Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Бурліць, віруе Венгрыя.

Уцякаюць грамадзяне ГДР у Заходнюю Нямеччыну. Уцякаюць усякімі спосабамі – і пешшу, і па вадзе, і іншымі шляхамі. Учора пабег быў здзейснены групаю смельчакоў якраз водным шляхам.

Эстонская рэспубліканская газета апублікавала славуты закрыты пратакол да дагавору “Молатаў – Рыбентроп” ад 23 жніўня 1939 г.! Цяпер уся Прыбалтыка бурна абмяркоўвае гэты пісьмовы дазвол Гітлера на акупацыю Сталіным Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Масква абараняецца: правяла прэс-канферэнцыю ў Міністэрстве замежных спраў, штосьці ляпеча наконт гэтага ў друку, па тэлебачанні і радыё. Не разумею, навошта Гарбачову абараняць гэты

сталінскі адкрыты разбой? Прызнаў бы чорнае чорным. Дык не! Баіцца пакрыўдзіць сваіх зацятых шавіністаў. Але ж яна, гэтая Масква, умее і наступаць. Асабліва на “свой” народ. Учора, напрыклад, паводле загаду з МГК КПСС, які ўзначальвае член Палітбюро Зайкоў, міліцыя прымяніла сілу супраць дэманстрантаў на Пушкінскай плошчы. Там сабраліся члены нядаўна створанага нелегальна Дэмакратычнага Саюза і яго прыхільнікі, каб выказаць свае адносіны да Чэхаславацкай рэвалюцыі 1968 года. Дэманстрантаў пабілі, многіх пахапалі ў “чорныя вораны” і пакідалі ў турму.

З другога боку, пад акампанемент гэтых падзей поўным ходам ідзе “будаўніцтва сацыялізму”. Поспехі неверагодныя! У Албаніі на нашых вачах адбываецца цуд – “павялічваюцца” сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Павялічваюцца, вядома, па шчупачынаму загаду! Праўда, не ціха-мірна, як у казцы, а з плачам, крыкам і слязьмі сялян, якіх выганяюць з іх дамоў, з іх вёсак у жалезабетонныя “аграрныя цэнтры”. Такім чынам тэарэтыкі сучаснага камунізму і вырашылі падарыць Албаніі новыя ўрадлівыя землі, што “марнелі” пад 9-ю тысячамі вёсак (!). А гэта ж сусветнае гора! Парушаюцца сувязі чалавека з прыродай! Чалавека з чалавекам! Дэфармуецца этнас! А там жа не толькі албанцы. Там столькі нацыянальных меншасцей! Усе яны пад смяротнай пагрозаю.

29-30 жніўня 1988 года. З тыдзень таму назад Г. А. Гаршкоў з Літфонду пра­панаваў мне дзве пуцёўкі ў Кактэбель. Я неяк, не раздумваючы доўга, адразу даў згоду. Праўда, сказаў, што мушу яшчэ параіцца з урачом, тым больш, што ўсё роўна трэба браць ў яго медыцынскую даведку.

Даведку з вялікай цяжкасцю атрымаў. Без указання месца адпачынку(!). Урач баіцца адпускаць, лічыць, што я яшчэ не гатовы ні да такой раптоўнай перамены клімату, ні да двухгадзіннага палёту ў самалёце. Выходзіць, бяру адказнасць на сябе. Ну што ж, зусім нармальна. Кожны павінен адказваць за сябе, за свае ўчынкі, за свае паводзіны і за сваё здароўе.

Запасся дастатковай колькасцю лекаў. Адно іх гучанне можа зваліць здаровага чалавека з ног: сустаніт, сіднафарм, кардафен! А ёсць яшчэ і “другарадныя” – трырэзід, анапрылін, цэланід, аспірын!

І гэта не ўсё. Не забудзем пра “хуткую дапамогу” – адэльфан, валідол, феназепам, кодэін, бромгексін, бісептол, дымедрол, фталазол, йод, нашатыр…

Асноўнае ва ўсіх гэтых трох групах – замежнае, значыць, дэфіцытнае, значыць, каштуе не столькі грошай, як нерваў і прыніжэння. Але ж хочаш жыць – “даставай”.

І падаставалі! Нават авіябілеты, заказ на якія афармляюць недзе за сорак пяць дзён да вылету! Своечасова, без мітусні, заехалі на замоўленым учора таксі на аўтавакзал (білеты на аўтобус куплены таксама загадзя). Адсюль за нейкую гадзіну дабраліся ў аэрапорт. Зарэгістравалі білеты.

Пакуль “ехалі” на сваёй уласнай арганізацыі і прадбачлівасці, усё было нармальна. Але ж, на жаль, без дзяржаўнага “сэрвісу” абысціся нельга. А дзе ён пачынаецца, там трэба развітвацца са сваёй аптымістычнай ураўнаважанасцю. Прытым мы маем дачыненне з савецкім сэрвісам, а гэта, як мая мама казала, горш за вайну, горш за халеру і

чуму.

На білетах нашых былі пазначаны месцы – 9Б і 9В. значыць, нас будзе раздзяляць праход. Кепска, але ж пастараліся не ўзводзіць у ступень гэты “дробязны”, як на дзяржаўна-савецкі погляд, факт. Перад самалётам бортправаднік гучна абвяшчае: “У самалёце садзіцца на вольныя месцы!”. Пачаўся шум: “Што за ідыятызм?”, “У нас запісаны свае месцы!”. Праваднік “парыруе”: “А што ж вы хацелі, на самалёт падсаджваем пасажыраў з другога рэйса!”

Вядома, усе кінуліся ўжо не займаць свае, а захопліваць “свабодныя” месцы. А паколькі мы “не кінуліся”, дык і знайшлі іх не адразу. Спярша прыгледзелі непадалёк адно ад другога. Але ж тое “адно” было завалена клункамі нейкай цёткі, што галасіла над імі: “Як жа я іх давязу?!” (Цікава, як яе наогул пусцілі з такімі рэчамі ў самалёт?!). Саджуся на “другое”. Маша пайшла шукаць сабе. Праз некаторы час шляхам нейкага складанага абмену яна “завалодала” двума крэсламі ў 15-м радзе. На крыле. Нічога не ўбачыш ў нізе. Але затое разам.

У Сімферопалі, як звычайна, давялося доўга чакаць. У пякельна душную залу мы не пайшлі: я ўжо некалі самлеў раз у ёй. Прыселі на лавачцы сярод лужын і гразі ў суседнім скверы. Ён спрадвеку выконвае тут ролю “летняй пачакальні”, нават зімою. Але ж нікому дагэтуль не прыйшло ў галаву добраўпарадкаваць яго адпаведна гэтай яго функцыі!

У “Кактэбелі” нас адносна хутка аформілі – “прынялі”, паказалі корпус (4) і назвалі “нумар” (17). М. балюча расчаравалася, убачыўшы сваё будучае жыллё. Гэта фактычна камуналка. На пляцоўцы тры пакоі – на тры сям’і. Іх аб’ядноўвае санвузел – умывальная ракавіна з адной толькі халоднай вадою і ўнітаз за перагародкаю.

Жылы пакойчык невялічкі. Здаецца, што ён да краёў напоўнены разнашэрснай, рознакалібернай мэбляю, хоць яе тут самы мінімум. Уздоўж сцен стаяць два ложкі. Ёсць яшчэ пісьмовы мініяцюрны столік (а мы ж абодва збіраліся працаваць за сталом!), шафа, два крэслы і “трумо”. Усё гэта рыпіць, трашчыць, страляе. Ні да чаго нельга дакрануцца, каб не патурбаваць усіх насельнікаў “камуналкі”. Страляюць выключальнікі, страляюць дзверы. А “нашыя” дзверы адышлі ад вушака так, што вечарам гэта шчыліна асвятляе светлую агульную пляцоўку. Халера яго ведае, можа, усе гэтыя дэфекты рацыянальныя? Каб не спалі, а то загрызуць камары, якіх тут процьма…

31 жніўня 1988 года. Наведалі музей Макса Валошына. Дагэтуль я збольшага быў абазнаны ў яго творчасці. Чытаў ягоныя вершы, пераклады. Бачыў крыху кніжных рэпрадукцый з яго карцін. А тут пазнаёміўся і з арыгіналамі, і з яго жыццём.

Асаблівага ўражання на мяне гэты чалавек не зрабіў – ні раней, ні цяпер, пасля цудоўнай лекцыі Барыса Антонавіча, глыбокага знаўцы Валошына.

Адну з экскурсантак вельмі здзівіла тактоўнасць немцаў, якія зусім не пашкодзілі і не абрабавалі дом Валошына ў час акупацыі. Б. А. вельмі няшчыра адказаў:

– Гэта не немцы былі тактоўныя, а Марыя Сцяпанаўна, удава Валошына, была надзвычай смелая і непрымірымая. Яна ніколі нічога не дазваляла ім кранаць з месца, калі што, дык крычала на ўсю ваколіцу.

Паспрабавала б яна бараніць нешта, каб яе нябожчык Макс не быў прызнаны немцамі выдатным folkstime. Яго ж маці была чыстакроўная немка. У доме яны, напэўна, засталі мноства сведчанняў нямецкага ўплыву і на яго самога. Уплыву, што перадаецца не толькі па крыві і з малаком маці, але ж і выхаваннем і адпаведным саманастройваннем сябе на патрэбную хвалю.

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II