Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Мадам, я спачуваю шчыра. Ваш муж ашчадны быў мужчына, Пра жонку ўспамінаў сваю І наракаў ён на няўдачу.Маргарыта
Ах, людзі бедныя, я плачу! Я рэквіем яму спяю, Маліцца буду кожны ранак.Мефістофель
У вас, дзіця, не кроў, а пунш… Хай вам дастанеццаМаргарыта
Ах, што вы!Мефістофель
…рыцар верны і каханак. Хто не сп’янее ў млосным дыме, Калі такую ясачку абдыме!Маргарыта
Парушыць звычай нам — не можна.Мефістофель
Так, гэта робяць асцярожна…Марта
Расказвайце ж!Мефістофель
Вясёлага тут мала: Не на радзіме і не ў родным доме — Сярод чужых людзей ды на гнілой саломе З малітвай смерць сустрэў. Жыў як папала, А паміраў у шчырай веры. «Як ненавіджу, — скардзіўся, — хімеры Свайго мінулага і подлую душонку, Што занядбаў ганебна дом і жонку; Не перажыць мне гэтага ўспаміну — Даруй, даруй, што я цябе пакіну».Марта
Мой добры муж, я даравала!Мефістофель
Казаў: «Бог сведка! Грэшніца яна!»Марта
І гэта ў смертны час казаць! Мана!Мефістофель
Напэўна ж, смерць апанавала, Дык сам не ведаў, што пляце, Казаў: «Падумаць пра дзяцей, Пра чорны хлеб падумаць трэба, А там яшчэ ім даць да хлеба,— Самому — што перападзе».Марта
Змяняў любоў маю, душы ад’яда, І ўрэшце — пакарана здрада.Мефістофель
О не — набожны быў абраннік ваш, Кахаў вас шчыра і аддана, Казаў: «Як з Мальты адплылі, Я памаліўся за сям’ю. Малітву бог пачуў маю, Бо мы ўзялі на абардаж Фрэгат турэцкага султана, Што скарбы вёз з чужой зямлі. І я за храбрасць атрымаў…»Марта
Ага! Дык, можа, недзе закапаў?Мефістофель
РазвеяўМарта
Ах, шэльма! Злодзей! Хітры хлус! Мяне тут гне галеча, гора, А ён не можа без спакус.Мефістофель
Таму, як бачыце, загінуў скора. А я дык не тужыў бы дужа, Ў жалобе пахадзіў бы год, А там — прыгледзеў бы другога мужа.Марта
Не ўлічыш загадзя выгод! Яно б няблага, толькі, дружа, Мужчын свабодных не відно. А мой па свеце швэндаўся чагосьці, Любіў чужое піць віно, Чужых жанок і гульні ў косці.Мефістофель
А вы адно ў адно, што клін да кліна! Калі не заступаў дарогі вам Да ўцех, якімі ласаваўся сам, Вам не жыццё было — маліна. З такой умовай, маладзіца, І мы патрапілі б згадзіцца.Марта
А пан, па-мойму, з добрым перцам.Мефістофель (сам сабе)
Пара ўцякаць. А бабка — ліха фунт: Гатова чорта — у хамут!(Маргарыце.)
А што ў паненкі? Як там з сэрцам?Маргарыта
Пра што вы?Мефістофель (сам сабе)
О, дзіця, дзіця!(Уголас.)
Бывайце ж!Маргарыта
З богам, пан!Марта
Хаця — Я б мець пасведчанне хацела, Калі і як мой муж пакінуў свет І дзе ўпакоілася цела, Усё, каб як належыць, каб як след, Каб некралогі, выразкі з газет…{57}Мефістофель
Ды што прасцей! Бо праўда — гэта ж тое, За што выказваюцца двое.{58} Дарэчы, прыяцель мой тут, Я разам з ім прыйду на суд У сведкі.Поделиться:
Популярные книги
Санек
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Я — Легион
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
На границе империй. Том 7
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Месть Паладина
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00