Госць (на белорусском языке)
Шрифт:
Яны iшлi ўжо гадзiну i нарэшце спынiлiся перадыхнуць пад спiчастай вапняковай скалой. Паўсюль хутка раставаў снег, сонца iмгненна высмоктвала лужыны i на вачах падмятала ўзгор'е, якое патроху сохла i пачынала дрыжаць у сонечных промнях, як i само паветра. Калi яны зноў рушылi ў дарогу, зямля звiнела ў iх пад нагамi. Час ад часу, з радасным
Дару агледзеўся. Над даляглядам было толькi неба, нiдзе не было вiдаць нiводнай жывой душы. Ён павярнуўся да араба, якi глядзеў на яго i нiчога не разумеў. Дару падаў яму мяшэчак. "На, - сказаў ён.
– Тут смоквы, хлеб i цукар. Табе хопiць на два днi. I вось яшчэ тысяча франкаў". Араб узяў мяшэчак i грошы i разгублена прыцiснуў iх да грудзей. "Цяпер глядзi туды, - сказаў настаўнiк i павярнуўся, паказваючы на ўсход.
– Гэта дарога ў Тынгiт. Датуль дзве гадзiны хады. У Тынгiце - прэфектура i палiцыя. Цябе там чакаюць". Араб глядзеў на ўсход, па-ранейшаму прыцiскаючы да грудзей мяшэчак i грошы. Дару ўзяў яго за руку i бесцырымонна павярнуў на дзевяноста градусаў. Каля падножжа пагорка, на якiм яны стаялi, была вiдаць ледзь прыкметная сцяжынка, якая вяла на поўдзень. "Гэтая сцяжынка перасякае ўзгор'е. Праз дзень ты дойдзеш да палёў i знойдзеш там качэўнiкаў. Паводле сваiх законаў яны прымуць цябе i дадуць прытулак".
Дару занепакоiўся. Сонца ўзышло даволi высока i пачынала ўжо прыпякаць. Настаўнiк павярнуў назад. Спачатку ён iшоў нерашуча, але потым усё хутчэй, i пакуль дабраўся да пагорка, увесь уваўрэў. Ён стрымгалоў узляцеў на вяршыню i спынiўся, пераводзячы дых. На поўднi скалiстыя палi рэзка акрэслiвалiся на фоне блакiтнага неба, а на ўсходзе па-над раўнiнай ужо пачынала ўзнiмацца спякотнае мроiва. I недзе там, у гэтай празрыстай смузе, Дару з болем у сэрцы ўбачыў араба, якi марудна цягнуўся па дарозе ў выгнанне.
Пазней, у класе, настаўнiк стаяў каля акна i глядзеў кудысьцi перад сабой, не заўважаючы зыркага жоўтага святла, якое абрыналася з высокага неба i запаўняла ўвесь горны абшар. Ззаду на чорнай дошцы мiж звiлiн французскiх рэк чыясьцi няўмелая рука накрэмзала крэйдаю надпiс, якi ён толькi што прачытаў: "Ты выдаў нашага брата. Ты заплацiш за гэта". Дару глядзеў на неба, на ўзгор'е i туды, дзе за даляглядам нябачныя землi распасцiралiся да самага мора. У гэтым бязмежным краi, якi ён некалi так любiў, ён быў адзiн.