Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)
Шрифт:
* Райнер Марыя Рыльке - выдатны аўстрыйскi паэт (1875-1826).
** Дадаiзм - ад фр. dada - конiк - на мове маленькiх дзяцей. Напрамак у лiтаратуры i мастацтве, якi ўзнiк у 1916 г. у Швейцарыi. З 1919 г. цэнтрам дадаiзму становiцца Парыж. Сваю асноўную задачу дадаiсты бачылi ў татальным адмаўленнi ад традыцыйных форм выяўлення.
Усе астатнiя абавязкi ў рэдакцыi ляжалi на мне. Палiтычны каментатар i лiтаратурная супрацоўнiца адбарабаньвалi перад мiкрафонам свой тэкст i спяшалiся дамоў. Мне здаецца, што яны нават нiколi не заўважалi Галабэра.
Я зусiм забыўся: у той час з намi
* Бастар Кiтан (1896-1966) - амерыканскi акцёр, сцэнарыст i рэжысёр, адзiн з вядомых комiкаў нямога кiно.
У нашай мышалоўцы-студыi панавалi строгiя, я нават сказаў бы, манастырскiя парадкi i норавы. Ад аператара мы чулi толькi тры словы: "Прывiтанне", "Да пабачэння" i "Запiс", - на большае, здавалася, гэты чалавек быў няздатны. I нiхто з нас нiколi не бачыў на яго твары хоць якiх-небудзь прыкмет весялосцi цi журбы. Але варта толькi было нашаму новаму супрацоўнiку вымавiць: "Дарагая, мiлая мадам...", як Бастар, не адрываючыся ад свайго пульта, ледзь чутна кудахкаў. Такая нечаканая выява пачуццяў, якая iшла ад гэтай каменнай iстоты, прыносiла мне асаблiвае задавальненне. I гэта было як узнагарода за маю дабрачыннасць.
Так прайшоў тыдзень. Неяк увечары Галабэр падышоў да мяне i цiха папрасiў:
– А цi нельга было б змянiць маю рубрыку. Ды не... не таму, што яна мне не падабаецца... Проста гэта немагчыма...
Ён яшчэ нешта шчабятаў i шчабятаў, нiбы стараўся адцягнуць той момант, калi загавару я i пекану яму як след.
– Гэта чаму - немагчыма?
– Вы ведаеце... мая жонка...
– Тут ён запнуўся, i я пастараўся падбадзёрыць яго.
– Ну... жонцы не падабаецца, - сказаў ён.
– Што не падабаецца?
– Мая рубрыка.
Гэтага толькi i не хапала! Цяпер гэты сукiн сын уявiў сябе непрызнаным генiем! Што ж, мне ўсё гэта знаёма. Кожны няўдачлiвы муж лiчыць сябе Моцартам.
– Пачакайце, Галабэр! Але ж хiба гэта прычына, каб мы памянялi рубрыку? I потым, майце на ўвазе, што больш нiчога прапанаваць я вам не магу.
I я адвярнуўся ад яго.
Назаўтра ён з'явiўся ў студыю, як пабiты сабака. Убачыўшы мяне, выпрастаў плечы i ўсмiхнуўся амаль што з выглядам уласнай перавагi:
– Я не падрыхтаваўся да перадачы. Я вас папярэджваў.
Не ў маiм гэта характары, але тут я не вытрымаў i вылiў на яго ўвесь свой гнеў. Асаблiва абурыла мяне яго ўсмешка. Ведаю, што паводзiў сябе не лепшым чынам, але тады з раўнавагi выбiла мяне вось якая думка: "Выцягнуў нягоднiка з гразi, а ён цяпер перада мной нос задзiрае".
– Ды вы проста тупiца i гультай, - закрычаў я.
– I я разумею, чаму вас адусюль гналi. Ды якi дурань даверыць вам сур'ёзную работу?!. Папярэджваю, калi яшчэ раз вы не падрыхтуеце сваю перадачу, можаце адразу шукаць сабе iншае месца. Пры ўсiм маiм жаданнi я вам дапамагчы нiчым не змагу: ёсць начальства, а яно з вамi цырымонiцца не будзе.
– I дадаў: - Магу сабе ўявiць, як вы надакучылi сваёй жонцы...
У гэты момант з'явiўся Бастар Кiтан, мне
Пасля гэтага скандальнага выпадку Галабэр спраўна вёў сваю рубрыку. Часам ён задумваўся, падшукваў патрэбнае слова, нават запiнаўся, але перадача iшла адразу ў эфiр, i яму нiчога не заставалася рабiць, як выходзiць са становiшча самому: разлiчваць на дапамогу бясстраснага i строгага Бастара - нашага маўклiвага суддзi - было нельга.
Ад нашай былой дружбы з Галабэрам (калi, вядома, гэта можна назваць дружбай) не засталося i следу. Мае пагрозы, напэўна, патушылi тую iскрынку даверу, якая мiльгала ў душы Галабэра. Цяпер я быў для яго толькi начальнiкам. "Ну i можаш сабе крыўдаваць, - думаў я, - затое ў цябе ёсць работа, а ў канцы месяца сёе-тое знойдзецца i ў касе, каб уратаваць жонку з сынам ад галечы".
Зрэшты, я не раз спрабаваў сабе ўявiць, якая жанчына магла выйсцi за такога абармота.
Аднойчы ўвечары ён з'явiўся з рассечанай шчакой - ад скронi да падбародка.
– Ведаеце, няшчасны выпадак, - прамармытаў ён.
– Што вы кажаце?!
– з'едлiва перапытаў я - такiм дурным здалося мне яго тлумачэнне.
– Так, няшчасны выпадак, - адчаканiў ён, нiбы даючы клятву.
Пасля гэтага Галабэр увесь час маўчаў, пакуль не падышла яго чарга iсцi да мiкрафона.
З таго дня ён перастаў галiцца, спадзеючыся, што шчацiнне прыкрые рубец на шчацэ. Паступова Галабэр зарос неахайнай жоўта-рудою барадой, i ад гэтага яшчэ больш дзiкiм здаваўся яго блукаючы позiрк. А што да яго перадач, то яны станавiлiся ўсё больш i больш недарэчнымi. Урэшце я мусiў сказаць яму пра гэта. Асцярожна падбiраючы словы, каб, крый бог, не пакрыўдзiць чалавека, я далiкатна папрасiў яго выказвацца карацей, прасцей, гаварыць толькi пра канкрэтныя рэчы, i галоўнае - нiякiх iдэй. Iдэi - гэта зусiм не тое, што патрэбна на радыё. Не помню добра, якiя выразы я ўжываў, але чамусьцi пасля гэтай размовы я зноў адчуў сябе вiнаватым. Адзiнае, што ён дазволiў сабе адказаць:
– Я ўлiчу вашы парады.
У голасе прагучала такая сляпая пакорлiвасць, што я прасякся да яго цiхай нянавiсцю.
На другi дзень ён не прыйшоў на работу ў прызначаны час. Я нават падумаў, што ён увогуле больш сюды нiколi не пакажацца. Але тут адчынiлiся дзверы, i ў рэдакцыю, ледзьве дыхаючы, убег Галабэр. Нельга было губляць нi секунды. Лiтаратурная супрацоўнiца акурат прыкончвала аднаго ангельскага раманiста, i столькi злосцi было ў яе голасе, што лепшага слова, чым "прыкончыць", тут i не прыдумаеш. Я падштурхнуў Галабэра ў студыю:
– Ваша чарга. I галоўнае, не забывайцеся пра тое, што я вам учора казаў: прастата, праўдзiвасць, выразнасць...
Век помнiць буду тое, што давялося мне пачуць праз некалькi хвiлiн.
Для пачатку, бегучы да мiкрафона, ён перакулiў крэсла. Да мяне данёсся страшэнны грукат. Потым ён усеўся, дастаў з кiшэнi свае запiсы, i ў дынамiку пачулася шамаценне паперы. I так i гэтак круцiў ён свае нататкi, нiбы развучыўся чытаць, i ўсё разгублена паўтараў: "Дарагая, мiлая мадам... дарагая, мiлая мадам..."