Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Не красіць страх дачку Зевеса ўладнага, І сполах лёгкі нават не да твару ёй. Аднак той жах, дрыготкі шматаблічны жах, Жудою вечнае начы народжаны! Як вогненная хмара вулканічная Ў цяснінах гор займае подых волату — Так мне стыгійцы вычварныя шлях у дом{213} Адзначылі жудою і памрочышчам, І я з двара, нібыта госць няпрошаны, Пабегчы мусіла. І вельмі рада я, Што выйшла на святло! Цяпер я вольная, Я не ўцяку цяпер, о сілы цёмныя! Я асвячу мой дом, — ачаг ачышчаны Сустрэне радасна цара з царыцаю!

Панталіда

Адкрый рабыням паслухмяным смутак свой. Што ўразіла цябе, што там збянтэжыла?

Алена

Што ўбачыла, і вы пабачыць можаце, Калі
яшчэ ў глыбіні патаемныя
Глухая ноч не прыняла пачварыну. Аднак усё ж я раскажу вам словамі: У дом цара ўваходзячы паспешліва, Каб выканаць загад, я ўраз здзівілася Несамавітай цішыні, спакойнасці: Не ўбачыла слядоў работы рупнае, Ні шолахаў не ўчуў мой слых напружаны, Ні служкі не сустрэлі там, ні ключніца, Гасцям заўсёды радасна-прыветныя. Калі ж далей, да ачага я рушыла, Ля прыску недатлелага заўважыла Бабулі нейкай постаць незнаёмую. Уладным голасам старую клічу я, За ахмістрыню царскую прымаючы, Пакінутую кіраваць гасподаю,— Старая моўчкі слухае, няўзрушная, Пасля, нібы не зразумеўшы слоў маіх, Загадвае ісці мне прэч. Разгневана Ад дзёрзкасці такой, хутчэй спяшаюся Угору я да лесвіцы разбёнае, Якая ў скарбніцу вядзе дзяржаўную. Але пачвара раптам падхапілася І ўмомант заступіла шлях рашуча мне, Як гаспадыня страшная, агідная, З агнём крывавым у вачах бясколерных, Абрыдлівая з выгляду, смярдзючая. Не, слоў адных не хопіць мне, каб я змагла Дакладна апісаць партрэт страшылішча. Але глядзіце! Вось яна і выпаўзла! Пакуль прыедзе цар — мы гаспадыні тут! Яе ж цар выселіць у апраметную — Мой любамудры Феб, наш друг цудоўнага.

На парозе Фаркіяда.

Хор

Многа пакут і цяжкіх нягод Я, маладая, уведала рана, Жудасць і слёзы, жорсткасць і мукі; У полымі, дыме мой Іліён У бітве паў. У гуле шалёным Войнаў няспынных Чула, як зыкам утробным багі Сверб распалялі да славы ваеннай, І голас жалезны свары крывавай, Братазабойчай, Біў у муры. Ах! Муры Іліёна, яны Стаялі яшчэ, а грозны агонь Паглынаў, сакрушаючы ўшчэнт За вуліцай вуліцу, жах наганяючы, Агнявы ураган закружыў Горад у цемры начной. Уцякаючы, бачыла я праз чад, Праз куродым і пасмы агню Над сабой валатоўскія постаці Гнеўных багоў алімпійскіх; Грозна, уладна ступалі яны У зыркіх сполахах зарыва. Не знаю, ці бачыла ўсё я наяве, Ці дух мой, ахоплены страхам, прытрызніў Гэта жахоцце? Не ведаю І не скажу! Толькі ж цяпер я Бачу пачвару сваімі вачыма — Нешта жахліва-агіднае. Нават рукой дакрануцца магла б Да страшыдла,— Ды жудасць мяне працінае! З Форкава роду Ты несумненна, Толькі каторая З дочак ягоных? Пэўна, пачвара, з кодлішча граяў{214}, Страшных граяў, што зуб адзін Маюць на ўсіх, папераменна Носяць вока на ўсіх адно. Як ты, агідніца, Побач з красою З’явішся сёння Фебу на вочы? Знікні, гадаўка! Прэч! Хай не азмрочыць цар Менелай У часе сустрэчы з дзіцем красы Вочы свае нават ценем мярзоты такой. Нас, смяротных, на жаль, прымушае Няўмольная жорсткая доля Глядзець на мярзоту цярпліва. Горка, пакутліва нам, красалюбным, Вочы свае брыдой абражаць. Ты, што сустрэла нас дзёрзка, Слухай праклёны, Слухай пагрозы З разгневаных вуснаў шчаслівіц, Створаных воляй багоў бессмяротных.

Фаркіяда

Старая ісціна — ды сэнс глыбокі ў ёй: Што прыгажосць ніколі разам з сорамам Не крочыла, не йшла адной дарогаю, Нянавісць узаемная ад веку ў іх. Сустрэўшыся, абое, на адным шляху, З пагардай несхаванай вечна крывяцца І потым ворагамі разыходзяцца. Смуткуе сорам і краса гарэзуе, Пакуль нарэшце старасць не ўтаймуе іх, Пакуль не праглыне іх цемра Оркава{215}. Сюды, нахабніцы, вы пазляталіся З крыклівым шумам чарадой бязладнаю, Нібыта жураўлі вясною з выраю, Што вабяць
з вышыні сваім курлыканнем
Вандроўніка — зірнуць у высь нябесную, Дзе іх шляхі нязменныя пракладзены,— Ды чалавек ідзе сваёй дарогаю.
Дык хто ж вы і адкуль, чаму харомы ўсе, Як дзікія менады{216}, запаланілі ўжо, Старую ахмістрыню ўраз абгаўкалі, Нібы гайня сабак уночы месячык? Вы думаеце, што я вас не ведаю? Пабоішчаў насенне, войнаў выпладкі, Блудніцы апантаныя, зайздросніцы, Што абкрадаюць грамадзян і воінаў! Вы хмара саранчы, казурак роішча — Зляцеліся сюды на рунь зялёную. Вы жараце плады чужой руплівасці, Чужой заможнасці й дабра знішчальніцы,— Палонніцы, тавар прадажны, рыначны.

Алена

Хто лае слуг, той права гаспадыніна Прысвойвае нахабна, неабачліва, Бо толькі ёй адной хваліць дазволена Або караць таго, хто варты гэтага. А службай слуг сваіх я задаволена. Яны і ў Троі зморанай аблогаю,— І вераю, і праўдаю служылі мне Не меней, чым падчас вандроўкі стомнае, Са мной нягоды і турботы дзелячы; Я тут на вернасць слуг сваіх разлічваю; Не хто слуга, пытае пан, а — служыць як. Замоўкні ж і не выскаляйся з’едліва. Калі ты дом цара майго дагледзела Замест законнай гаспадыні, ўдзячна я. Цяпер сыдзі ж убок, бо я вярнулася,— Сыдзі, бо ўдзячнасць ў гнеў абернецца.

Фаркіяда

Караць слугу — ёсць права несумненнае, Якога ты, царова жонка гордая, За шмат гадоў замужжа заслугоўваеш. Цяпер, калі дамоў ты зноў вярнулася, Прыйшла царыцаю і гаспадыняю, Прымі ж кляйноды ў рукі і сама кіруй — Будзь чэлядзі і скарбам уладаркаю. Яшчэ прашу, абарані старэнькую Ад гэтых балбатух, што побач з лебедзем Красы тваёй мне выдаюцца качкамі!

Панталіда

З красою побач недарэчы брыдкае!

Фаркіяда

А побач з розумам дурнота горш яшчэ!

Далей харэтыды выходзяць з хору і адказваюць паасобку.

Першая харэтыда

Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак?{217}

Фаркіяда

Скажы пра Сцылу{218} родную сястру сваю!

Другая харэтыда

То ж твой лядашчы род радзіў страшылішча.

Фаркіяда

Сама ты з кодла Оркава, ён родзіч твой.

Трэцяя харэтыда

Ты нават і для Оркі стараватая.

Фаркіяда

А ты якраз з Цірэзіем кахалася б!{219}

Чацвёртая харэтыда

Табе за ўнучку мамка Арыёнава{220}.

Фаркіяда

Цябе ж кармілі гарпіі{221} аб’едкамі!

Пятая харэтыда

А ты, худобіна, чым ты кармілася?

Фаркіяда

Ды толькі ж не крывёй, якую смокчаш ты.

Шостая харэтыда

Жарэш здыхляціну й сама здыхляціна.

Фаркіяда

Табе ж вампір аддаў і пашчу з ікламі.

Панталіда

Імя тваё скажу, каб ты заткнулася.

Фаркіяда

Ану, скажы, цікава! Назаві ж сябе!

Алена

Бязгнеўна я стаю, забараняючы Заводзіць свары, звады неразумныя: Няма на свеце злыбяды больш горкае, Як калатня бязглуздая між чэляддзю, Калі загады болей не вяртаюцца Да ўладцы рэхам выканання спраўнага І праца занядбана ў марнай лаянцы. Яшчэ не ўсё. Зласлоўем неразумным вы Сюды наклікалі нядобрых прывідаў. Яны зляцеліся й аблогай шчыльнаю Стаяць вакол мяне, нібыта я сама Цяпер у царстве Орка апынулася. Ці праўда гэта ўсё, ці мне прыснілася, Ці я была, ці ёсць, ці буду жахам тым, Знішчальніцаю гарадоў фатальнаю? Дзяўчаты ў жудасці, аднак жа ты, старэйшая. Стаіш спакойна — гавары разважліва!
Поделиться:
Популярные книги

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2