Госць (на белорусском языке)
Шрифт:
– Есцi хочаш?
– Хачу, - адказаў вязень.
Дару паставiў на стол дзве талеркi, паклаў вiдэльцы. Потым узяў мукi, алею, замясiў у мiсе i запалiў маленькую газавую плiтку. Пакуль праснак пёкся, ён пайшоў пад паветку, прынёс сыру, яек, смокваў i згушчанага малака. Праснак быў гатовы. Ён паклаў яго астыць на падаконнiк i падагрэў разведзенае вадой малако. Разбоўтваючы ў малацэ яйкi, ён выпадкова крануў рэвальвер, якi ляжаў у правай кiшэнi. Тады ён адставiў мiсу, прайшоў у класны пакой i засунуў рэвальвер у шуфляду пiсьмовага стала. Вярнуўшыся, ён заўважыў, што на дварэ пачынае цямнець. Ён запалiў святло i паклаў арабу яечнi. "Еш", - сказаў ён. Той узяў кавалак праснака, хацеў ужо есцi, але не стаў.
– А ты?
– спытаўся ён.
– Еш. Я зараз таксама буду.
Тоўстыя
Падсiлкаваўшыся, ён зноў глядзеў на настаўнiка.
– Гэта ты - суддзя?
– Не, ты ў мяне застанешся да заўтра.
– Чаму ты ясi са мной?
– Таму, што галодны.
Араб змоўк. Дару падняўся i выйшаў. Ён прынёс з-пад павецi раскладны ложак, паставiў яго перпендыкулярна да свайго, памiж сталом i грубкай. З вялiзнага чамадана, якi стаяў у куце замест палiцы пад розныя паперы, ён дастаў два прасцiрадлы i паслаў iх на прынесеным ложку. Потым выпрастаўся, адчуў, што цяпер можна адпачыць, i сеў на канапу. Усё было зроблена, усё было падрыхтавана. Заставалася адно: глядзець на араба. I ён глядзеў, намагаючыся ўявiць сабе яго твар у гневе. Яму гэта не ўдавалася. Ён бачыў толькi яго цёмныя i адначасова блiскучыя вочы i вялiкi, нiбыта ў жывёлiны, рот.
– Чаму ты яго забiў?
– спытаўся Дару i здзiвiўся варожасцi свайго голасу.
Араб адвёў вочы.
– Ён хацеў уцячы. Я пабег за iм.
Ён зноў зiрнуў на настаўнiка, i ў яго вачах можна было прачытаць нешта накшталт пакутлiвага пытання.
– Што цяпер са мной зробяць?
– Табе страшна?
Араб увесь напружыўся i зноў адвёў вочы.
– Ты шкадуеш, што забiў?
Араб зiрнуў на Дару, разявiўшы рот. Было вiдаць, што ён не разумее. Дару гэта пачынала злаваць. Але разам з тым ён адчуваў сябе неяк няёмка, ненатуральна, зацiснутым сваiм дзябёлым целам памiж двух ложкаў.
– Кладзiся, - нецярплiва сказаў ён.
– Гэты ложак табе.
Араб не варухнуўся. Ён гукнуў Дару:
– Скажы...
Настаўнiк зiрнуў на яго.
– Жандар заўтра вернецца?
– Не ведаю.
– А ты пойдзеш з намi?
– Не ведаю. Чаму цябе гэта цiкавiць?
Вязень устаў i лёг проста на прасцiрадлы нагамi да акна. Святло ад лямпачкi бiла яму ў вочы, i ён iх адразу заплюшчыў.
– Чаму цябе гэта цiкавiць?
– паўтарыў Дару, устаўшы з ложка.
Араб расплюшчыў вочы i глядзеў на яго, намагаючыся не мiргаць пад яркiм электрычным святлом.
– Хадзем з намi, - сказаў ён.
Была сярэдзiна ночы. Але Дару ўсё яшчэ не спаў. Перад тым як легчы ў ложак, ён цалкам раздзеўся, бо звычайна спаў голы. Аднак калi ён застаўся без вопраткi, яго чамусьцi апанавала нерашучасць. Ён адчуў сябе безабаронным, i яму захацелася адзецца зноў. Урэшце ён толькi пацiснуў плячыма: з iм здаралася ўсякае, i калi спатрэбiцца, ён скруцiць гэтага араба ў абаранак. Ён мог назiраць за iм са свайго ложка i бачыў, як араб па-ранейшаму нерухома ляжыць на спiне i рэзкае святло б'е яму ў заплюшчаныя вочы. Дару патушыў лямпачку, i ўвесь пакой адразу патануў у сляпым чорным змроку. Але патроху ноч зноў ажыла за акном, дзе цiха плыло бяззорнае неба. Хутка настаўнiк разгледзеў распасцёртае побач цела араба. Той па-ранейшаму не варушыўся, але здавалася, што вочы ў яго расплюшчаныя. Лёгкi ветрык гуляў вакол школы. Мабыць, ён разгонiць хмары, i тады зноў вернецца сонца.
Уначы вецер памацнеў. Крыху паквакталi куры, потым сцiхлi. Араб павярнуўся на бок, спiнай да Дару, i настаўнiку здалося, што ён застагнаў. Дару пачаў прыслухоўвацца да яго дыхання, якое зрабiлася больш роўным i глыбокiм. Ён чуў яго блiзкi подых i мроiў, хоць так i не мог заснуць. Яго бянтэжыла прысутнасць гэтага араба ў пакоi, дзе вось ужо год ён спаў адзiн. Яна бянтэжыла яго i таму, што азначала пэўную еднасць з арыштантам, еднасць, якую ён не мог прыняць у гэтых абставiнах i якую добра ведаў. Людзi, якiм даводзiцца спаць у адным пакоi, салдаты цi вязнi, злучаюцца памiж сабою дзiўнаю, таямнiчаю сувяззю; скiнуўшы з сябе разам з вопраткай свае абарончыя даспехi i нягледзячы на ўсю сваю рознасць, яны нiбыта яднаюцца ў адзiнай спрадвечнай суполцы стомы i сну. Але Дару схамянуўся, яму не падабалася ўсё гэта глупства, трэба было спаць.
Але i
– Ну i дзякуй богу!" Ён прыслухаўся. Курэй чуваць не было: значыць, той ужо быў на ўзгор'i. У гэты момант да настаўнiка даляцеў слабы гук, нiбыта лiлася вада, але ён так i не ўцямiў, што б гэта магло быць, пакуль араб не ўзнiк у дзвярах. Вязень акуратна зачынiў дзверы i зноў бясшумна ўлёгся на ложку. Тады Дару павярнуўся да яго спiнай i заснуў. Крыху пазней праз сон яму здалося, што нехта крадучыся ходзiць вакол школы. "Гэта мне снiцца, снiцца", - сказаў ён сабе. I спаў далей.
Калi ён прачнуўся, неба было чыстае. Праз незачыненае акно цягнула ядраным, халодным паветрам. Араб спаў. Цяпер ён скурчыўся пад прасцiрадлам i ляжаў з разяўленым ротам у поўным забыццi. Але калi Дару патрос яго за плячо, ён спалохана падскочыў, зiрнуў на настаўнiка шалёнымi вачыма i, вiдаць, не пазнаў. У яго быў такi напалоханы выгляд, што Дару ступiў крок назад. "Не пужайся. Гэта я. Трэба пад'есцi". Араб кiўнуў галавой у знак згоды. Яго твар зноў стаў спакойны, але захоўваў яшчэ нейкую адлучанасць i няўважнасць.
Кава была гатовая. Яны пiлi яе, седзячы на раскладным ложку, i заядалi праснаком. Потым Дару завёў араба пад павець i паказаў кран, пад якiм мыўся. Вярнуўшыся ў школу, ён згарнуў прасцiрадлы, склаў ложак, прыбраў на канапе i спарадкаваў у пакоi. Пасля гэтага ён прайшоў цераз клас i апынуўся на земляным пляцы перад школай. На блакiтным небе ўжо падымалася сонца, мяккае, вясёлае святло залiвала ўзгор'е. На строме сям-там пачынаў раставаць снег. Хутка пакажуцца камянi. Настаўнiк сядзеў на кукiшках над стромай i пазiраў на голы абшар. Ён думаў пра Бальдучы. Сапраўды, ён пакрыўдзiў старога, абышоўся з iм няветлiва, нiбы хацеў паказаць, што той яму не раўня. У яго вушах яшчэ гучалi развiтальныя словы жандара, i ён, сам не ведаючы чаму, адчуваў унутры нейкую спустошанасць i бездапаможнасць. У гэты момант з-за школы пачуўся кашаль араба. Дару машынальна прыслухаўся, але раптам раззлавана схапiў камень i з усяе моцы шпурнуў яго са стромы. Камень свiснуў у паветры i ўрэзаўся ў снег. Яго вар'явала гэта дурное забойства, але выдаць араба палiцыi было здрадай гонару, пры адной толькi думцы пра гэта ён шалеў ад абурэння i праклiнаў усiх: i сваiх - за тое, што яны падкiнулi яму гэтага араба, i араба - за тое, што ён адважыўся забiць i не здолеў уцячы. Дару ўстаў, прайшоўся кругам па пляцы, пастаяў яшчэ нейкi час i нарэшце зайшоў у школу.
Пад павеццю, схiлiўшыся над цэментаванай падлогай, араб двума пальцамi чысцiў зубы. Дару паглядзеў на яго i сказаў: "Хадзi". Арыштаваны падыбаў за iм у пакой. Настаўнiк нацягнуў паверх нацельнiка паляўнiчую куртку, надзеў паходныя чаравiкi, выпрастаўся i стаў чакаць, пакуль араб закруцiць свой турбан i прывяжа на ногi шлапакi. Потым яны зайшлi ў клас, i настаўнiк, паказаўшы свайму спадарожнiку на дзверы, сказаў: "Iдзi". Той не варухнуўся. "Я даганю", - сказаў Дару. Араб выйшаў. Дару вярнуўся ў пакой, узяў мяшэчак i паклаў у яго сухароў, смокваў i цукру. Потым на нейкую секунду нерашуча затрымаўся каля пiсьмовага стала, але павярнуўся, пераступiў цераз парог i замкнуў дзверы. "Нам тудой", - сказаў ён арабу i рушыў на ўсход, арыштаваны пайшоў за iм. Але калi яны трошкi адышлiся, настаўнiку здалося, што ззаду пачуўся нейкi шум. Ён вярнуўся да школы i агледзеў усё вакол будынка: нiкога не было. Араб глядзеў на яго i, вiдаць, не разумеў, што здарылася. "Хадзем", сказаў Дару.