Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Заўвага: Выкарыстай яго, любы дружа, па прызначэньні, хулі там!

Яшчэ, дружа, настойліва рэкамэндуем табе нітрагліцэрын. Калі ты сапраўды зможаш яго прыгатаваць, значыць мы стараліся не дарма.

Такім чынам – перад тым, як апісаць гэтую цудоўную тэхналёгію, хочам папярэдзіць цябе пра неабходныя меры бясьпекі, хоць і разумеем, што табе яно ўсё адно. Усё ж рэкамэндуем не цурацца ну, хоць мінімальных мераў бясьпекі. Паколькі нітрагліцэрын, таварыш, гэта вельмі датклівае рэчыва, ты сабе нават не ўяўляеш – наколькі яно датклівае. Мы, шчыра кажучы, таксама. Раім табе працаваць з тымі колькаснымі паказьнікамі, якія прыводзяцца тут, прынамсі калі цябе і разарве, то хоць можна будзе сабраць твае пралетарскія шматкі ў кучу. Таму – да справы, таварыш:

Налі

ў 75-мл мянзурку 13 мл азотнай кіслаты, якая дыміць (98%).

Пастаў мянзурку ў вядро зь лёдам і дай ёй ахладзіцца да тэмпэратуры, ніжэйшай за пакаёвую.

Калі азотная кіслата астыне, дадай трайны аб’ём сернай кіслаты (99%) – 39 мл. Кіслоты зьмешвай вельмі асьцярожна, не дапускай іхняга разьліваньня.

Пасьля гэтага трэба зьнізіць тэмпэратуру раствора да 10-15 градусаў Цэльсія, дадаючы лёд.

Дадай гліцэрын. Рабіць гэта трэба вельмі асьцярожна пры дапамозе піпеткі, пакуль уся паверхня вадкасьці не пакрыецца слоем гліцэрыну.

Нітраваньне – вельмі небясьпечная стадыя. Падчас рэакцыі выдзяляецца цяпло, таму вытрымлівай тэмпэратуру на ўзроўні 30 градусаў Цэльсія. Калі яна пачне падымацца – адразу ж ахалоджвай сумесь!

Першыя 10 хвілін нітраваньня сумесь неабходна асьцярожна памешваць, намагаючыся не кранаць сьценак. Пры нармальнай рэакцыі нітрагліцэрын утварае слой на паверхні.

Пасьля ўдалага нітраваньня вадкасьць зь мянзуркі неабходна вельмі асьцярожна пераліць у іншую ёмкасьць з вадой. Нітрагліцэрын павінен асесьці на дно.

Зьлі, колькі зможаш, кіслату, ня зьмешваючы яе зь нітрагліцэрынам, і пры дапамозе піпеткі перанясі яго ў раствор бікарбанату натрыя (пітной соды). Рэшткі кіслаты будуць нітралізаваныя.

Пры дапамозе піпеткі аддзялі нітрагліцэрын. Для таго, каб праверыць прыгатаваны прадукт, нанясі маленькую кропельку яго на мэталічную плястыну і падпалі. Калі выжывеш, то ўбачыш, што нітрагліцэрын успыхвае чыстым блакітным полымем.

Атрыманую порцыю рэкамэндуем перарабіць у дынаміт, паколькі нітрагліцэрын, падла, мае дрэнную здольнасьць выбухаць без ніякай на тое прычыны.

І памятай – яны б вельмі хацелі, каб ты ўсяго гэтага не рабіў! Магчыма, сам ты гэтага таксама ня хочаш. Але ведай, што насамрэч усе бомбы падзяляюцца на дзьве катэгорыі – тыя, якія кідаеш ты, і тыя, якія кідаюць у цябе. Так што займі зручную для сябе пазыцыю на вырашальнай стадыі барацьбы пралетарыяту за ўласнае, блядзь, вызваленьне!

9.00

Да, думаю я, ну і кніга. Я адкладаю брашуру ў бок, бяру іншую і адразу нарываюся на фразу «Слова Ісусу Хрысту», о, думаю, гэта што – якая-небудзь стэнаграма, потым прыглядаюся – насамрэч напісана «Слава Ісусу Хрысту», і гэтак цікава, думаю, хоць было б цікавей, калі б яно напраўду выявілася стэнаграмай, уяўляеце, нейкія суполкі на якім-небудзь заводзе, і раптам вядучы абвяшчае – а цяпер слова мае таварыш Ісус Хрыстос. Рэглямэнт – дзесяць хвілін. Думаю, гэтага было б цалкам дастаткова.

– Адкуль у цябе такія кнігі?

– Гэтую, што пра бомбы, я ў Чапая ўзяў. У яго іх там цэлы стос быў. А пра Ісуса Какава даў.

– А ў Какавы адкуль такія кнігі? – пытаюся.

– А ён, – адказвае Вася, – з мармонамі тусуе. Хаця не, не з мармонамі, з гэтымі, як іх – з баптыстамі.

– А якая розьніца?

– Мармоны могуць мець па некалькі жонак.

– Какаву гэта ня сьвеціць, – кажу. – Ён поўны мудак.

– Так, – згаджаецца Вася, – ён – поўны.

– Ведаеш, – кажа ён мне, памаўчаўшы, – я тут чытаў кнігі багасловаў розных, таксама Какава прыносіў. Прыкольныя, у прынцыпе, багасловы. Толькі мяне нэрвуе, што там пастаянна, калі яны цытуюць біблію, пішацца на кожнай старонцы «Ад Лукі», «Ад Яна», «Ад Мацея», разумееш? Так, ведаеш, нібыта ў электрычцы хтось ідзе, прадае атруту і крычыць – ад прусакоў! ад шчуроў! ад макрыцаў якіх-небудзь! Разумееш?

Я прыгаломшана гляджу на Васю. «Ад прусакоў»... Што ў чалавека ў галаве?

9.30

Дождж было відаць, яшчэ толькі ён зьявіўся там – уверсе, ужо тады было зразумела, што ўсё зараз апынецца тут, сярод нас, заставалася толькі чакаць, і вось, сапраўды – пачынаецца дождж, мы выбягаем на плятформу і

бяжым у напрамку вакзалу, каля дзьвярэй, пад навесам, стаіць натоўп звар’яцелых ранішніх пасажыраў, якія спрабуюць выехаць куды-небудзь са сваёй Вузлавой, дождж падае ўсё шчыльней і шчыльней, падае на нас, падае на вакзал, на электрычку, на якой мы прыехалі, на некалькіх мужыкоў у аранжавых камізэльках, якія ідуць па плятформе і нібыта не заўважаюць увесь гэты дождж, увесь гэты натоўп, я раптам думаю, што на самой справе дождж не такі ўжо і халодны, нармальны дождж, нармальны летні дождж, падае сабе, куды мае падаць, чаго тут дужа замарочвацца, і я іду пад бліжэйшыя дрэвы, якія растуць побач з будынкам вакзалу, Вася і Сабака плятуцца за мной, мы спыняемся пад нечым хвойным і глядзім з-пад іголак на хмары, што разгортваюцца і разгортваюцца над бясконцымі рэйкамі, прапаўзаюць з поўначы на поўдзень, з усходу на захад, пакідаючы па сабе мокрыя цыстэрны і халодныя плыні ў сьцёкавых трубах, і калі гэта ўсё сканчаецца, недзе праз паўгадзіны,

10.00

калі дождж прыпыняецца і пачынаецца нармальны летні ранак, выходны дзень, дарэчы, з вакзалу выходзіць нейкі інвалід, ці проста алькаголік, нават ня ведаю – пэўна, проста п’яны інвалід, у адной руцэ ён трымае невялічкі зэдлік, а ў іншай – нейкую скрыню, зэдлік ён ставіць проста на плятформу, сядае сабе і ставіць перад сабой сваю скрынку, раскрывае яе, і – нішто сабе – аказваецца, што гэта патэфон, сапраўдны стары патэфон, як у тэлевізары, адным словам, інвалід дастае нейкую пласьцінку, штосьці там круціць і машына раптам пачынае працаваць, хто б мог падумаць, ён задаволена аглядае ўсіх дзембеляў і ўсіх мужыкоў у аранжавых камізэльках, але ніхто не ўдупляецца, што гэта за інвалід і што гэта за патэфон у яго на плятформе, тады інвалід заўважвае нас, і разумее – калі ў гэтым бэстыарыі хтосьці яго і ўспрымае, то хіба што гэтыя тры сонныя, мокрыя, зьнядоленыя прыдуркі – то бок мы, і ён усьміхаецца нам, маўляў – давайце, пацаны, ідзіце сюды, паслухаем райскія мэлёдыі для інвалідаў і юродзівых ,калі яшчэ вы такое пачуеце, ідзце-ідзіце, ня бойцеся. Мы падыходзім да яго, ён працягвае нам усьміхацца, хоць, можа, ён на самой справе і ня нам усьміхаецца, ну, але ўсё адно прыемна, што не кажыце, мы сядаем побач і слухаем яго жорсткае, падранае і парэпанае вінілавае рэтра, Сабака таксама ўсьміхаецца і наагул распускае соплі, і я так сабе думаю – што вось і дзембелі, і аранжавыя мужыкі, і мокрыя дрэвы, і халодныя плыні – ва ўсім у гэтым нібыта нічога няма, ну, нармальныя мужыкі, нармальныя дзембелі, плыні нармальныя, але разам з тым, я сяджу зараз тут – на гэтым вакзале, побач зь незнаёмым інвалідам, слухаю гаўнянае, у прынцыпе, рэтра, але ёсьць у гэтым нешта правільнае, менавіта так і мае быць, і выключы адсюль зараз плыні, ці выключы адсюль аранжавых мужыкоў – усё адразу зьнікне, радасьць і спакой трымаюцца менавіта на вялікім лягічным яднаньні тысячы нікому не патрэбных, анамальных шызафрэнічных штук, якія, пры спалучэньні ў нешта адзінае, даюць табе ў рэшце рэшт поўнае ўяўленьне пра тое, што такое шчасьце, што такое жыцьцё, і галоўнае – што такое сьмерць.

Эпілог № 1

10.45

З вакзалу выходзіць патруль, ляніва акідвае вокам тэрыторыю і спыняе свой цяжкі позірк на інвалідзе. Яны падыходзяць да мужыка, пра нешта зь ім перамаўляюцца, інвалід ім усьміхаецца гэтаксама безьзьмястоўна, як і 45 хвілін таму ўсьміхаўся нам, яны насядаюць на яго з двух бакоў, нарэшце адзін зь іх, відаць старэйшы, не вытрымлівае і валіць з нагі па патэфоне, які пры гэтым адлятае ўбок і маркотна замаўкае.

– Трэба было забраць інваліда, – кажу я Васю.

– Куды – у лягер? Яны ж тут свае, павінны дамовіцца.

– Як свае? – кажу. – Глядзі, што, сукі, з машынай зрабілі.

Мы ўжо сядзім у вагоне сваёй электрычкі, якая вось-вось мае рушыць і назіраем, як інвалід спрабуе ўстаць і сабраць па кавалках кішкі свайго патэфону. Але адзін зь мянтоў, відаць малодшы, хутка падбягае да зламанай машыны і яшчэ раз падфутбольвае яе нагой, ад чаго патэфон зноў узьнімаецца ў паветра і, цяжка пераляцеўшы, падае каля самага ўваходу ў вакзал.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX