоў бы, абы такіх вось, ганебна абыякавых да людзей, у імя высокай хлусні. На плошчах бы за ногі вешаў… Саматугам, без усякай міліцыі душыў бы.

Поделиться:
Популярные книги

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Не ангел хранитель

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Не ангел хранитель

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3