Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)
Шрифт:

– Сплю, - адказаў ён.

– Гэта я i сам бачу.

– Я жыву за горадам. Калi мая работа заканчваецца, электрычкi ўжо не ходзяць. Пакой у гатэлi мне не па кiшэнi, вось я i чакаю тут першай электрычкi.

– А новай работы вы сабе не падшукалi?

– Не.

– Дрэнь вашы справы...

– Ды куды ўжо горш, - пагадзiўся ён i зручней прымасцiўся ў крэсле. Усяго вам добрага, - горка ўсмiхнуўся ён.
– Я так перахваляваўся, што не магу заснуць.

Я запрасiў яго выпiць па шкляначцы, i мы рушылi ў адзiны бар, якi быў адчынены ў гэтым квартале ў такi познi час. Акрамя нас, у бары сядзелi некалькi

вадзiцеляў грузавiкоў ды нейкi цiхi п'янiца. Новы беспрацоўны расказаў мне пра сваё жыццё. Быў ён з тых журналiстаў, хто прыносiць няшчасце. У рэшце рэшт паверыў у гэта i я. Бываюць такiя людзi: варта толькi ўзяць iх на работу, i праз два-тры месяцы газету цi часопiс закрываюць. Мой новы спадарожнiк меў непасрэднае дачыненне да ўсiх парыжскiх выданняў, якiя закрылiся ў апошнiя дзесяць гадоў. Зрэдку яму давалi мiзэрную кампенсацыю, а найчасцей ён заставаўся нi з чым.

Я паспрабаваў прыкiнуць, цi нельга было б падшукаць якi-небудзь занятак майму новаму знаёмаму ў нас на радыё. Але нейкае цьмянае нядобрае прадчуванне стрымлiвала мяне. Як-нiяк я меў справу з чалавекам, якi стаў жывым увасабленнем бяды i няшчасця. А можа, прычынай маёй насцярожанасцi быў яго непрыемны выгляд? Я ўжо гаварыў пра малапрывабную знешнасць гэтага бедака. А тут яшчэ гэтая яго лёкайская ўсмешачка! Я заўважаў у iм нейкае амаль няўлоўнае адхiленне ад нормы, якое, бадай, можна растлумачыць яго заўсёднымi няўдачамi, - зрэшты, i ад такога тлумачэння яно не рабiлася менш агiдным.

Галава ў мяне разбалелася, думкi блыталiся. Непрыемнае, трывожнае пачуццё ахапiла ўсю маю iстоту, i я пачынаў ясней i ясней усведамляць, што ў маiх адносiнах да такiх людзей, як Галабэр, было штосьцi фарысейскае. Вось так нечакана адкрыў я для сябе яшчэ адну iстотную рысу, а можа, i самы галоўны недахоп маёй натуры.

– Самае сумнае, - працягваў мой субяседнiк, - што я не адзiн. У мяне жонка i дванаццацiгадовы сын. Дзякуй богу, хлопчык жыве ў пансiёне i не бачыць усяго гэтага.

I тут Галабэр дастаў з кiшэнi шпiльку i пачаў засяроджана калупацца ў зубах...

Мы развiталiся, а мне ўсё больш было не па сабе ад думкi, што я ў нечым вiнаваты перад гэтым чалавекам.

У наступную ноч, скончыўшы перадачу, я зноў убачыў яго ў холе. Ён сядзеў у тым самым крэсле i на гэты раз спаў глыбокiм сном. Мяне гэта так здзiвiла, што я адразу пабудзiў яго. Ён незадаволена расплюшчыў сваё адзiнае вока.

– Добры вечар, - павiтаўся я.
– Што вы тут робiце?

Ён выцiснуў з сябе ўхмылачку i адказаў:

– Ну што ж, так i быць, вам я магу ўсё расказаць. Мая жонка страшэнна раззлавалася, калi пачула, што я зноў страцiў работу. Мы пасварылiся, i яна выгнала мяне з дому. Мне не было куды падацца, i я зайшоў сюды.

– Але ж вы нi ў чым не вiнаваты, - разгублена сказаў я.

– Канешне. Ды ведаеце, у яе з нервамi не ўсё ў парадку. Як-нiяк столькi адпакутавала... Ну, а цяпер вось ёй чамусьцi здалося, што я спецыяльна нешта раблю, каб мяне звальнялi з работы... Вось i ўсё, - недарэчна ўсмiхнуўся ён.

Ад гэтай жахлiвай усмешкi я ажно здрыгануўся. Я ўявiў сабе, як пад градам жончыных папрокаў Галабэр вось так усмiхаецца. А гэта, напэўна, прыводзiць у яшчэ большую лютасць i без таго нервовую асобу. Такiя сямейныя сцэны, вiдаць, даўно сталi для яго настолькi звычайнымi, што без iх ён i не ўяўляе сабе нармальнага жыцця. Выкаваў сабе ахоўную браню i сустракае цяпер жончыны наскокi, можа, нават з нейкай патаемнай асалодай.

Доўга я думаў, сумняваўся, цi не занадта шмат на сябе бяру, а ўсё ж такi паабяцаў, што паспрабую пашукаць яму якую-небудзь работу, i папрасiў зайсцi на наступны дзень.

– Можаце так i перадаць жонцы: я зраблю ўсё, каб дапамагчы вам.

Галабэр прызнаўся, што ў яго няма нават ста франкаў, каб даехаць дамоў. Пакуль я прыкiдваў, як лепш даць яму грошай, каб пры гэтым не пакрыўдзiць чалавека, ён сказаў:

– Прашу вас, не судзiце строга маю жонку. Яна не такая ўжо i дрэнная. Толькi што трохi нервовая, але гэта ў яе ад хваробы. Калiсьцi гэта была цудоўная дзяўчына. Зрэшты, i цяпер яна вельмi прыгожая.

Атрымлiвалася, што i прычынай жончынай хваробы быў гэты цыклоп.

Я прапанаваў яму грошы. Ён узяў iх без усялякiх цырымонiй. Штодзённая нястача забiвае сарамлiвасць. Я шчыра хацеў дапамагчы Галабэру, але раптам мне стала вельмi няёмка: я ж даў яму грошы iменна пасля слоў аб прыгажосцi ягонай жонкi...

Буду расказваць карацей i не спыняю ўвагу чытача на тым, як мне ўсё ж такi ўдалося ўгаварыць назаўтра дырэкцыю, што мне патрэбен новы супрацоўнiк. Я павiнен быў прыдумаць i пераканаць у гэтым дырэкцыю, чаго ж не хапае маёй перадачы для далёкiх астравiцян, i не знайшоў нiчога лепшага, чым жаночая рубрыка.

Трэба было мець неверагодную фантазiю, каб хоць на секунду ўявiць, як гэты бадзяга будзе нешта плесцi пра капрызы парыжскай моды. Вось ён у сваiм зашмальцаваным касцюме сядзiць перад мiкрафонам - адно вока заплюшчана, твар за ноч зарос цёмным шчацiннем, - а дзесьцi там, на другiм канцы свету, зграбныя крэолачкi, бестурботна пагойдваючы ножкай, слухаюць яго меркаваннi пра апошнiя знаходкi парыжскага заканадаўцы мод Балянсьяга. У рэшце рэшт, суцяшаў я сябе, яны ж яго бачыць не будуць. Тады я не ведаў яшчэ, што нас яны да таго ж i не чуюць.

Рэкамендуючы адмiнiстрацыi Галабэра, я найбольш нацiскаў на тое, што ў яго прыгожая жонка, а значыць, i сам ён не па чутках ведае, што такое хараство, мода, элегантнасць, сучаснасць i г.д.

Такiм чынам мая перадача ўзбагацiлася жаночай рубрыкай. Не скажу, што мой новы калега з асаблiвым бляскам рабiў сваю справу, але ён вельмi стараўся, бо свята верыў ва ўсемагутнасць слова. Пачынаў Галабэр заўсёды так: "Дарагая, мiлая мадам..." Гэтая бяздарная фраза за час перадачы па два-тры разы злятала з малакрасамоўных вуснаў Галабэра i мела такi ашаламляльны эфект, што я нават не спрабаваў прасiць яго зняць гэты пусты трафарэт. Цяпер кожную ноч даводзiлася мне быць сведкам непаўторнага спектакля: Галабэр не проста чытаў сваё выступленне, а дэкламаваў, суправаджаючы кожнае слова самымi непрадказальнымi жэстамi i грымасамi.

Акрамя мяне i Галабэра, у нашай рэдакцыi былi яшчэ два чалавекi: пануры, змрочны тып, адданы прыслужнiк урада (ён працаваў палiтычным каментатарам), i адна дама, якая вяла лiтаратурныя агляды. Гэтая дама нiколi не разлучалася са сваёй вуалеткай, нават тады, калi выступала перад мiкрафонам. Ах, як хацелася ёй схаваць ледзь прыкметныя вусiкi, якiмi няўмольны час упрыгожваў яе тварык! А была ж пара, калi гэты тварык мог натхнiць самога Райнера Марыя Рыльке*, а разам з iм i аднаго з заснавальнiкаў дадаiзму**, якi так заўчасна пакiнуў гэты свет у шчаслiвыя дваццатыя гады...

Поделиться:
Популярные книги

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2