Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Хор

Сэрца б’ецца вальней! О, зірніце туды! Як па лесвіцы ўніз крокам лёгкім да нас Рад у рад юнакі роўным цугам ідуць. Чый спаўняюць загад, хто паслаў юнакоў? І каго сустракаюць урачыста яны У адзенні святочным спяшаюць сюды? Як узрушана я! Як прыгожа ідуць, На падбор малайцы, кучаравыя ўсе, Шчочкі-персікі, мяккі пушок на губах — Адкусіла б, здаецца, кавалачак я. Адкусіла б, ды страх: як бывала не раз — Раптам попелам возьмуцца вусны. Хлопцы прыгожыя Ўжо набліжаюцца, Моўчкі прыносяць Трон і ступені, Сцелюць дыван, Ставяць над тронам Балдахін каляровы — Воблачкам над галавою Царыцынай Ён урачыста плыве. Самавіта
ўзыходзіць!
Станьма, сёстры, і мы Поруч з царыцай! Слаўся, о слаўся тройчы, Ушанавання дастойнага час!

Усё, што абвяшчае хор, паступова выконваецца. Пасля таго як доўгі цуг пажаў і збраяносцаў сышоў уніз, угары на лесвіцы паказваецца Фаўст у сярэдневяковым рыцарскім убранні і павольна, з годнасцю таксама сыходзіць уніз.

Панталіда (уважліва яго разглядваючы)

Калі яму паставу зграбную, Прывабнасць і манеры далікатныя Не на кароткі нейкі час пазычылі, А назусім далі, на векі вечныя, Тады з удачай будзе неразлучны ён: На полі бою пераможа воіна, А ў бітве сэрцаў — прыгажуню першую. Я ўпэўнена, ніколі не зраўняецца Ніхто з мужчын, якіх я толькі ведала, З мужчынам гэтым. Вось ён набліжаецца, Пачціва, велічна. Вось князь наблізіўся. Царыца, азірніся на дастойнага!

Фаўст (падыходзячы з закаваным Лінкеем)

Царыца! Я замест прыветных слоў, Якімі твой прыход адзначыць трэба, Прывёў у кайданах раба, які Забыў пра абавязак свой і гэтым Мяне магчымасці пазбавіў ён Гаспадара свяшчэнны абавязак Належна споўніць. Стань, нікчэмны раб, Перад царыцай светлай на калені І павініся перад ёй. Царыца, Слуга, надзелены выдатным зрокам, Пастаўлены на вежу аглядаць Палі, лясы, бязмежны схіл нябёс І ўсё, што толькі з’явіцца ў даліне, На схілах гор, на беразе ракі,— Што йдзе да крэпасці — няхай то статак, Няхай то войска. Статак мы захопім, А ворага паб’ём. Вялікі грэх! Ты — тут, а ён, злачынны, — не даносіць! І па яго віне мы не сустрэлі Высокай госці. Смерць ён заслужыў! Карай яго ці літуй, о царыца!

Алена

Вялікай годнасцю суддзі, царыцы Мяне ты адараеш, хоць, магчыма, Выпрабаванне хочаш мне зрабіць. Але судзейскі абавязак споўню І з допыту няшчаснага пачну.

Лінкей (вежавы дазорца)

Загадай, краса-царыца,— Кару ўсякую прыму, Каб і ў смерці пакарыцца Слову першаму твайму. Золак ранішняй парою Шле з усходу нам святло, Раптам, — дзіва! Прада мною — З поўдня сонейка ўзышло. Я не ўбачыў край бясконцы,— Сініх гор, зялёных ніў, Я на гэтым ясным сонцы Позірк здзіўлены спыніў. Мой рысіны зрок і ўночы Не падманвае мяне. Сёння ж днём аслаблі вочы — Я ўсё бачыў, нібы ў сне. Замільгалі ў мглістай плыні Вежы, хмары, горны стан,— Раптам светлы твар багіні Выплывае праз туман. І сумеўся я, дазорны, Знепрытомнены, без сіл — Вобраз дзіўны, непаўторны Асляпіў мяне зусім. І, знядбаўшы службу, грэшны, Затрубіць забыў я ў рог. Пакарай мяне! Няўцешны Ля тваіх сканаю ног.

Алена

Ці маю права я караць правіны, Якім сама прычынай? Гора мне! Навошта мне прадвыракла планіда — Бянтэжыць самых годнейшых мужчын? Прымусам, зманам, хітрасцю, палонам Багі, героі, дэманы, паўбогі Мяне паўсюль вадзілі за сабой. Я ў першым твары нарабіла ліха, Пасля ў другім падвоіла бяду, Памножыла і ў трэцім, і ў чацвёртым{230},— Не, права пакарання я не маю. Раскуй няшчаснага! Нявінны той, Каго багі раптоўна асляпілі!

Фаўст

Я здзіўлены, царыца, што і ён, Тваёй стралой пацэлены, упаў. Ты, пругкую напяўшы цеціву, О лучніца, пускаеш стрэлы трапна У сэрца мне. А колькі тых ахвяр, Калі ты ў замку сядзеш на прастол І хмары страл
засвішчуць, запяюць,
Тут будзе! Ты ўзбунтуеш цэлы двор, І воіны мае, што служаць мне, Непераможнай прынясуць прысягу. Што застанецца мне, як не аддаць Сябе і край мой пад тваю апеку? Дазволь і мне, твайму рабу, прасіць Цябе, каму мы ўсе цяпер належым, Быць нам царыцай і заняць прастол.

Лінкей (са скрынкаю, на чале некалькіх мужчын з такой самай ношай)

За твой спагадлівы пагляд Багач жабрачыць будзе рад, Жабрак зірне царыцы ў твар — І ўжо багаты ён, як цар. Чым быў я? Кім паспеў я стаць? Што мне рабіць? Чаго жадаць? Мой востры зрок? — Нашто мне ён,— Яго ж бо твой заслепіць трон. З усходу мы ў паход пайшлі На захад, аж на край зямлі. Усіх разбіла наша раць — Нідзе нам роўных не відаць. Адзін загіне ў громе сеч, Другі вымае з похваў меч, За кожным паўставала сто, Забітых не лічыў ніхто. У чадзе вогненнай жуды Знікалі вёскі, гарады — І кожны з бою браў дабро: І золата, і серабро. Дзе ўчора я здабычу браў, Другі там сёння панам стаў: Рабуе сёлы, у палон Бярэ красунь найлепшых ён. Як знаўца самых тонкіх спраў Я толькі рэдкаснае браў, І долі большае сабе Я не выгадваў пры дзяльбе. Угледзець скарб? — Ды што лягчэй, Нішто не ўкрыецца з вачэй! — Хай у замкнутых сундуках, Хай у глыбокіх тайніках… Найбольш любіў я камяні. Адно смарагдаў прамяні Аздобяць прыгажосць тваю — Табе смарагды аддаю. Прымі, царыца ўсіх царыц, Жамчужных пару завушніц,— Рубін дык той паблякне ўміг Перад румянцам шчок тваіх. Вазьмі ж увесь багаты скарб, Што йграе тысячамі фарб — Ўраджай крывавых перамог Я да тваіх прыношу ног. Бяры каштоўныя дары; Напоўню імі ўсе куфры. Адно скажы мне слова ты — Палац збудую залаты. Як толькі ты ўзышла на трон, Дык сіла, розум і закон Адразу ў гэты светлы міг Схіліліся да ног тваіх. На хараства твайго алтар Я ўсё дабро прыношу ў дар. Раней дабро было мне ўсім, Цяпер не бачу шчасця ў ім. Усё, што дарагім было, Панікла, як у суш быллё, Але мяне за горыч страт Узнагародзіць твой пагляд.

Фаўст

Нясі назад здабыты ў бітвах скарб, Бо ўсё, што ёсць у скарбніцах у нас,— Належыць ёй; адасабляць дары Нягожа нам; ідзі і занясі Куфры свае ў агульны склеп; няхай Ва ўсім адзін парадак будзе, каб Скляпенне ззяла, быццам неба; ты ж Рай з безжыццёвага жыцця ствары! Скрозь дываны, кілімы пасцялі І кветкамі асып, нага яе Няхай адно па мякенькім ступае, Каб акружаў царыцу бляск такі, Што не аслепіць толькі бажаство.

Лінкей

Не бывае, пане, каб Твой загад не споўніў раб! Толькі ж дух і кроў сваю Ёй цяпер я аддаю. Прад красою наша раць Больш не можа устаяць. Нам адзін яе прамень, Быццам сонца ў ясны дзень, А яе прыгожы твар Даражэй за ўсякі дар.

(Выходзіць.)

Алена (Фаўсту)

Хачу пагутарыць з табою я. Займі на троне месца ўладара,— Займі і стань апораю маёй.

Фаўст

Спачатку на каленях, гаспадыня, Дазволь падзякаваць табе! Руку Тваю — рабу пацалаваць дазволь І суправіцелем тваёй дзяржавы Мяне прызнач; прымі ў адной асобе Твайго прыхільніка, ахоўніка, слугу!

Алена

Дзівотаў розных многа бачу я. Уражана! І хочацца спытацца, Чаму прамова вернага слугі Гучала так нязвыкла і так дзіўна?— Да гука гук прыстройваўся суладна, Сугучна слова клалася да слова, Лагодна, трапна, песціла мой слых.
Поделиться:
Популярные книги

Императорский отбор

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Императорский отбор

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Новая Инквизиция 2

Злобин Михаил
2. Новая инквизиция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новая Инквизиция 2

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие