Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Калі б ты выцер пыл з каміна, ты знайшоў бы вось гэта пад гадзіннікам, — сказаў Гэндальф, працягнуўшы Більба ліст (напісаны, зразумела, на хобітавай уласнай паперы для нататак).

Вось што ён прачытаў:

«Ад Торына і Кампаніі ўзломшчыку Більба — прывітанне! Прыміце нашу сардэчную ўдзячнасць за Вашу гасціннасць і прапанову прафесійнай дапамогі, якую з вялікім задавальненнем прьшаем. Умовы: аплата па канчатковым разліку, у памеры не больш за адну чатырнаццатую агульнага здабытку (у выпадку яго наяўнасці); кампенсацыя падарожных стратаў гарантаваная ў любым выпадку; выдаткі на пахаванне нясуць астатнія кам-паньёны ці іх прадстаўнікі, калі ўзнікне неабходнасць і калі

гэтае пытанне наперад не абмеркаванае.

Лічым залішнім турбаваць Ваш каштоўны адпачынак, таму мы распачалі пэўныя крокі па падрыхтоўцы і будзем чакаць Вашамосць у шынку «Зялёны Цмок», Прырэчча, дакладна аб 11.00 раніцы. Верым, што Вы будзеце пунктуальным.

3 вялікай пашанай,

Вашыя

Торын&Кампанія».

— Так што ў цябе дзесяць хвілін. Давядзецца бегчы, — сказаў Гэндальф.

— Але… — сказаў Більба.

— Няма часу, — сказаў чараўнік.

— Але… — сказаў Більба зноў.

— I для гэтага няма! Бяжы!

Да сканчэння сваіх дзён Більба так і не ўспомніў, як жа ён апынуўся на двары без капелюша, кіёчка ці грошай, без усяго, што звычайна браў з сабой, пакінуўшы другі сняданак напалову цэлым, а посуд пасля першага — зусім нямытым. Усунуўшы ключы ў руку Гэндальфа, хобіт памчаўся так хутка, як толькі валасатыя ногі здолелі несці яго па прысадах, за вялікі млын, за раку і яшчэ потым мілю ці больш.

Ён надта задыхаўся, дабегшы нарэшце да Прырэчча, як толькі-толькі прабіла адзінаццаць, і тут заўважыў, што не ўзяў з сабой насоўкі!

— Брава! — сказаў Балін, які стаяў у дзвярах шынка ў чакан-ні яго.

Тут з-за павароту вясковай дарогі паказаліся астатнія. Лны ехалі на поні, і кожны поні быў проста завалены разнастайнымі пакункамі, валізамі, торбамі ды скрынкамі. Быў побач з імі і зусім маленькі поні, відавочна, для Більба.

— Сядайце абодва, ды едзем! — сказаў Торын.

— Прашу прабачэння, — сказаў Більба, — на вялікі жаль, я без капелюша і пакінуў дома насоўкі, дый грошы таксама. Я атрымаў ваш ліст, калі быць дакладным, у 10:45.

— Не трэба быць дакладным, — сказаў Торын, — і хвалявацца не трэба! Вам давядзецца абыходзіцца без насовак і шмат чаго іншага, пакуль падарожжа не скончыцца. Што датычыць капелюша, у маім багажы ёсць запасныя капялюш і плашч.

Вось так вандроўка і пачалася, верхам на гружаных поні адной цудоўнай раніцай акурат перад траўнем. Більба апрануў цёмна-зялёны капялюш (з парай-другой плямаў з-за дрэннага надвор'я) ды такі ж плашч, пазычаныя ў Торына. Яны былі ддя хобіта вялікія. і выгладаў ён камічна. Што б ягоны бацька Банга падумаў пра яі о, я не рызыкну нават і ўявіць. Адзіным суцяшэннем было тое, Ішо прыняць Більба за гнома было немагчыма — барады няма.

Ехалі яны не надта доўга, калі з'явіўся Гэндальф верхам на прыгожым белым кані. Ён прывёз з сабою мноства насовак, а таксама більбаву люльку ды тытунь. Пасля таго кампанія рушыла даволі весела і гутарыла, і распавядала гісторыі, і спявала песні ўвесь дзень (зразумела, спыняючыся падсілкавацца). Гэта рабілася не так часта, як Більба хацелася б, але ж ён адчуў, што прыгоды, урэшце, не такая ўжо дрэнная справа.

Спачатку яны праязджалі хобіцкія землі, край добра да-гледжаны, населены народам гаспадарлівым ды сумленным, з гасцінцамі, з шынкамі пры іх, сустракалі фермераў ды зрэдку гномаў, якія спяшаліся па сваіх справах. Потым трапілі ў край, дзе народ размаўляў не зусім зразумела і спяваў песні, якіх Більба ніколі не чуў. Потым яны заехалі далёка ў Запустэчу, дзе ні шынкоў не было, ні людзей не засталося і дарогі паступова пагаршаліся. Непадалёк наперадзе замаячылі змрочныя, цьмяныя ад дрэў пагоркі, уздымаючыся ўсё вышэй ды вышэй. На некаторых віднеліся старью вежы ды замкі нядобрага выгляду, быццам пабудаваныя людзьмі непрыемнымі і дрэннымі. Усё здавалася змрочным, і надвор'е пагоршылася. Большую частку падарожжа яно было такім добрым, якім толькі можа быць у траўні, лават у чароўных гісторыях, а тут раптам зрабілася халодна і мокра. У Запустэчы спыняліся на ноч дзе давядзецца, абы суха было.

«Уявіць толькі, хутка чэрвень», — бурчаў Більба, плёскаючы за астатнімі па вельмі бруднай дарозе. Часу было за пяць гадзін, дождж ліў увесь дзень, капялюш не абараняўвачэй ад вады, плашч набрыняў вадой, поні стаміўся і спатыкаўся ледзь не аб кожны камень, астатнія ехалі панура і размаўляць жадання не мелі. «Я ўпэўнены, што вада пратачылася і да сухой вопраткі, і ў мяшкі з ежай, — думаў Більба. — Трасца на гэтае ўзломніцтва і ўсё з ім разам! Быў бы я цяпер дома, у сваёй норцы перад агменем, побач з чайнікам, які ледзь пачаў свістаць!» Мроіў ён пра гэта, трэба заўважыць, не апошнім разам.

Гномы ўсё ехалі ды ехалі, не азіраючыся і на хобіта ўвагі не звяртаючы. Напэўна, недзе за шэрымі аблокамі села сонца, пачало цямнець. Яны спусціліся ў глыбокую даліну, на дне якой цякла рака. Узняўся вецер, і прыбярэжныя вербы згіналіся і шамацелі. Рака, набрынялая ад дажджу, імкліва неслася з паўночных гор. На шчасце, дарога вывела на стары каменны мост.

На другім беразе яны апынуліся, калі надыходзіла ноч. Вецер праламаў столь хмараў, і над пагоркамі, праплываючы паміж шэрымі шматамі, пазіраў месяц. Кампанія спынілася, і Торын прабурчэў нешта пра вячэру і «дзе ж мы знойдзем сухі кавалак зямлі, каб паспаць?»

Толькі зараз яны заўважылі, што Гэндальф некуды падзеўся. Да таго часу ён быў заўсёды з імі, ніколі не казаў, ці збіраецца вандраваць з імі ўвесь час, ці проста яму па дарозе. Еў ён болын за ўсіх, гаварыў таксама, і смяяўся. А вось жа знік, і ўсё!

— I акурат калі ён патрэбны больш за ўсё, — прастагналі Доры і Норы (якія падзялялі хобітаў погляд на сваечасовыя ста-лаванні: як мага часцей і гусцей).

Нарэшце яны вырашылі спыніцца на ноч якраз там, дзе стаялі. Пасунуліся да купкі дрэў — пад імі трошкі сушэй, але ж вецер страсаў кроплі з лістоў, і заўсёднае «кап-кап» вельмі злавала. I вогнішча не змаглі запаліць. Гномы здольныя запаліць амаль усё амаль паўсюль, вецер альбо ціша, дождж ці не, аднак жа гэтай ноччу нічога не атрымлівалася нават у самых здольных Ойна з Глойнам.

Потым адзін з поні без нічога ніякага спалохаўся ды пабег, і злавіць яго не паспелі — зваліўся ў раку. Ратуючы коніка, ледзь не ўтапіліся Філі і Кілі, а ўся паклажа сплыла. Зразумела ж, атрымалася, што ў паклажы была збольшага ежа, і на вячэру засталіся крыхі, а на заўтрашні сняданак яшчэ менш.

Сядзелі ўсе мокрыя і змрочныя, бурчэлі і сварыліся, пакуль Ойн з Глойнам пакутавалі над агнішчам. Більба сумна разважаў пра тое, што прыгоды — гэта не толькі прагулка верхам на поні пад травеньскім сонейкам, і тут Балін, які заўсёды назіраў за наваколлем, сказаў: «Паглядзіце, вунь там святло!» Непадалёк, на схіле пагорка, густа парослага дрэвамі, віднелася святло, чырванаватае, утульнае, быццам зіхацела паходня ці вогнішча.

Калі яны нагледзеліся на святло, пачалі спрачацца. Некаторыя казалі «так», некаторыя — «не». Некаторыя — што трэба ісці і што гэта ўсяляк лепей, чым убогая вячэра, яшчэ бяднейшы сняданак і мокрая вопратка ўсю ноч.

Іншыя казалі: «Месцы тут не надта знаёмыя, горы паблізу. Падарожнікі з'яўляюцца тут рэдка. Ад старых мапаў карысці мала: шмат што змянілася да горшага, дарогу не ахоўваюць. Тут пра каралёў чуць не чулі, і чым менш пытанняў задаеш, тым менш клопату маеш». Некаторыя казалі: «Аднак жа нас чатырнаццаць!» А астатнія: «Куды ж Гэндальф падзеўся?» Гэта паўтараў кожны. Потым дождж паліў як з вядра, а Ойн з Глойнам пачалі біцца.

Поделиться:
Популярные книги

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор