Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Госць (на белорусском языке)
Шрифт:

Было чуваць, як за сцяной пырхае i стукае капытамi конь. Дару глядзеў праз акно. Надвор'е прыкметна лепшала, па заснежаным узгор'i разлiвалася святло. Калi ўвесь снег растане, сонца запануе зноў i будзе гэтак жа палiць каменныя прасторы. I зноў дзень за днём спякотнае неба будзе сляпiць задушлiвым святлом самотны абшар, дзе нiчога не нагадвае пра iснаванне чалавека.

– Слухай, - сказаў настаўнiк i павярнуўся да Бальдучы, - а што ён такое зрабiў?
– I раней, чым жандар разявiў рот, запытаўся: - Ён гаворыць па-французску?

– Не, нiводнага слова. Мы шукалi яго больш за месяц, але ён хаваўся. Гэты шчанюк забiў свайго

стрыечнага брата.

– Ён супраць нас?

– Не думаю. Але хто iх ведае...

– За што ж ён забiў?

– Крэўныя справы, па-мойму. Здаецца, адзiн быў вiнаваты другому зерня. Але гэта яшчэ не пэўна. Карацей, зарэзаў свайго брата, як авечку, ведаеш - так, нажом: ш-шах!..

Бальдучы зрабiў рух, нiбы праводзiць сабе лязом па горле, i гэта прыцягнула ўвагу араба, якi з трывогай зiрнуў на жандара. I раптам Дару апанаваў гнеў, ён ненавiдзеў гэтага араба, ён ненавiдзеў усiх людзей за iх агiдную злосць, за iх неспатольную лютасць, за iх прагу крывi.

Але на печы ў гатавальнiку зашумела вада. Дару налiў Бальдучы яшчэ шклянку, потым нерашуча спынiўся, гледзячы на араба, але налiў гарбаты i яму. Той пачаў пiць з ранейшаю прагай. Калi ён узняў рукi, крыссе халата трошкi разышлося, i Дару ўбачыў яго худыя i жылаватыя грудзi.

– Дзякуй табе, хлопча, - сказаў Бальдучы.
– Ну, цяпер я пабег.

Ён устаў i рушыў да араба, выцягваючы з кiшэнi матузок.

– Што ты хочаш рабiць?
– суха запытаўся Дару.

Бальдучы збянтэжана паказаў вяроўку.

– Не варта.

Стары жандар нерашуча сказаў:

– Як сабе хочаш. Але, спадзяюся, у цябе ёсць зброя?

– Паляўнiчая стрэльба.

– Дзе?

– У чамадане.

– Я б табе раiў трымаць яе побач з ложкам.

– Навошта? Мне няма чаго баяцца.

– Дурны ты, сынку? Калi яны ўздымуцца, лiтасцi нiкому не будзе: для iх мы ўсе аднаго поля ягадкi.

– Я абаранюся, у мяне будзе час, каб заўважыць iх яшчэ здалёк.

Бальдучы засмяяўся, але раптам яго яшчэ белыя зубы схавалiся за шчэццю вусоў.

– У цябе будзе час? Ну-ну. Што я i кажу. Ты заўсёды быў трошкi ненармальны. За гэта я цябе i люблю, мой сын быў такi самы.

Кажучы гэта, ён выцягнуў рэвальвер i паклаў яго на стол.

– Вазьмi сабе. Каб даехаць да Эль-Амёра, мне два не спатрэбяцца.

Рэвальвер блiшчаў на чорнай фарбе стала. Бальдучы павярнуўся да настаўнiка, i той адчуў, як ад жандара тхне скурай i конскiм потам.

– Слухай, Бальдучы, - нечакана сказаў Дару, - мне агiдна ўсё гэта, i гэты твой хлопец - перш за ўсё. Але я яго не павяду. Бiцца - няхай, я згодны, калi тое спатрэбiцца. Але не гэта.

Стары жандар стаяў побач i строга глядзеў яму ў твар.

– Ты кажаш глупства, - павольна прамовiў ён.
– Мне гэта таксама не падабаецца. Вязаць чалавека вяроўкай не прывыкнеш нiколi, нiякiя гады тут не дапамогуць. I часам нават робiцца сорамна, так, сорамна. Але ж нельга дазволiць iм рабiць усё, што яны хочуць.

– Я не павяду яго, - паўтарыў Дару.

– Гэта загад, сынку. Я паўтараю табе: загад.

– Я чую. Дык паўтары iм тое, што сказаў табе я: я яго не павяду.

Было вiдаць, як Бальдучы напружыўся, шукаючы слоў. Ён пазiраў то на араба, то на Дару i нарэшце вырашыў:

– Не. Я нiчога iм не скажу. Калi хочаш падкласцi нам свiнню, калi ласка, я цябе не выдам. У мяне ёсць загад даставiць арыштаванага табе, што я i зрабiў. Зараз ты мне падпiшаш паперку.

– У гэтым няма патрэбы. Я не буду адмаўляць, што ты пакiнуў араба ў мяне.

– Не крыўдуй. Я ведаю, што ты скажаш праўду. Ты ж тутэйшы, i ты сапраўдны мужчына. Але трэба падпiсаць - такое правiла.

Дару выцягнуў шуфляду, дастаў маленькую кантовую бутэлечку з фiялетавым чарнiлам, чырвоную драўляную ручку са звычайным вучнёўскiм пяром, якiм карыстаўся, каб выводзiць узоры прыгожых лiтар, i паставiў подпiс. Жандар акуратна згарнуў паперу, паклаў яе ў пулярэс i пайшоў да дзвярэй.

– Я правяду цябе, - сказаў Дару.

– Не трэба, - адмовiўся Бальдучы.
– Цяпер ужо не варта паказваць сваю ветлiвасць. Ты звяважыў мяне.

Ён зiрнуў на араба, якi нерухома сядзеў на тым самым месцы, сумна ўздыхнуў i павярнуў да дзвярэй. "Бывай, сынку", - сказаў ён. Дзверы грукнулi. Бальдучы прайшоў пад акном i знiк. Снег прыглушаў яго крокi. За перагародкай павецi страпянуўся конь, заквакталi куры. Праз нейкi час Бальдучы зноў прайшоў пад акном, ведучы за лейцы каня. Ён iшоў да стромы i не азiраўся. Неўзабаве ён знiк, потым схаваўся i конь. Было чуваць, як па строме пакацiўся вялiзны камень. Дару вярнуўся да вязня. Той сядзеў па-ранейшаму нерухома, не зводзячы з настаўнiка вачэй. "Чакай", - сказаў Дару па-арабску i рушыў да пакоя. Ужо збiраючыся пераступiць цераз парог, ён перадумаў, вярнуўся да стала, узяў рэвальвер i засунуў яго ў кiшэню. Потым не азiраючыся пайшоў да сябе.

Ён доўга ляжаў на канапе, назiраючы, як неба паступова пачынае цямнець, i прыслухоўваўся да цiшынi. Першыя днi, калi ён прыехаў сюды пасля вайны, яму цяжка было адчуваць гэтую цiшыню. Ён прасiў месца ў маленькiм гарадку каля падножжа спiчастых вяршынь, што аддзялялi пустэльню ад высокiх узгор'яў. Там iшла мяжа з вечным летам, накрэсленая скалiстымi мурамi, зялёнымi i чорнымi з поўначы i ружовымi i бэзавымi з поўдня. Яму далi месца болей на поўнач, на гэтым узгор'i. Спачатку ён цяжка пераносiў самоту i беспрытульнасць гэтых голых абшараў, дзе жылi адны камянi. Барозны часам маглi навесцi на думку, што некаму прыйшло ў галаву займацца тут земляробствам, але разоры рабiлiся толькi дзеля таго, каб нарадзiць у нейкi дзень новы камень, прыдатны на будаўнiцтва. Тут аралi, каб пасля збiраць каменне. Iншы раз, калi ў навакольных лагчынах збiраўся тонкi слой глебы, мясцовыя жыхары саскрабалi яго, каб угноiць зямлю ў чэзлых садках сваiх вёсак. I так было паўсюль, каменне займала тры чвэрткi гэтай краiны. Тут нараджалiся, квiтнелi i потым знiкалi гарады, жылi, любiлi цi ненавiдзелi i ўрэшце памiралi людзi. У гэтай пустэльнi нiхто, нi ён, нi гэты араб не значылi нiчога. I ўсё ж Дару ведаў, што далёка ад гэтых краёў, на чужыне, яны не здолелi б знайсцi сабе людскага жыцця.

Дару ўстаў, з класнага пакоя не даносiлася нiякiх гукаў. Настаўнiк здзiвiўся той шчырай радасцi, якая ахапiла яго пры адной толькi думцы, што араб уцёк, што ён зноў застаўся адзiн i яму нiчога не трэба вырашаць. Але вязень быў на месцы. Ён толькi лёг i выпрастаўся на ўвесь рост памiж печчу i сталом. Ён ляжаў з расплюшчанымi вачыма, утаропiўшы позiрк у столь. У такой паставе яго тоўстыя вусны асаблiва кiдалiся ў вочы i надавалi яму насуплены i незадаволены выгляд. "Хадзi, - паклiкаў Дару. Араб устаў i падаўся за iм. У пакоi настаўнiк паказаў яму на крэсла, што стаяла побач са сталом, каля акна. Араб сеў, па-ранейшаму гледзячы на Дару.

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени. Книга 2

Амврелий Марк
2. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
6.93
рейтинг книги
Идущий в тени. Книга 2

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши