Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Ніхто з прысутных астмы спявачкі не адчуў. Спявала яна мілагучна, натхнёна, хоць і ціха. Але ж ва ўсіх кутках мы яе чулі і без мікрафонаў.

Гэты вечар таксама вёў Кабакоў, як і ўсе папярэднія, што былі ў клубе ДТП “Кактэбель”. Да кветак спявачцы дадумаліся толькі беларусы (па маёй прапанове). Уручыў Віктар Каваленка. Ён, дарэчы, і купіў іх, не ўзяўшы з нас грошы. О, ён шчодры, гэты Віктар Антонавіч! Паспрабуй заказаць яму, скажам, газеты сабе ці білет які, калі ён ідзе за імі – ён з задавальненнем выканае просьбу. Але пасля ніяк яму не вернеш грошы, не возьме. Неяк праявіў ініцыятыву і купіў восем білетаў на цудоўны японскі кінафільм “Сем самураяў”. Прыйшоў вечарам пад кінатэатр, а там толькі Вера Сямёнаўна. Мы з М.М. павіны

былі ісці на перагаворны пункт. Нехта там яшчэ не змог выбрацца ў кіно. Пачаў Віктар Антонавіч “прадаваць” лішнія білеты. Стаў і стаіць з імі. Бягуць дзве дзяўчынкі – і да касы. А там – нічога і нікога. Засумавалі дзяўчаты. А тут Віктар Антонавіч так ціхенька, вінавата:

– Вазьміце ў мяне…

Тыя з радасцю схапілі і даюць грошы, а наш В. А. замахаў рукамі:

– Ой, што вы – што вы! Не трэба. Гэта я вас запрашаю. Дзякуй, што згадзіліся…

Такім чынам “прадаў” і другую пару білетаў. А нас чакаў да апошняга званка на вуліцы. Добра, што нас там не надта затрымалі. А то “прадаваў” бы Віктар Антонавіч і нашы білеты.

Мне яшчэ ніколі не ўдавалася прайсці куды-небудзь за ім – ён абавязкова прымусіць ісці першым. Прапускае ўсіх і ў розных чэргах. І знаёмых, і незнаёмых! А калі ўлічыць, што такое савецкія чэргі…

Пасля Аксаны Бузук Віктар Антонавіч запрашаў яшчэ паглядзець у яго ў нумары амерыканскі кінафільм “Трыумфальная арка”. Так, паводле Э.-М. Рэмарка. Мы ветліва адмовіліся: хай адпачне гэты добры чалавек.

І ўсё-такі я паглядзеў названы фільм. Задаволены, што рашыўся на гэты ўчынак. Фільм нармальны, калі нармальнай бывае неадназначнасць. Добра бачны прагалы ў параўнанні з літаратурным творам. Рэмаркаўская рамантычнасць і мужнасць тут не раз пераўвасабляецца ў меладраматычнасць.

14 верасня 1988 года. Тое, што называецца ДТП “Кактэбель”, выходзіць усёй даўжынёю сваёй тэрыторыі на набярэжную. Самы рэспектабельны ўчастак якраз той, дзе мы бываем найчасцей – што ідзе праз ДТПэўскія сталоўку і пляж.

“Пляцоўка” перад сталоўкаю вечарамі ператвараецца ў цікавую сувенірную выстаўку – кірмаш. Чаго тут толькі не ўбачыш і што тут толькі не рэкламуецца. Найбольш, здаецца, акварэльных мініяцюр і “ювелірных” вырабаў з крымскіх самацветаў. І адно, і другое бывае самае размаітае.

Адны майстры выстаўляюць акварэлькі спакойныя, прыглушаныя, другія – пярэстыя, крыклівыя. Перад адным юным мастаком акуратненька ляжаць у беленькіх паспарту светленькія, напоеныя сонцам крымскія пейзажы, другі творца плён сваёй неўтаймаванай натуры – лісты штормаў, бур і навальніц – як папала параскідаў і парастаўляў вакол ядлоўцавага куста. На “спакойныя” эцюды спакойна глядзяць і адыходзяць, “бурлівыя” ж падоўгу і гучна абмяркоўваюць, даюць аўтару нейкія парады, якія той, не задумваючыся, адбівае як валан ракеткаю.

А вось жывапісныя мініяцюры ў драўляных чорных рамачках. Яны дэманструюцца прама ў тых самых фанерных “дыпламатах”, у якіх былі сюды прынесены. Расчынены на дзявяноста градусаў “дыпламат” утварае зручную вітрыну. На яго донцы ўтульна размясцілася да дваццаці рукатворных фрагменцікаў тутэйшай эфектнай прыроды. І на вечку размешчана столькі ж. Толькі што тут яны нібы вісяць на сцяне.

Аднак мастак не быў бы мастаком, каб пакінуў сваю вітрыну незавершанай, без “рэльефнай” дамінанты. У якасці такой на верхнюю планку вечка неяк пастаўлены дзве мініяцюры. Яны фарматам сваім не адрозніваюцца ад усіх астатніх. І тым не менш паспяхова выконваюць ролю кароны гэтае мікраэкспазіцыі.

Падобным чынам паказваюцца таксама і вырабы з самацветаў. Гэтых “крамак”, бадай што, найбольш. На любы густ, але не на любую кішэню. Здаецца, каменьчыка, таннейшага за 20 рублёў, тут не знойдзеш. 20 рублёў – гэта будзе каштаваць невялічкі кулончык да 1 см3. Куды даражэйшыя будуць завушніцы, бо гэта ўжо два каменьчыкі. Дый пярсцёнак цэніцца дорага з-за сваёй “грувасткай” аправы. Брошка недзе ў цане кулонаў. Каралі ўсякія,

маністы – і не пытай, на іх жа пайшло па “цэлым піку”.

У апошні час “народныя ўмельцы” звярнулі ўвагу і на звычайную пляжную гальку. Яна таксама не без поспеху прапануецца гасцям з іншых земляў, як экзотыка. Праўда, камяні гэтыя і каменьчыкі папярэдне праходзяць пэўную апрацоўку і нават дапрацоўку. Мала таго, што сувенірную гальку трэба вышукваць у мірыядах звычайнага камення, да яе яшчэ трэба прыкласці рукі, уменне і розум. Падабраць экземпляры для парных вырабаў. Выдумаць, выкаваць, выплесці ім аправу. А паспрабуй пракалоць там на патрэбным месцы дзірку! Ці зашпакляваць непатрэбную шчыліну, выраўняць шчарбіну!

Апрача галькі “біжутэрнай” ёсць яшчэ на гэтым таржышчы і галька скульптурная, галька жывапісная. Вось камень у выглядзе дзіцячай ступні з амаль натуральнай выемкаю пасярэдзіне. Прадаецца, як попельніца. А вось прадаўгаваты, як сасіска, камень. Яго разамалявалі пад кракадзіла. Так і прадаецца ў якасці статуэткі “Кракадзіл Гена”. На плоскія рознаконтурныя каменьчыкі нанесены фарбамі пейзажныя карцінкі. Чым не памятка аб Крыме!

Прываблівае сваёй элегантнасцю вітрынка “Роспіс па перламутры”. Тут сапраўды налюбуешся мноствам тонка намаляваных шматзначных пейзажаў на малюпасенькай плошчы завушніц, падвесак, шпілек, кулонаў, пярсцёнкаў. Дэталі кожнай такой карцінкі пазначаны не сімваламі, не стылізаваны. Сапраўдны рэалістычны жывапіс старой рускай школы. Горы – дык горы. Дрэва – дык дрэва. Конь – дык конь. На твары пяціміліметровых чалавечкаў добра бачны вясёлая ці іранічная ўсмешка, сум. Як тут не пацікавіцца коштам такіх незвычайных вырабаў. “Ад 50-ці да 80-ці рублёў – гледзячы што” , – пачуеш у адказ.

Сапраўды, паспрабуй зрабі такое!

А што можа быць прыгажэй за натуральную скуру! Вось яна! Калі ласка, пацяшай свае вочы і сэрца. Ты не бачыў скураных завушніц?! Глядзі, які цуд. Каханая жанчына дзякуй скажа – яны ж нічога не важаць. А скураныя бранзалеты! Каралі! Пярсцёнкі! Нягледзячы ўжо на розныя торбачкі…

Недзе непадалёк адгэтуль ёсць яшчэ адзін “кіёск” скураной біжутэрыі. Ён прыцягвае ўвагу ўсіх вялізнымі памерамі сваіх каштоўнасцей. Матылі – заколкі для валос з размахам крылаў 15-17 сантыметраў. Бранзалеты шырынёю ледзь не ў далонь. Пярсцёнкі на паўпальца. А што за кулоны! Цэлая насценная талерка на грудзях!

На лаўцы, што якраз насупраць сталова-бібліятэчнага будынка, размясціўся гаспадар даволі рэдкага тут промыслу – драўлянай біжутэрыі. Ён тут адзін. І сам таксама ўнікальны – афрыканскіх крывей. Малады. Прыгожы. Даволі зграбныя, хоць і надта просценькія, і яго вырабы – кулоны, завушніцы, каралі, пацеркі, заколкі. Асноўны тэхналагіны прынцып іх вырабу – адрэзаны ад пэўнай таўшчыні галінкі аблюбаванага дрэва круглячык паліруецца і паліруецца. Яму прыдаецца неабходная форма, дадаецца патрэбная фурнітура – скажам, шпілька, калі гэта будзе брошка, кручок, калі адрасуецца ў вуха нейкай прыгажуні, адно вушка, калі хоча стаць кулонам, а то і два, з двух супрацьлеглых бакоў, калі будзе паслядоўна нанізвацца з іншымі такімі “кругляшкамі” ў бранзалет ці каралі. Паміж гэтым асноўным матэрыялам часта бачыш у розных маністах нейкія зерняткі, нібы кававыя бабы. Гэта і ёсць зерне нейкіх паўдзённых раслін.

Хіба шкада табе, чалавеча, патраціць усяго толькі пяць рублёў, каб парадаваць сваю маладую жонку, сястру, дачку, нявесту?..

А хто ведае, што такое суралін? Вядома, мала хто. А тут цэлы “промысел” стаіць на ім. Вам растлумачаць, што гэта сінтэтычная гліна, пакажуць дзівоснай формы рознакаляровую біжутэрыю з яе. Таксама “амаль дарма” – рублёў па пяць-восем за кавалачак такога дзявочага шчасця.

Здалёк вабіць кожнага сваёй элегантнасцю “ларок” “Фарфор. Ручная работа”. Тут таксама біжутэрыя. Але як жа яна выканана! За 20-25 рублёў можна набыць даволі прыстойнае ўпрыгожанне, прышпіленае да сувенірнай паштовачкі-этыкеткі – таксама ручной работы.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3