Дубянецкі
Шрифт:
Нямала тоўпіцца курортнікаў нават перад “карабейнікам”, што распаўсюджвае ў масы пластмасы. Гэтай жа пластмасавай біжутэрыі поўна ва ўсіх гарадах “краіны Саветаў”. Розніца, здаецца, толькі адна – тут гэтая радасць
Не абмінеш і стэнд “Пластык”. Кідаюцца ў вочы буйнафарматныя і шматколерныя пяці-дванаццацірублёвыя экспанаты-тавары. Але ж людзі толькі глядзяць, не купляюць. Хапае, мабыць, натуральнага.
Як правіла, гаспадары гэтага багацця не прысвойваюць сваім калекцыям якіх-небудзь назваў. Усё перад табою, вызнач сам, калі табе гэта патрэбна. Але ж сям-там мільгане і выразна напісаная назва. Напрыклад: “Мініяцюры. Алей”. А ёсць і адзіная ў сваім родзе назва “Выстаўка”. Думай, што хочаш, глядач-пакупнік.
Ёсць тут на гэтым пятачку і сапраўдная “Выстаўка”, хоць яна так і не названа яе стваральнікам. Сюды адусюль людзі цягнуцца не купіць, а паглядзець. Глядзяць доўга, бо “выстаўка” вялікая. Глядзяць, усміхаюцца сабе ў вус, але словамі эмоцый не выказваюць – баяцца.
Гэта ўнікальная з’ява не толькі ў тутэйшым жыцці. З’ява, народжаная “перабудовай”. На тоўстым тканінавым планшэце красуюцца вялікія круглыя напаўсамаробныя
Дзіва што! Да партрэтаў вядомых усім дзеячаў зроблены нячутай і нябачанай дасюль смеласці подпісы. Альбо проста павыпісваны розныя жаргонныя слоўцы і выказванні на фоне якога-небудзь малюначка. Ёсць, вядома, і “сексуальныя” (не парнаграфічныя!) значкі.
Але ж агульнае незвычайнае ўражанне ствараюць усё-такі значкі палітычнай тэматыкі, значкі-паролі Перабудовы. Добрую палову гэтых тэкстаў, калі не больш, мне пашчасціла перапісаць: “Многопартийность – да!”; «Держись» (пад партрэтам Б. Ельцына); “Ищу женщину-миллионершу”; “Как вам спится, стукачи?”; “Мафия бессмертна”; “Слуги народа, и где вы?”; “Помни 1937”; “Былую славу Одессе”; “Я живу при коммунизме. А вы?!”; “Подайте на бедность”; “Ещё опасен” (на партрэце Сталіна); “Опасно: СПИД”; “Бессмысленные запреты мешают жить” і шмат іншага...