Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Знянацку Більбава рука сама сабою пацягнулася да каменя, нібы прыцягнутая чарамі. Маленькая рука не здолела абхапіць цяжкі камень, але ж падняла-такі і запхнула ў найглыбейшую кішэню.

Більба аж вочы заплюшчыў, калі тое рабіў. «Вось цяпер я сапраўдны ўзломшчык! — падумаў ён. — Але ж трэба сказаць пра камень гномам… калі-небудзь. Яны казалі, я сам магу вы-браць сваю частку, дык вось яна, тая частка, а ім няхай застаецца ўсё астатняе!» Нядоўга няёмкая думка турбавала яго: відыць, пра-панаваны яму выбар наўрад ці ўключаў і гэты дзівосны камень, і што шмат клопату з таго выйдзе. Але ж тое было толькі

прад-чуванне.

Більба рушыў далей. Злез з іншага боку вялікай кучы — іскарка ягонай паходні зніьсла з уважлівых гномскіх вачэй. Аднак хутка яе заўважылі зноў. Більба ішоў праз залю.

Ён ішоў, пакуль не дасягнуў вялікіх дзвярэй з іншага краю залі і тут з асалодай удыхнуў свежае паветра — аднак і паходня ад скразняку ледзь не згасла. Палахліва хобіт вызірнуў за дзверы і заўважыў у змроку вялізны праход ды шырокую лесвіцу, яе прыступкі знікалі наверсе ў цемры. Пакуль што цмока не было ні відаць, ні чуваць. Толькі Більба намерыўся павярнуцца ды пайсці назад, як нешта чорнае наскочыла на яго з цемры, кранула твар. Більба завішчэў і рынуўся прэч, спатыкнуўся, захістаўся ды зваліўся на падлогу. А паходня ягоная ўпала, перавярнуўшыся, ды згасла!

— Ну, толькі кажан, і ўсё. Спадзяюся, што ўсё, — сказаў ён да сябе. — А што цяпер рабіць? Дзе Поўнач, Поўдзень альбо Ўсход з Захадам?

— Торын! Балін! Ойн! Глойн! Філі! Кілі! — закрычаў ён так гучна, як мог, — а пачуўся слабенькі шоргат у неабсяжнай чорнай прасторы. — Паходня згасла! Хто-небудзь, ідзіце да мяне, знай-дзіце мяне! Дапамажыце мне!

На нейкі момант мужнасць яго пакінула.

Гномы ледзь пачулі ягоны крык, а зразумелі толькі «дапа-мажыце».

— Зямля і нябёсы, што там здарылася? — спытаў Торын. — Зразумела, не цмок, а тое б ён ужо не вішчэў.

Гномы пачакалі хвіліну-другую, аніякага цмокавага шуму не пачулі, нічога ўвогуле не пачулі, акрамя далёкага хобіцкага вішчэння.

— Ідзіце хто-небудзь, прынясіце паходню ці дзве! — загадаў Торын. — Здаецца, трэба ісці і дапамагаць нашаму ўзломшчыку.

— Ну, зараз наша чарга дапамагаць, — сказаў Балін, — і я з ахвотаю. Тым больш, што, здаецца мне, — аніякай небяспекі цяпер няма.

Глойн запаліў яшчэ некалькі паходняў, усе выпаўзлі з тунеля і пайшлі ўздоўж сцяны. Хутка сустрэлі Більба, які ішоў насустрач. Да яго хутка вярнуўся цвярозы розум, калі ён убачыў агеньчыкі паходняў.

«Толькі кажан ды згаслая паходня, нічога небяспечнага», — растлумачыў ён у адказ на пытанні. Хоць гномы і ўздыхнулі з палёгкай, але ж крыху раззлаваліся, што напалохаліся з пустога. Але што б яны сказалі, калі б у гэты момант хобіт распавёў пра Аркенстон — не ведаю. Нават пробліскі тых скарбаў, якія заў-важылі на шляху да Більба, зноў распалілі полымя ў іхных сэрцах, а калі сэрца гнома, нават найбольш паважанага ды паважнага, раздражніць золатам ды самацветамі, ён робіцца дзёрзкім і лёгка можа зрабіцца шалёным.

Сапраўды, нікога пераконваць не было патрэбы. Усе разам выказалі жаданне і залю даследаваць, пакуль ёсць магчымасць, і паверыць у тое, што Драк недзе далёка. Кожны падхапіў запаленую паходню, а калі добра паглядзелі навокал, і на страх забыліся, і нават на асцярожнасць. Размаўлялі ўголас і крычалі адзін да аднаго, калі знаходзілі старыя каштоўнасці ў кучах і каля сценаў, разглядалі, мацалі і гладзілі.

Філі з Кілі развесяліліся і, зняўшы са сценаў залатыя арфы (іх там вісела мноства) са срэбнымі струнамі, пачалі граць. Арфы былі чароўныя, таму не расстроіліся, дый цмок меў малую цікавасць да музыкі. Па цёмнай залі разнеслася мелодыя, якой гэтыя сцены не чулі доўгія, доўгія часы. Астатнія былі болын практычныя, яны набівалі самацветамі кішэні, а што не маглі запхнуць, выпускалі з пальцаў, уздыхаючы. Торын не апошні быў сярод іх, але большасць часу шукаў ён там і тут нешта, што ніяк не знаходзілася. Гэта быў Аркенстон, аднак, Торын нікому пра тое пакуль не распавядаў.

Гномы паздымалі са сценаў латы ды ўзброіліся. Зараз Торын выглядаў сапраўды па-каралеўску: у брані з пазалочаных сталь-ных кольцаў, з сякераю на срэбным цаўі, у папрузе, аздобленай чырвонымі камянямі.

— Спадар Торбінс! — закрычаў ён. — Вось першая частка тваёй узнагароды! Скідай старыя лахманы, апранай гэтае!

3 такімі словамі ён апрануў Більба ў маленькую кальчужную кашулю, якую зрабілі для нейкага маладога эльфійскага прынца шмат часоў таму. Вырабілі яе са срэбнай сталі, якую эльфы завуць «міфрыл», а да кашулі яшчэ дадавалася папруга, упрыгожаныя перлінамі і крышталем. Лёгкі шалом са скуры, якую ўзмацнялі стальныя кольцы і ўпрыгожвалі па краі белыя каменні, быў насунуты на хобітаву галаву.

«Цудоўна, — падумаў хобіт, — але ж, здаецца мне, выглядаю я проста блазанам. Як бы з мяне смяяліся дома, каля Торбы! А ўсё роўна хочацца зірнуць у люстэрка!»

Усё ж спадар Торбінс не так страціў розуму з-за скарбавых чараў, як гномы. Задоўга да таго, як гномы стаміліся даследаваць скарбы, натомлены хобіт сеў на падлогу ды пачаў крыху нервова разважаць, чым жа справа скончыцца. «Добрую частку тутэйшых каштоўных куфляў, — думаў ён, — я б адцаў за глыток чаго-небудзь узбуджальнага з Беарнавай драўлянай місы».

— Торын! — крыкнуў ён уголас. — Што далей? Мы ўзбро-іліся, але ж калі зброя ды латы дапамагалі супраць Драка Найжудаснейшага? Скарбы яшчэ не нашыя. Мы не золата шукаем цяпер, а выйсце, і надта ўжо доўгі час мы спакушалі ўдачу!

— Праўду кажаш! — адказаў Торын, вярнуўшыся да розуму. — Хадзем! Я правяду вас. I за тысячу гад оў я не забыўся б шляхоў свайго палацу.

Потым ён склікаў астатніх, усе сабраліся і, трымаючы паходні над галовамі, пайшлі да дзвярэй — не без уздыхаў ды позіркаў назад.

Бліскучыя латы схавалі пад старой вопраткай, на яркія шаломы насунулі падраныя капелюшы, і пакрочылі адзін за адным за Торынам шэрагам дрыготкіх агеньчыкаў. Шэраг той часта спыняўся, прыпыніўшыся ж, усе з жахам прыслухоўваліся, ці не вяртаецца цмок дахаты.

Хоць усё навокал папсаваў, забрудзіў і спаганіў цмок, бадзяю-

чыся з логава ў логава (знішчыў і мэблю, і фарбы, і ўпрыгожан-ні), Торын пазнаваў кожны калідор і паварот. Кампанія караскалася па доўгіх лесвіцах, збочвала, спускалася па шырокіх, з гучным рэхам тунелях, паварочвала зноў ды караскалася па лесвіцах, і зноў караскалася па лесвіцах. Тыя былі гладкія, шырокія, дабротныя, вычасаныя проста з горнага цела, і па іх гномы з хобітам ішлі ды ішлі ўгару. Ніводнай жывой істоты не заўважылі, толькі дрыготкія цені ўцякалі ад святла паходняў і трапяталі на скразняках.

Поделиться:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Путь Шамана. Шаг 5: Шахматы Кармадонта

Маханенко Василий Михайлович
5. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.34
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 5: Шахматы Кармадонта

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й