Шрифт:
1.
На аддаленым участку густога лесу, недалёка ад гарадской мітусні, знаходзілася драўляная хаціна Віктара Траўніка. Заслужаны вучоны даследчай групы Прамб пару гадоў таму звольніўся з працы, каб заняцца асабістымі справамі. У свае сорак пяць гадоў, ён пераехаў жыць у гэту драўляную хату, пабудаваную яшчэ яго дзедам. Для яго гэты ўчастак зямлі быў па-сапраўднаму загадкавым месцам. Усё сваё дарослае жыццё Віктар вывучаў і вынаходзіў для таго, каб аднойчы вярнуцца сюды і адказаць сабе на самае вялікае пытанне: якую таямніцу забрала з сабой у магілу яго бабуля, якая перад смерцю была з ім не занадта шчырая ў сакрэтах. Яна толькі распавядала чароўныя страшныя казкі пра падарожнікаў, пасля чаго фрагменты яе гісторый адкладаліся ў памяці ўнука. Тады яшчэ
Тут жа, на гэтай зямлі, пяць гадоў таму, бясследна знік бацька Віктара, Мікалай. Паліцыя, пасля доўгіх і знясільваючых пошукаў, вынесла сваю версію гэтай справе: стары Мікалай Траўнік, заблукаў у масіўным хвойным лесе і затануў у бліжэйшай шырокай дрыгве. Пацягнула яго дрыгва на дно. Мала хто, апошнія яго гады, меў зносіны з ім, але тыя, хто заводзіў з Мікалаем гутарку ў горадзе (касіры ці ж супрацоўнікі іншых прафесій) сцвярджалі, што старому было значна цяжэй заблудзіцца ў вялікім горадзе, чым згубіцца ў лесе, які быў для яго сапраўдным домам. Мікалай быў выдатным следапытам і паляўнічым. Ён не меў якіх-небудзь сур’ёзных хвароб, якія маглі б пацягнуць за сабой яго пагібель. Бо ён добра сачыў за сваім здароўем.
Сам жа Віктар, з-за сваёй працы, не быў уцягнуты ў пошукі бацькі, з якім не меў зносін парадку дваццаці гадоў. Апошнія гады, пасля смерці жонкі, сваёй сям'ёй мужчына лічыў толькі адзінага сына Алеся. Для якога, ён заўсёды знаходзіў вольны час па яго прыездзе ў госці з іншага гораду. Віктар заўсёды імкнуўся быць для сына добрым татам, лепшым, чым для яго быў яго бацька. Нават цяпер, навуковы прафесар і вынаходнік Віктар, працягваў зносіны з сынам па тэлефоннай сувязі. А ў астатні час, ён кідаў усе свае сілы на вывучэнне новых для яго анамалій, якія ўзнікалі на жылым участку з яго нараджэння. Новае жыццё, было поўнае новых захапленняў. І ўсё, што не тычылася яго сям'і і навукі, Віктар адкідаў у бок. Худы мужчына, з сівой галавой і ў белым запэцканым халаце, зрэдку выходзіў з хаціны. Выязджаў ён толькі за пакупкамі, калі патрабаваліся патрэбныя матэрыялы, інструменты і ежа. За гэты месяц яго твар схуднеў і шырокія зялёныя вочы сталі яшчэ больш вылучацца на яго выцягнутай па форме галаве. Днём і ноччу, ён быццам быў замкнёны вялікім імкненнем, прыцягненнем да таго, што ён адшукаў. Патроху, здавалася, што прафесар з глузду з’ехаў. Ён мармытаў сабе нешта пад нос у краме ці за рулём машыны, пісаў на сценах формулы, а пасля сціраў іх, не расставаўся са сваёй запісной кнігай, нават калі ад'язджаў у горад. Баяўся, што хтосьці забярэ ў яго ўвесь сэнс яго жыцця. Нават з сынам Алесем мужчына не дзяліўся інфармацыяй. Засцерагаючы яго ад таго, што той можа загубіць сваё маладое жыццё, прыехаўшы сюды.
Сённяшні летні дзень абяцаў быць гарачым. За вокнамі перасталі шумець высокія маладыя елкі. Гучна шчабяталі птушкі. Сонечныя прамяні ўжо прабіліся скрозь ствалы дрэў і краналіся даху. А восьмай гадзіне Віктар, з апухлымі ад недасыпання вачыма, перш за ўсё перачытваў свае ўчорашнія запісы, правяраў, ці ўсё правільна было запісана мінулай цяжкай ноччу. Для яго гэта раніца пачыналася як звычайна. Віктар меркаваў, што дзень пройдзе ў штатным рэжыме. Вось-вось, ён ужо блізкі да сваёй мэты. Засталося толькі пару дзён старанна папрацаваць, і ён дасягне таго, да чаго імкнуўся.
У дзённы час мясцовы шэрыф Бацюк, нізкарослы пухлы мужчына, павольна ехаў на службовым аўтамабілі па разбітай цвёрдай дарозе. Пасля ён зрабіў круты з'езд у лес і засяроджана пачаў весці машыну. Ён нетаропка ехаў па вузкай дарозе, абсыпанай сухімі яловымі іголкамі і шышкамі. Шэрыф, сціскаючы пульхныя вусны, з незадаволеным выглядам аб'язджаў карані, якія тырчалі з зямлі. У гадзіну дня, паміж шэра-рудымі стваламі замільгала хата Віктара Траўніка, побач з якім рос вялікі шырокі стары дуб. Шэрыф, ламаючы коламі сухія галіны, пад'ехаў бліжэй да хаціны, спыніўся каля ганка.
– Спадар, Траўнік?! Вы дома? – гучным тонам вымавіў Бацюк.
Ён, папраўляючы штатную чорна-карычневую ўніформу, цярпліва чакаў, калі ж адчыняцца ўваходныя дзверы хаты. Але ніхто яму не адказаў, ніхто не выйшаў. Шум знутры, які даносіўся да яго маленькіх вушэй, спакушаў Бацюка падысці бліжэй да дзвярэй. Дапытлівы шэрыф зрабіў некалькі крокаў наперад, падняўся па рыпучых прыступках і, апынуўшыся ля драўляных дзвярэй, пастукаў па іх сваёй сціснутай пухлай далонню.
– Траўнік, адчыніце дзверы! – ён зноў звярнуўся да гаспадара пабудовы, нацэліўшы свой погляд на мігатлівую цень у бліжэйшага акна.
У гэты час Віктар маячыў па хаце, хаваў усё тое, што можа кінуцца ў вочы шэрыфу і навесці якія-небудзь падазрэнні ці ж стварыць недарэчныя пытанні датычна яго даследавання. Віктар устрывожана думаў толькі аб адным: ніхто не павінен даведацца, што хавае гэтая хаціна, бо гэта можа прывесці да чагосьці дрэннага. Траўнік гадаў аб будучых дзеяннях шэрыфа, шаптаў, пацеў. Працягваў бегаць па рыпучай падлозе да таго часу, пакуль Бацюк зноў, больш старанна, гучней не пастукаў у дзверы, чым раней.
Віктар пракруціў ключ дзвярнога замка.
– Не турбуйцеся, – з усмешкай вымавіў спадар Траўнік, выйшаўшы за дзверы хаціны. – Чым магу дапамагчы, шэрыф?
Віктар хваляваўся, папраўляў свае круглыя акуляры, якія з-за шырокай усмешкі часта спаўзалі па яго вузкім вострым носе. Ён недалюбліваў такіх людзей, як Бацюк, якія сунулі свой нос у чужыя справы.
– Добры дзень. Знік сабака па мянушцы Джэм. Невялікага росту, белы, з рудымі плямамі на целе…вочы ў сабакі розныя: адно вока сіняе, другое карае. Не бачылі гэтую жывёлу? Можа быць, прабягаў каля вашай хаты? – цікавіўся шэрыф мяккім голасам.
– Што, прабачце, сабака?! Не, не бачыў! – суха адказаў сівавалосы мужчына і развёў рукамі. – Я чалавек вучоны і мне некалі думаць аб сабаках…я рэдка выходжу ў двор.
– Вось, паглядзіце! – Бацюк дастаў лістоўку з кішэні і працягнуў яе вельмі блізка да твару навукоўца. – Дакладна не бачылі сабаку?
– Не. Прабачце, я нічым не магу вам дапамагчы. – адказаў Віктар, папраўляючы свой пакамечаны, запэцканы чорнымі плямамі, белы халат.
Для шэрыфа, мужчына паводзіў сябе дзіўна і падазрона. Таму, калі Віктар вырашыў пакінуць шэрыфа за дзвярыма і схавацца ад размоў з ім, прыкрываючы дзверы, Бацюк злёгку адсунуў Віктара ў бок, прыціснуўшы таго да дзвярнога праёму. Шэрыф увайшоў у хату, паправіў свае карычневыя вусы. Адразу агледзеўся па баках. Злева ад яго, пад акном, стаяў шырокі стол і чатыры крэслы. Побач з мэбляй стаяла белая, злёгку аблезлая, вялікая печ. Справа шэрыф убачыў пару вядзёр празрыстай вады, якую гаспадар набраў з калодзежа за хатай. Насупраць вёдраў дзве высокіх шафы, гліняны посуд, іржавы ровар, працёртыя боты, над якімі вісеў чорны ваенны камандзірскі плашч. Бацюк не бачыў ніякіх намёкаў на тое, што хударлявы прафесар нешта вынаходзіць або вывучае ў драўляных сценах пабудовы. Віктар рабіўся чалавекам, які проста вырашыў адпачыць і пажыць у поўнай адзіноце, але на фоне гэтага, ён выстаўляў сябе з іншага боку. Апусціўшы рукі ў кішэні, Віктар задыхаў часцей, яго бледны твар вельмі пацеў. Ён перыядычна выціраў кроплі шырокім левым рукавом халата, не дастаючы правую руку з кішэні, у якой хавалася палова залацістага шара, толькі адна дэталь. Вучоны раздражняльна, з хваляваннем, не адводзіў вачэй ад няпрошанага госця.
– Вы ў чымсьці мяне падазраяце, шэрыф? – холадна прамовіў Віктар.
– Так. Дзіўны вы чалавек … мне нешта падказвае, што вы нешта хаваеце ад мяне! – прашаптаў ён, затым з захапленнем зрабіў некалькі маленькіх крокаў наперад, зазірнуў у астатні далёкі шырокі пакой.
У ім стаяла два ложка, адзін больш другога. На падлозе ляжала серабрыстая імпартная новая вуда, каля шпулькі з лёскай, на корпусе красаваліся чырвоныя літары «ZSV». На сцяне гадзіннік з зязюляй, адна карціна з выявай хлопчыка аблудніка.