Хобіт, або вандроўка туды і назад

на главную

Жанры

Поделиться:

Хобіт, або вандроўка туды і назад

Хобіт, або вандроўка туды і назад
6.80 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Частка 1

НЕЧАКАНАЯ ВЕЧАРЫНКА

Была ў зямлі дзірка, але ж не проста дзірка, а нара, І жыў у ёй хобіт. I была гэта не сырая, цёмная ды брудная нара, дзе са сцен тырчаць чарвякі ды патыхае цвіллю, і не сухая зямлянка, дзе сыплецца пясок, няма на што сесці ды няма чаго з'есці, а нара хобіта, а значыць — нара ўтульная і вельмі добра ўладка-ваная. Дзверы ў нару былі круглыя, як ілюмінатар, пафарбаваныя ў зялёны колер, з бліскучай меднай ручкай у самай сярэдзіне. Адчыняліся дзверы ў доўгую, падобную да тунеля залю, вельмі зручную залю, нядымную ды прасторную, з шаляванымі сценамі, з паркетам і дыванамі на падлозе, з паліраванымі крэсламі і безліччу цвічкоў для капелюшоў ды паліто — хобіт любіў гасцей. Заля-тунель вілася і вілася,

ідучы ў глыб пагорка — Стромы, як яго называлі людзі на шмат вёрстаў навокал. I было ў гэтым тунелі мноства маленькіх круглых дзверак, спачатку з аднаго боку, потым з другога. Хобіту не падабалася падымацца ды спускацца па лесвіцах, і таму ўсё было амаль на адным узроўні: спальні, прыбіральні, каморы, кладоўкі для ежы (вялікая колькасць!), шафы (хобіт меў цэлыя пакоі для адзення), кухні і гасцёўні, усё пад бокам, блізка. Найлепшыя пакоі былі леваруч ад уваходу. Толькі яны мелі невялікія круглыя вокны, што паглядалі на сад, і за ім на схіле пагорка — луг да ракі.

Быў хобіт вельмі заможны і меў прозвішча Торбінс. Жылі Торбінсы ў наваколлі Стромы з часоў пракавечных, карысталіся вялікай павагай (не толькі за тое, што болыласць з іх былі за-можныя, а яшчэ за тое, што мелі адметна спакойны характар). Ніколі Торбінсы не траплялі ні ў якія прыгоды ды авантуры, не рабілі нечаканага ды дзіўнага, наагул, можна было загадзя ведаць, што адкажа той ці іншы Торбінс на любое пытанне, і таму не турбавацца з запытаннямі. Наша гісторыя пра тое, як Торбінс трапіў-такі ў авантуру, дзе рабіў ды казаў рэчы цалкам нечаканыя. Напэўна, пашану суседзяў ён трохі страціў, але ж прыдбаў… вы пабачыце, што ж ён набыў у рэшце рэшт.

Маці нашага хобіта… пачакайце — ці ведаеце вы, што ж такое хобіты? Здаецца мне, трэба прамовіць колькі словаў пра хобітаў, тым больш што цяпер іх сустрэнеш не часта, ды і пазбягаюць яны Даўгалыгіх (так яны нас клічуць). Хобіты ёсць і былі малым народцам, нам па пояс, менш нават за барадатых гномаў. У саміх хобітаў бародаў няма. Няма ў іх амаль нічога чароўнага, ну. магчыма, за выключэннем майстэрства хутка і надзейна хавацца, калі даўгалыгія тапатуны (накшталт нас з вамі) рухаюцца, быццам статак сланоў, і шуму робяць на ўсё наваколле. Хобіты звычайна таўставатыя, апратку любяць яркіх колераў (пераважна жоўтага і зялёнага), абуткам не карыстаюцца, бо падэшвы ў іх шорсткія, а ногі зараслі густым кучаравым валоссем — як на галовах. Яны маюць спрытныя пальцы, дабрадушныя твары і добра, як той казаў, ад пуза рагочуць, асабліва пасля абеду, які ў іх звычайна па два разы на дзень (калі атрымліваецца). Цяпер, здаецца мне, вы ведаеце дастаткова, і можна ісці далей. Дык вось, маці нашага хобіта — Більба Торбінса, вядома, была знакамітая Беладона Хват — адна з трох выдатных дачок Старога Хвата, старэйшыны хобітаў, якія жылі за Вадой-ля-Стромы (такую назву мела маленькая рачулка, што цякла каля Стромы). Часцяком казалі (вядома, у іншых сем'ях), што аднойчы адзін з Хватаў узяў сабе жонку з чароўнага народу. Зразумела, гэта лухта, але ж і сапраўды было нешта не зусім хобіцкае ў Хватах, і час ад часу хто-небудзь з гэтай сямейкі скіроўваўся вандраваць ды шукаць прыгодаў. Шукальнік прыгодаў звычайна знікаў, сям'я старалася справу прыцішыць ды замоўчаць. Але ж факг заставаўся фактам — Хваты былі паважаныя менш за Торбінсаў, хоць і значна багацейшыя.

I не тое, каб Беладона Хват трапляла ў якія-кольвек прыгоды пасля таго, як зрабілася жонкай Банга Торбінса. Банга Торбінс (бацька Більба) пабудаваў для яе (і часткова за яе грошы) самую раскошную нару, якую толькі можна было знайсці ля Стромы, ў ваколіцах Стромы і за Вадой-ля-Стромы, і жылі яны ў гэтай нары да скону дзён сваіх. Аднак жа магчыма, што Більба, які выглядам ды паводзінамі быў дакладнай копіяй свайго саліднага паважанага бацькі, атрымаў каліва дзівосаў з Хватавага боку, якое толькі чакала часу, каб вырасці ды праявіць сябе. Час не прыходзіў, пакуль Більба не стаў дарослым ды не дажыў амаль што да пяцідзесяці гадоў, якія прайшлі ў цудоўнай нары (я апісаў яе для вас), і нікуды рухацца не збіраўся.

Аднак жа нейкім цудам аднойчы дзівоснай раніцай шмат часу таму, калі свет быў менш шумны і больш зялёны, калі хобіты былі ў шматлікасці ды росквіце, а Більба Торбінс стаяў на ганку ды смактаў неверагодных памераў драўляную люльку, якая даставала амаль да пальцаў на нагах (поўсць на іх была ахайна прычасаная), — прыйшоў Гэндальф. Гэндальф! Калі б вы толькі ведалі чвэрць таго, што чуў пра яго я, а я чуў толькі малую частку таго, што пра яго варта было б чуць, вы б адразу падрыхтаваліся да любых надзвычайных падзеяў. Прыгоды ды цуды здараліся ў любым месцы, дзе ён знаходзіўся, самым неверагодным чынам. Не быў ён каля Стромы даўным-даўно, напэўна, ажно з часоў смерці Старога Хвата, і хобіты ўжо паспелі забыцца, як ён выглядае. Жыў ён далёка адсюль, недзе за Вадой-ля-Стромы, займаўся нейкімі сваімі таямнічымі справамі з дзён, калі ўсе дарослыя цяпер хобіты яшчэ ў калысках ляжалі.

Але ж бесклапотны Більба бачыў гэтай раніцай толькі старога чалавека з посахам. Чалавек меў высокі, з вострым верхам блакітны капялюш, доўгі шэры плашч, срэбнага колеру шалік, паверх якога вісела доўгая, ніжэй за пояс, сівая барада, а таксама вялізныя чорныя боты.

— Добры дзень, — сказаў Більба, таму што дзень і насамрэч быў добры. Ззяла сонца, маладая сакавітая трава зіхацела, нібы смарагд. Аднак Гэндальф запытальна зірнуў на хобіта з-пад доўгіх густых броваў, якія былі ледзь не даўжэй за крысо капелюша.

— Што гэта значыць? — спытаў ён. — Ты жадаеш мне добрага дня? Ці, магчыма, паведамляеш, што дзень добры, хачу я таго ці не, альбо ты адчуваеш сябе добра гэтым днём, альбо зычыш дню быць добрым?

— Усё разам, — сказаў Більба, — дзень сапраўды вельмі добры, асабліва для люлькі тытуньку па-за дзвярыма хаты. Калі маеце люльку, сядайце, пачастую вас тытунём. Куды спяшацца, увесь дзень наперадзе.

I Більба сеў на ўслончык пры дзвярах, закінуў нагу за нагу ды выпусціў цудоўнае шэрае кольца дыму, якое роўненька ўзнялося ды паплыло за Строму.

— Нядрэнна, — сказаў Гэндальф, — але ж я не маю часу пускаць дым гэтай раніцай. Я шукаю асобу для прыгоды, што збіраюся хутка пачаць, а героя адшукаць нялёгка.

— Вядома — у нашых краях! Мы — народ спакойны, просты, аніякія авантуры ды прыгоды нам не патрэбныя. На другі абед з-за іх можна спазніцца, калі не горш! Не ведаю, што людзі знаходзяць у авантурах? — прамовіў наш Більба, сунуў пальцы за шлейкі ды выпусціў яшчэ адно, нават большае кольца дыму.

Потым ён дастаў сваю ранішнюю пошту і пачаў чытаць, быццам побач і не было Гэндальфа. Хобіт ужо вырашыў, што Гэндальф — не тая асоба, з якой ён хацеў бы мець справу, і чакаў, каб той хутчэй сышоў. Аднак стары не крануўся з месца. Ён стаяў, абапёршыся на посах, і моўчкі паглядаў на Більба, пакуль той не адчуў сябе крыху няёмка і нават пакрыўджана.

— Добры дзень! — сказаў ён у рэшце рэшт. — Нам тут не патрэбныя аніякія прыгоды, вялікі дзякуй! Папытайцеся за Стромай ці, магчыма, за Вадой-ля-Стромы.

Гэтым наш хобіт хацеў давесці, што гутарка скончылася.

— Колькі ж гатункаў у твайго «добрага дня»! — сказаў Гэндальф. — Зараз, напрыклад, гэта значыць, што мне лепей сысці, і тым лепей, чым хутчэй.

— Не, не, не, шаноўны пане, што вы! Але ж я не ведаю вашага прозвішча…

— Так, так, шаноўны пане! Але ж я ведаю тваё, спадар Більба Торбінс! Як і ты маё, хоць і не памятаеш, што яно належыць мне! Я — Гэндальф, і Гэндальф — гэта я! Уявіць сабе, што дажыву да часу, калі сын Беладоны Хват будзе адчапляцца ад мяне «добрым днём», быццам я гузікі прадаю!

— Гэндальф! Гэндальф! Бацюхны! Той самы вандроўны чараўнік, які даў Старому Хвату пару цудоўных дыямантавых спражак, якія самі сабою зашчапляліся і не расшпільваліся, пакуль ім не загадаеш! Той самы, які заўсёды распавядаў такія цудоўныя гісторыі пра цмокаў, гоблінаў ды веліканаў, пра ўратаваных прынцэс ды нечаканае шчасце сыноў бедных удоваў! Той самы, хто ствараў такія незвычайныя феерверкі! Я памятаю іх! Яны ўзнімаліся, як вялізныя лілеі, львіны зеў ды гіяцынты! Магчыма, вы ўжо адзначылі, што Більба быў не такой празаічнай натурай, якой лічыў сябе, і што яму вельмі падабаліся кветкі.

Книги из серии:

Без серии

[5.8 рейтинг книги]
[6.8 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[7.3 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Популярные книги

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Случайная дочь миллионера

Смоленская Тая
2. Дети Чемпионов
Любовные романы:
современные любовные романы
7.17
рейтинг книги
Случайная дочь миллионера

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2