Чтение онлайн

на главную

Жанры

Драўляны Дзядок і кабета Інсекта

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Надышла поўнач. Шмат хто ў кляштары езуітаў яшчэ не спаў. Чуючы нейкі незвычайны шум на калідоры, людзі павыходзілі з келляў, каб даведацца, што там чыніцца, і бачаць: стаіць ля сцяны ў слабым месяцавым святле нейкае страшыдла на мностве лапаў. Перапалоханыя, яны разбегліся і расказалі ўсё іншым. Пасля ўсім гуртам з запаленымі свечкамі выйшлі другі раз, але гэтае страшыдла, аслепленае святлом, ужо некуды знікла. Але лёскат і шум па-ранейшаму адзываўся ў цёмным калідоры. Перапалоханыя, усе сядзелі ў сваіх келлях і да відна не маглі заснуць.

Ранкам, збіраючыся адусюль,

манахі апавядалі адзін аднаму пра тыя начныя жахі. Езуіт-брамнік казаў, што гэтае начы ён чуў на калідоры нейкі дзіўны лёскат, а пасля нібы енкі і падземныя стогны. Калі ён выйшаў з келлі, убачыў жахлівыя дзівы: нейкая пачвара сунулася па калідоры, быццам човен па вадзе, і мноства лапаў з аднаго і з другога боку падымаліся і апускаліся, нібы вёслы. Перапалоханы, ён закрычаў:

— Усё жывое славіць Пана Бога!

Страшыдла імгненна знікла, а ён, запаліўшы свечку, ноч навылёт гаварыў пацеры.

Дзіўнае відовішча бачылі некаторыя вучні, калі познім часам, не запальваючы святло, сядзелі ў сваіх келлях. Шмат хто, чуючы нейкі неспакой і страх, павярнуўшыся, заўважаў ля сябе страшыдла, якое адразу ж знікала; збіраліся ўсе ў адну грамаду, і ніхто ўжо не начаваў у келлі адзін.

Але і ўдзень было адно вусцішнае здарэнне. Нейкі музыка, што служыў пры езуіцкім касцёле, раней калісьці сябраваў са студэнтам Люцэфугаю. Гэты музыка быў адзін у пакоі, калі гадзіннік прабіў паўдня; ён на флейце развучваў духоўныя п'есы славутых кампазітараў. Потым склаў ноты, стаў спінаю да вакна і па памяці іграў варыяцыі, якія яму прыходзілі ў гэты час у галаву. І тут бачыць, як у цёмным куце з-пад падлогі вылазіць прусак, паўзе на сярэдзіну пакоя, спыняецца, пачынае надзімацца і расці. Пасля з-пад чорнай скарлупіны з'яўляецца чалавечая галава і страшнымі вачыма пазірае на музыку. Музыка пазнае Люцэфугаў твар; перапалоханы, выпусціў з рук флейту, скочыў ад вакна, а сонечны прамень стрэліў праз шыбу на страшыдла, і яно імгненна знікла. Музыка выскачыў з пакоя і, бегучы па калідоры, крычаў:

— Люцэфуга! Люцэфуга!

Усе са здзіўленнем глядзелі на яго, распытвалі, што з ім, але ён, бледны, як труп, маўчаў і дзіка аглядаўся. Прайшло шмат часу, перш чым ён апрытомнеў і расказаў пра тое страхоцце.

Яшчэ колькі начэй паўтараліся гэтыя жахі. Нарэшце ксёндз-рэктар загадаў запаліць у асобных мясцінах кляштара грамнічныя свечкі, ды так, каб іх святло разлівалася па калідорах. Такім чынам вярнуўся спакой, і Люцэфуга больш не з'яўляўся.

Калі Ротмістар расказваў такое, дзеці стаялі ля бацькі, і адзін з іх заплакаў. Бацька спытаўся малога, чаму той плача.

— Баюся Люцэфугі, - адказаў сын.

Тады пан Зямельскі загадаў ім усім ісці па сваіх пакоях, памаліцца і класціся спаць.

Малыя дзеці разам з маці і паннай Анэляй, пажадаўшы добрае ночы бацьку і гасцям, выйшлі.

— А мы яшчэ пасядзім, — сказаў гаспадар, — Ротмістар ведае шмат цікавага пра Драўлянага Дзядка, няхай расказвае нам яшчэ што-небудзь.

— Вы чулі, як Драўляны Дзядок прарочыў студэнту Люцэфугу, — прамовіў Ротмістар, — а цяпер раскажу, што прадказаў ён гордаму Філосафу.

ГОРДЫ ФІЛОСАФ

Дык вось,

быў у тыя часы ў Полацку шкаляр, якога калегі і знаёмыя звалі толькі Філосафам, — з тае прычыны, што найбольшую прыхільнасць ён меў да гэтага прадмета. Мала яму было аўтараў, дазволеных у школах. Ён імкнуўся розным чынам набыць або прачытаць забароненыя ды антырэлігійныя кніжкі французскіх філосафаў. Чытаў ён звычайна ўначы, калі ўсе спалі, а ўдзень і ўвечары апавядаў прачытанае сваім калегам і пачынаў з імі дыспуты, у якіх з вялікім трыумфам перамагаў.

Даведаўшыся пра гэта, прафесура і ксёндз-прэфект колькі разоў неспадзявана прыходзілі да яго ў пакой, рабілі заўвагі, забіралі кніжкі, на яго вачах кідалі іх у агонь, а самому прызначалі кару. Але праз гэта ён адно зрабіўся асцярожны, добра хаваў забароненыя кніжкі і пасля прачытання нікому нічога не расказваў.

Калі ён закончыў курс навук, меўся вярнуцца дахаты і здзівіць свет сваёй адукаванасцю; развітаўшыся з настаўнікамі, ён з прыяцелямі пайшоў да Драўлянага Дзядка.

— Скажы, галава мудрага Сакрата, — пытаецца, — ці шмат філасофскіх твораў я ўжо прачытаў?

— Шмат, шмат, — адказаў Дзядок, — а яшчэ больш прачытаеш, але ў канцы жыцця будзеш найдурнейшы і памрэш дурнем.

Усе, хто там быў, засмяяліся. Шкаляр жа раззлавана плюнуў.

— Лухту вярзе пустая драўляная галава, — сказаў ён і пайшоў.

Пасяліўшыся ў вёсцы, ён не шкадаваў грошай на сваю бібліятэку. Купляў філасофскія творы на розных мовах без разбору. Моладзі, якая часта збіралася ў яго, каб паслухаць пра высокія матэрыі, ён апавядаў пра цуды, тлумачыў таямніцы прыроды, якіх сам не разумеў, і быў вядомы там як вучоны чалавек, сапраўдны філосаф.

Ён знайшоў сабе яшчэ асістэнта, нейкага чужаземца (таксама філосафа), добра яму плаціў і стварыў усялякія выгоды. А той, хвалячы яго, называў геніем у філасофіі і, карыстаючыся з яго лёгкавернасці, дадаваў да свае дурное філасофіі яшчэ і блюзнерствы.

Хутка малады філосаф заганарыўся, лічыў сябе за выдатную асобу, пазіраў на ўсіх людзей, як глядзяць з горнае вяршыні на мурашак.

Аднойчы ў нядзелю, пасміхаючыся, Філосаф запытаўся ў свайго таварыша:

— А ці паедзем мы сёння ў касцёл?

— Што там рабіць у касцёле, хіба, можа, табе трэба з кімсьці пабачыцца?

— Я хацеў бы сустрэць сяго-таго з суседзяў і запрасіць іх да сябе.

— То добра. На гэта шмат часу не трэба.

Прыехалі на імшу. Святыня поўная вернікаў. Філосаф выскачыў з карэты, заходзіць у касцёл, і калі стаў пасярод натоўпу — дзіва нечуванае! — дзе ягоныя шырокія плечы і высачэзны рост? Вокамгненна стаў ён такі маленькі, як драўляная дзіцячая лялька. Хто стаяў блізка — пазналі яго і пазіралі адны са страхам, другія — з насмешкаю. І ўсе прэч адступаліся ад яго. Ён жа, сам перапалоханы, не памятаючы, што з ім дзеецца, хуценька ўцёк са святыні Божае, прыбег да карэты, дзе знайшоў свайго таварыша, расказаў пра гэты дзіўны выпадак. Сябар смяяўся да слёз і даводзіў, што ўсё гэта ад таго, што нервы разгуляліся, ці ад нейкае іншае хваробы. Аднак пасля гэтага выпадку Філосаф больш у святыню не заходзіў і вярнуўся дахаты ўстурбаваны.

Поделиться:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9