Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дэмакратыя i этычнае жыццё

Рын Клаэс Г.

Шрифт:

Па-чацвёртае, усе выказаныя тут этычныя погляды далёкія ад самападману. Мая этычная тэорыя не сцвярджае, што эгаізм з чалавечага жыцця і тым больш з палітыкі можа быць выгнаны цалкам. Але імкнуцца да дасягнення мэтаў этычнага жыцця трэба нават часам у вельмі неспрыяльным асяроддзі. Абмежавальны ўплыў прынцыпаў этычнага жыцця на розум людзей трэба ўсведамляць і карыстацца ім для пераадолення перашкодаў, якія стаяць на шляху іх ажыццяўлення. Можна сказаць, што этычны элемент канстытуцыяналізму прызнае інтарэсы, якія супярэчаць агульнаму дабру, толькі ў сэнсе іх непазбежнасці. Амаральныя матывы складаюць частку таго нярэдка вельмі расчаравальнага матэрыялу, з якога павінны вырабляцца сродкі прасоўвання прынцыпаў агульнай карысці. Этычная воля павінна рабіць жыццё больш высакародным, і яна сапраўды ўплывае на яго такім чынам. Яна пастаянна прыстасоўваецца да своекарыслівасці і, калі толькі магчыма, выкарыстоўвае яе дзеля дасягнення сваіх мэтаў. Вышэйшая воля робіць канкрэтны, хоць і абмежаваны ўклад у справу агульнай карысці. Такому

рэалістычнаму падыходу да этыкі, які грунтуецца на пошуку адпаведнасці паміж сродкамі і канкрэтнымі абставінамі, можна супрацьпаставіць занадта паважлівае стаўленне да высокіх, але абстрактных прынцыпаў. He маючы рэальнага падмурку, маралізатарства такога кшталту робіць этыку неэфектыўнай і нават непрыдатнай для абстрактнага ўжывання. Есць усе падставы сумнявацца ў маральнасці ідэалістычнага стаўлення да маралі, калі ад індывідуума ўвогуле не чакаецца, каб ён выкарыстоўваў усе адкрытыя для яго маральныя магчымасці.

Тыя, хто адмаўляе існаванне агульных крытэрыяў дабра, ніколі не пагодзяцца з ідэяй безумоўнай перавагі аднаго палітычна-грамадскага ладу над іншым. 3 іншага боку, для тых, хто наяўнасць гэтых крытэрыяў прызнае, прапанаваны погляд на этыку і палітыку будзе здавацца вельмі расплывістым і двухсэнсоўным. Ці этыка ў палітыцы не азначае існавання выразных і відавочных прынцыпаў дабра, якія ўсведамляюцца з дапамогай розуму і якія дастаткова толькі прызнаць, каб грамадства і чалавечыя паводзіны адразу зрабіліся дабрадзейнымі. Калі нейкім чынам не вызначана належная мэта людскіх намаганняў, то адкуль узяцца ведам, у якім напрамку павінна ісці грамадства, і ці ўдасканальваецца яно або выраджаецца? Звязванне імкнення да агульнай карысці з пастаянным прыстасаваннем да наяўнай сітуацыі ставіць чалавека ў залежнасць ад зменлівых гістарычных абставін. I ці не павінна сапраўдная этычная універсальнасць быць цалкам свабоднай ад асабістых інтарэсаў? Ці не з'яўляецца агульная карысць, складзеная з асабістых інтарэсаў, нічым іншым, як няўстойлівым спалучэннем своекарыслівых груповак? Што можа пагражаць ідэі этыкі ў палітыцы больш за перакананасць у маральнай недасканаласці жыцця і немагчымасці яго палепшыць і, што яшчэ горш, вынясенне такога меркавання ў вызначэнне этыкі? Такі погляд адхіляе больш высокі этычны змест палітыкі і заклікае задаволіцца вельмі сціплымі спадзяваннямі. Каб падагульніць усё, што было сказана, я хачу падкрэсліць, што сапраўдны крытэрый палітычнай дабрадзейнасці павінен не толькі быць выразным, канкрэтным і даступным для разумення, але і стаяць значна вышэй за невысакародныя падзеі нашага зменлівага гістарычнага існавання1.

Канкрэтнасць этычнага дабра

Адказаць на пастаўленыя вышэй пытанні можна, даўшы больш поўнае тлумачэнне пэўным аспектам канцэпцыі этычнага вяршэнства, ідэяй якога прасякнута гэтая кніга. Дзеля гэтага будзе дарэчы суаднесці прынцыпы канстытуцыйнай дэмакратыі і агульнай карысці з канцэпцыяй каштоўнаснага гістарыцызму і яе месцам у філасофіі. Адзначыць трэба і тое, што этычны імператыў, будучы трансцэдэнтным у дачыненні да гістарычных асаблівасцяў, таксама з'яўляецца адной з рухаючых сіл у гісторыі і, такім чынам, у дачыненні да канкрэтных абставін становіцца іманентным. Я меў на ўвазе прапанаваць гістарычную канцэпцыю этычнай універсальнасці і агульнай карысці ў палітыцы. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, погляд на трансцэдэнтнае ў гісторыі як на патэнцыяльна чыста іманентную з'яву не пагражае яго цэласці і не адмаўляе яго кіруючай ролі ў чалавечым жыцці. Наадварот, менавіта магчымая неад'емнасць этычнай універсальнасці ад усяго, што адбываецца, непарыўна звязвае трансцэдэнтнае з зямнымі людскімі справамі. Гарантам яго дарэчнасці і эфектыўнасці ў зменлівых канкрэтных абставінах з'яўляецца менавіта разнастайнасць зместу2.

Сцвярджэнне агістарычнай канцэпцыі этычнага вяршэнства будзе азначаць пазбаўленне свету, у якім праходзіць наша жыццё, адзінай упарадкавальнай сілы. Менавіта адмаўленне мажлівасці сінтэзу універсальнага і асобнага парушае цэласнасць і дарэчнасць вяршэнства этыкі. Створаная мысліцелем, які добра разумее важнасць этыкі, абстрактная мадэль добрага грамадства сапраўды можа ўлічваць этычны імператыў і сыходзіць з разумення універсальнасці яго мэты, але стварэнне з прынцыпу этычнай універсальнасці інтэлектуальнага шаблону беззваротна аддаляе тое, што лічыцца нормай, ад канкрэтных патрэб гістарычных сітуацый. Сапраўдная універсальнасць здзяйсняецца менавіта ў канкрэтных дзеяннях, якія адпавядаюць гэтым патрэбам.

Глыбока ўкаранёная інтэлектуальная звычка падзяляць усёпранікальнасць этыкі і асобнасці гістарычнага досведу чалавека маюць шмат адмоўных практычных і тэарэтычных наступстваў. Адно з іх тое, што такія тэрміны, як «дабрадзейнасць», «справядлівасць», «дабро» і «агульная карысць», калі выпусташыць з іх змест, які нададзены канкрэтным досведам, становяцца надта ж недакладнымі і настолькі расплывістымі, што нават могуць ужывацца дзеля вызначэння цалкам адваротных паняццяў. Агістарычны этычны рацыяналізм выяўляе некаторую дарэчнасць і абгрунтаванасць толькі з прычыны таго, што філосафы, якія аналізуюць уласцівыя яму паняцці, надаюць ім канкрэтны эмпірычны змест. Абстрактныя паняцці этычнай філасофіі абвяргаюцца яе ўжываннем на практыцы. У адрозненне ад агістарычнага погляду на этыку і палітыку гэтая праца сцвярджае, што прырода сапраўднай этычнай універсальнасці праяўляецца толькі ў канкрэтных дзеяннях, якія спрыяюць яе пашырэнню. Сутнасць этычнага спасцігаецца ў канкрэтных гістарычных праявах, а не ў абстрактнай, адарванай ад рэальнасці і не звязанай з дзейнасцю чалавека сферы.

Важнасць усведамлення універсальнасці, такім чынам, можна адлюстраваць на прыкладзе этыкі абранага народам урада. Я ўжо казаў, што схемы канстытуцыйнай дэмакратыі здольныя спрыяць здзяйсненню высокага прызначэння чалавека, а плебісцытная дэмакратыя толькі перашкаджае этычнаму жыццю. Гэта значыць, што этычная універсальнасць знаходзіць праяву ў пэўных схемах дзеянняў, якія выключаюць іншыя схемы. Трэба адзначыць, што перавагі, якія надаюцца пэўным паводзінам, увасабляюць мэту этычнага жыцця, праліваюць святло на асаблівасці яго прыроды і яго скіраванасць у канкрэтных палітычных абставінах. Без такога канкрэтнага ўвасаблення азначэнні таго, што з'яўляецца этычным у палітыцы, робяцца бессэнсоўнымі і могуць весці да тэарэтычных маніпуляцый.

Супрацьпастаўленне канстытуцыйнай і плебісцытнай форм дэмакратычнага кіравання ўвасабляе два абсалютна розныя пункты погляду на маральную прыроду чалавека. Гэтак сама, як тэрмін «этычная універсальнасць» набывае рэальны змест толькі ў рамках канкрэтных схем учынкаў, так і «дэмакратыя» атрымлівае сэнс толькі ў рамках канкрэтных абставін. Дзве гэтыя формы дэмакратыі — гэта не два варыянты адной з'явы, 6о яны патрабуюць вельмі розных інстытутаў і маюць на ўвазе рэзка супрацьлеглыя погляды на прыроду чалавека і грамадства. Іх этычныя канцэпцыі канфліктуюць паміж сабой. Выкарыстанне слова «дэмакратыя» дзеля вызначэння абедзвюх і дэманстрацыі такім чынам неабходнасці кіравання народнай згоды робіць такое тэрміналагічнае падабенства вельмі небяспечным, бо яно нібыта паказвае на глыбокую блізкасць дзвюх формаў. Аднак канстытуцыйная і плебісцытная дэмакратыя — гэта дзве ўзаемавыключальныя плыні.

Канстытуцыйная дэмакратыя, калі падагульніць яе некаторы канкрэтны змест, бачыць неабходнасць абмяжоўваць народную волю, якая існуе на дадзены момант. Прадстаўнічыя і іншыя інстытуты прадугледжваюцца ёю дзеля таго, каб спрыяць выпрацоўцы і выяўленню высокіх чалавечых імкненняў. Пад народам канстытуцыйная дэмакратыя разумее сукупнасць больш-менш цесных аб'яднанняў грамадзян, чыё жыццё вызначаецца, а інтарэсы ў значнай ступені выражаюцца праз гэтыя аб'яднанні. Такая форма кіравання спрыяе ў першую чаргу распаўсюджванню прамежкавых і аўтаномных аб'яднанняў і абмежаванай, дэцэнтралізаванай палітычнай уладзе. Плебісцытная дэмакратыя ў чыстым выглядзе не існуе, але яе ідэалам з'яўляецца канцэпцыя неабмежаванай улады колькаснай большасці, якая належыць Русо. Галоўную ролю ў вызначэнні палітыкі адыгрываюць жаданні людзей, якія ўзнікаюць пад уплывам моманту. Плебісцытнай дэмакратыі адпавядае стаўленне да народа як да аднароднай масы індывідуумаў. Гэтая форма кіравання аддае вялікім калектывам перавагу над мясцовымі і прыватнымі аб'яднаннямі і садзейнічае цэнтралізацыі і павелічэнню памераў урада.

Калі не надта ўважліва і крытычна параўноўваць гэтыя дзве формы народнага кіравання, то яны, на першы погляд, будуць мець шмат агульных рысаў — напрыклад, вяршэнства народа, выбарчую канкурэнцыю, шырокае выбарчае права і падсправаздачны народу ўрад. Але ў сапраўднасці іх інстытуты і працэдуры набываюць непараўнальныя адрозненні. Сутнасць іх залежыць ад той ролі, якую яны прызначаны адыгрываць у агульным цэлым, а таксама характару і мэтаў тых асоб, якія імі карыстаюцца. Маё ранейшае меркаванне, што «вяршэнства народа» можа мець вельмі розны змест, мае дачыненне і да такіх тэрмінаў, як «народ», «народная згода» і іншых. Выбарчае права можа выкарыстоўвацца аднароднай, пазбаўленай усялякіх каранёў народнай масай ці грамадзянамі, аб'яднанымі ў жыццяздольныя суполкі. Яно можа адлюстроўваць страсці, якія апаноўваюць людзей у дадзены момант, ці добра прааналізаваныя і ўзважаныя меркаванні. Галасаванне можа дапамагчы рэалізаваць яўна партыйныя інтарэсы ці адказныя намаганні на агульную карысць. Служба прадстаўнікоў урада нібыта дзеля народу можа вызначацца дэмагагічным абяцаннем даброт ні за чый кошт ці ажыццяўленнем непапулярнага, але неабходнага палітычнага курсу.

Апісанае вышэй — гэта не прыклад адных і тых самых інстытутаў, якія могуць працаваць дзеля розных мэтаў. Створаныя чалавекам, яны не з'яўляюцца нейкімі нязменнымі прадметамі за рамкамі канкрэтных чалавечых імкненняў, нібыта кантэйнеры, якія, змяшчаючы розныя вадкасці, захоўваюць сваю форму. Форму нельга аддзяліць ад сутнасці. Сутнасць інстытутаў складаецца з канкрэтных дзеянняў. Накіраваная на дасягненне розных мэтаў дзейнасць абумоўлівае стварэнне розных інстытутаў.

Трэба падкрэсліць, што стварэнне інстытутаў, якія адпавядалі б канстытуцыйнай дэмакратыі, патрабуе перавагі ў грамадстве грамадзян канкрэтнага складу. 3 перавагі грамадзян зусім іншага кшталту сыходзіць дэмакратыя плебісцытная. Калі ва ўмовах канстытуцыйнай дэмакратыі пераважным робіцца менавіта апошні тып, то сама форма кіравання ператвараецца ў дэмакратыю плебісцытную. Той факт, што новы рэжым, як і ранейшы, ужывае мову, уласцівую канстытуцыйнай форме, і захоўвае некаторыя канстытуцыйныя структуры, не мае вялікага значэння. Сутнасць грамадства ўжо пачынае вызначацца тымі мэтамі, ажыццявіць якія імкнецца большасць новага складу, і, такім чынам, вымагае новых інстытутаў.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том VII

Панарин Антон
7. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VII

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Лорд Системы 3

Токсик Саша
3. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 3

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX