Фаўст
Шрифт:
Эўфарыён
Вы з мора чуеце грымоты, Вам з поля бітвы гром чуваць — Там на апошнія аплоты На сечу йдзе за раццю раць! Я прызнаю У баі смерць сваю, Інакш навошта паміраць!Алена, Фаўст, хор
Жудасць!Эўфарыён
Не на тое ўзрос я, верце, Каб такі спалохаў лёс!Алена, Фаўст, хор
Там прорвішча жуды, Пагібель там!Эўфарыён
Няхай! Лячу туды! Лячу к братам! Лячу да іхняй раці На крылах мар!Кідаецца ў паветра, нейкі момант адзенне нясе юнака, яго галава ззяе, за ім цягнецца светлы след.
Хор
Канец! Канец дзіцяці! Ікар! Ікар!Прыгожы юнак падае да ног бацькоў; у ім нібы пазнаецца іншы знаёмы вобраз; аднак цялеснае адразу знікае, німб каметаю ўзносіцца ў неба, застаюцца толькі туніка, плашч і ліра.
Алена і Фаўст
Радасці нашай на змену — Гора, адчай.Эўфарыён (голас з глыбіні)
Мяне ў царстве тлену, Маці, не пакідай!Паўза.
Хор (жалобны спеў)
Не пакінем! — дзе б ні быў ты, Не парушым нашай згоды; Расстаёмся мы без крыўды, Сэрцам бо з табой заўсёды. Не патрэбен плач хаўтурны! Нам бы гэткі слаўны лёс: Ты ў жыцці быў светлы, бурны, Песню з мужнасцю пранёс. Слаўны родам, непагрэшны, Шчасце ты ў жыцці любіў. Толькі, мужны і мяцежны, Рана ты жыццё згубіў. Быў з людзьмі заўсёды шчыры, Востры, ясны меў пагляд, Ты спяваў, іграў на ліры І кахаў красунь дзяўчат. Ты памчаў, як утрапёны, Прагнучы вялікіх спраў, Нашы звычаі й законы Ты міжволі занядбаў. Сцвердзіў мужнасць і адвагу Чыстым розумам юнак. Найвышэйшага ты прагнуў, Ды здабыць не змог ніяк. Хто ж здабудзе? Хто закрые Браму гора і пакут? — Акрываўлены тут ные Пад ярмом уціску люд. Песня, ў сэрцы зноў ўваскрэсні! — Годзе скрушліва рыдаць! Як зямля раджала песні, Так і будзе іх раджаць!Доўгая паўза. Музыка заціхае.
Алена (Фаўсту)
На мне стары прысуд якраз збываецца: Што не жыве з красою шчасце доўгае. Кахання і жыцця слабеюць повязі. Даруй мне, я кажу, свой лёс аплакаўшы, І абдыму цябе яшчэ — на жаль! — апошні раз. Прымі ж мяне, о Персефона,(Абдымае Фаўста, цялеснае знікае, а плацце і пакрывала застаюцца ў яго ў руках.)
Фаркіяда (Фаўсту)
Адну сукеначку ад шчасця маеш! Не выпускай яе, мацней трымай, Бо дэманы раптоўна вырвуць з рук І панясуць у царства небыцця; Няма тваёй багіні, не шукай! Але хавай заўжды яе адзенне — Царыцын дар цябе ўзнясе ў эфір І над зямным узвысіць, там лунай — Мы там пазней сустрэнемся з табой.Адзенне Алены расплываецца ў воблака, акружае Фаўста, падымае яго і адплывае разам з ім. Фаркіяда падымае мантыю і ліру Эўфарыёна, і, патрасаючы імі, ідзе на авансцэну і гаворыць.
Нішто знаходачка для нас! Святы агонь даўно пагас — Не буду мучыцца са светам, Пакіну вопратку паэтам, Каб не звялася іх забава І лірных песень гуд і слава. Хай талентаў іх не ўваскрэшу, Дык хоць пазычу ім адзежу.(Садзіцца на авансцэне каля калоны.)
Панталіда
Спяшайцеся, дзяўчаты! Чары ўпалі з нас, Закляцце знята фесалійскай злосніцы, Гучанне знікла сказаў, хітра сплеценых, Што розум зацямнялі й слых бянтэжылі. Чакае нас Аід! Мы за царыцаю Таропка паляцім; няхай Прыгожую Служанак хор суправаджае, верны ёй, Ля трона Недаступнай з ёй сустрэнемся.Хор
Усюды царыцам прыстанішча ёсць: Нават у змрочным Аідзе Роўныя з роўнымі сыдуцца там І з Персефонай кампанію водзяць. Нам жа бавіць свой час На палях асфадэльных{237}, Між таполяў пасохлых. Як кажаны, як сляпыя, Будзем шаптацца мы безнадзейна.Панталіда
Хто не здабыў сабе імя шаноўнага, Хто не імкнецца да высакароднага — Той раб стыхіі! Знікніце ж цяпер усе! Мяне мой лёс заве з царыцай разам быць,— З усіх заслуг найболей вернасць узвялічвае.(Выходзіць.)
Першая частка хору
Шалахценнем дрэў галлістых, шумам і павевам ветру Галасы свае прыглушым; і з зямлі карэннем сокі Жыццядайныя пагонім у раскошную лістоту. Пругкім калівам узыдзем, кветкамі цвісці пачнём. А плады нальюцца сокам,— адусюль збяруцца людзі, Каб спажыць зямны ласунак, каб сабраць багаты плён. Перад намі, як багамі, кожны схіліцца тады.Другая частка хору
Мы прытулімся лагодна да паверхні скал адвесных І пачуем шчэбет птушак, шум далёкі чаратовы І жахлівы покліч Пана. І на ўсё мы ўраз адкажам: На цурчанне вод цурчаннем, на грымоты грозным громам, З сілай новаю, падвойнай, з сілай тройчы больш магутнай Мы абрынемся адразу, заглушаючы грымоты.Трэцяя частка хору