Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Дзіўна, дзе толькі тролі іх здабылі? — здзівіўся Торын, гледзячы на свой меч з новай цікавасцю.

— Цяжка сказаць, — адказаў Элранд. — Напэўна, абрабавалі іншых рабаўнікоў ці адшукалі стары скарб у нейкай дзірцы ў старых гарах. Я чуў, што яшчэ шмат забытых скарбаў засталося ў пячорах ды шахтах Морыі з часоў вайны паміж гномамі і гоблінамі.

Торын паразважаў над гэтымі словамі і сказаў: «Я буду ставіцца да мяча з вялікай пашанай. I няхай хутчэй ён зноў сячэ гоблінаў!»

— Жаданне, якое, верагодна, у гарах вельмі хутка здзей-сніцца! — сказаў Элранд. — Але ж пакажыце мне сваю мапу!

Ён узяў яе і доўга глядзеў, і пахітаў галавой, бо, хоць і не надта добра ставіўся да гномаў і іх

прагі да золата, цмокаў ненавідзеў за жорсткасць і падступства. Цяжка яму было ўспамінаць руіны Дола і яго вясёлыя званы, і спапялёныя берагі калісьці светлай ракі Струмяніцы. Ярка ззяў месяц. Элранд пад-няў мапу і ягонае святло заструменілася скрозь яе. «Што гэта? — спытаў ён. — Побач са звычайнымі рунамі, якія кажуць «пяць лакцёў у вышыню дзверы, трое могуць ісці побач», ёсць і месяцовыя літары».

— Што такое мясяцовыя літары? — спытаў зацікаўлены хобіт. Як я вам казаў раней, мапы ён любіў, вельмі любіў руны і літары, і каліграфію, хоць сам пісаў крывавата і неахайна.

— Месяцовыя літары — гэта руны, але ж проста так іх не ўбачыш, нават калі глядзіш проста на іх, — сказаў Элранд. — Іх можна бачыць, толькі калі святло месяца ззяе праз іх. Больш за тое, ёсць адмысловыя руны, якія можна бачыць толькі ў той сезон году і стан месяца, калі яны былі напісаныя. Гномы іх вынайшлі і ўмелі пісаць срэбнымі пер'ямі, як твае сябры могуць табе распавесці. Гэтыя руны, напэўна, былі напісаныя ў ноч сярэдзіны лета пад промнямі ветаха шмат часу таму.

— Што ў іх гаворыцца? — спыталі Торын і Гэндальф аднача-сова, крыху збянтэжаныя, хаця, па праўдзе кажучы, і магчымасці пабачыць месяцовыя літары ў іх раней не было, і ці атрымалася б пазней — яшчэ невядома.

— Стань каля шэрага каменя, калі пракрычыць дрозд, — прачытаў Элранд, — і сонца, што сыходзіць, з апошнім святлом Д'юрынава Дня зазіхаціць на замковай шчыліны.

— Д'юрын, Д'юрын! — сказаў Торын. — Ён быў першым бацькам бацькоў старэйшага племені гномаў, Доўгабародых, і маім першым продкам. Я — яго нашчадак і спадкаемца.

— У такім разе, што такое «Д'юрынаў Дзень»? — спытаў Элранд.

— Першы дзень гномавага Новага году, — сказаў Торын. — Як вы ўсе, напэўна, ведаеце, гэта першы дзень апошняга восеньскага месяца, калі зіма ўжо зусім блізка. Мы яшчэ назы-ваем яго «Д'юрынавым Днём», калі апошні восеньскі месяц і сонца адначасова ў небе. Аднак жа гэта нам не надта дапаможа, бо зараз па-за нашымі ведамі і майстэрствам вылічваць, калі такі дзень надыдзе.

— Ну, гэта паглядзім, — сказаў Гэндальф. — Яшчэ ёсць што-небудзь?

— Пры такім месяцы больш нічога не бачна, — сказаў Элранд і аддаў мапу Торыну. Потым яны разам спусціліся да берага ракі, дзе эльфы танцавалі і спявалі, святкуючы сярэдзіну лета.

Наступная раніца была такой чыстай, празрыстай і свежай, як толькі можна ўявіць сабе раніцу ў палове лета: неба празрыста-блакітнае, ні хмурынкі, сонечныя промні скачуць па рачной вадзе. Кампанія выпраўлялася пад пажаданні добрага падарожжа і спакойных шляхоў, з сэрцамі, падрыхтаванымі да новых пры-годаў, з ведамі пра шлях, якім трэба было рушыць праз Туманныя горы і далей.

Частка 4

ПРАЗ ГАРУ I ПАД ГАРОЙ

Шмат сцежак ішло да гор, і шмат перавалаў — праз іх. Аднак жа большасць сцежак нікуды не вялі ці вялі ў мясціны дрэнныя і непралазныя, а большасць перавалаў былі небяспечныя, і жылі каля іх злыя і надта непрыемныя істоты. Гномы і хобіт праз мудрую параду Элранда, а таксама дзякуючы ведам і памяці Гэндальфа выбралі правільную сцежку да патрэбнага перавалу.

Выбраўшыся з эльфійскай даліны, у многіх мілях ад Апош-няга Прытулку, яны доўгімі днямі ўсё падымаліся і падымаліся ўгору. Цяжкі быў іхны шлях і недарэчны, пакручасты, маркотны і доўгі. Цяпер яны маглі паглядзець на зямлю, якую пакінулі за сабою ўнізе. Далёка, далёка на Захадзе, у блакітнай смузе ляжала — Більба ведаў — яго ўласная краіна, краіна спакойнага жыцця і бяспекі, дзе была і яго маленькая, утульная нара. Ён здрыга-нуўся. Вакол стаяў ужо люты холад, пранізлівы вецер свістаў у скалах. Час ад часу зверху па схілах ляцелі камяні, вытапленыя са снегу паўднёвым сонцам, і праносіліся міма (што было дарэчы), ці над галовамі (што непакоіла). Начамі было няўтульна і халодна, яны не адважваліся спяваць і размаўляць уголас, бо рэха разносілася нейкае дзіўнае і страшнаватае, і нават цішыню неяк не хацелася парушаць, быццам яна сама супраціўлялася. Толькі вецер завые, вада працвірчыць ці камень трэсне.

«Унізе лета разгараецца, — думаў Більба, — стажкі робяць, пікнікі ладзяць. Потым пачнуць хадзіць у чарніцы, збіраць ураджай — з нашай хуткасцю, дык яшчэ і да таго, як пачнем спускацца з іншага боку». Астатнія думалі нешта падобнае. Элранду яны казалі «да пабачэння» летняй раніцою, і весела гута-рылі пра горы і перавалы, пра хуткую прабежку праз землі за гарамі. Марылі, што дасягнуць таемных дзвярэй у Самотнай

Гары, напэўна, самым першым восеньскім месяцам. «I, магчыма, гэта і будзе Д'юрынаў Дзень», — разважалі яны. Толькі Гэндальф хістаў галавой ды не казаў нічога. Гномы гэтым шляхам не падарожнічалі ўжо доўгія гады, а Гэндальф бываў тут і ведаў, якія небяспека і зло выраслі і блукаюць па Дзіказем'і з таго часу, як цмокі сагналі людзей з зямлі і гобліны паціху распаўсюдзіліся пасля бітвы з гномамі ў шахтах Морыі. Нават добрыя планы шчырых сяброў (накшталт Элранда) і мудрых чараўнікоў (накшталт Гэндальфа) не заўсёды здзяйсняюцца, калі вы ў небяспечньш падарожжы на краі Дзіказем'я, і Гэндальф быў дастаткова мудры, каб гэта зразумець.

Ён ведаў, што можа здарыцца нечаканае, і наўрад ці спа-дзяваўся, што атрымаецца перайсці гэтыя велізарныя, высачэз-ныя горы з непрыступнымі пікамі і далінамі, непадуладнымі нікому без непрыемных прыгодаў. I не атрымалася. Усё было добра, пакуль не трапілі ў навальніцу — не проста навальніцу, а, здаецца, нейкую шалёную навалу маланак. Вы ведаеце, якой жахлівай можа быць вялікая бура на раўніне каля ракі, асабліва калі сутыкаюцца дзве варожыя навальніцы і б'юць маланкамі адна ў адну, але значна горшыя ды жахлівейшыя грымоты і маланкі ўначы ў гарах, калі сутыкаюцца навальніцы з Захаду і Ўсходу. Маланкі б'юць у горныя пікі, дрыжаць скалы, і грукат перуноў расколвае паветра, коціцца, трасучы ўсё навокал, у кожную пячору і яміну, і цемра напаўняецца аглушальным шумам і раптоўным, асляпляльным святлом.

Більба ніколі не бачыў такога, і ўявіць сабе не мог. Кампанія спынілася на ноч высока у горнай цясніне, з вусцішнай прорвай у пранізлівую цемру зусім побач. Яны прытуліліся пад навіслай скалой, і хобіт ляжаў пад ёй, загарнуўшыся ў коўдру, і дрыжэў ад галавы да пятак. Калі ён вызірнуў вонкі, то ўбачыў, як на другім баку даліны горныя веліканы дзеля забавы шпурляюць адзін у аднаго велізарныя камяні, ловяць і кідаюць зноў; і як камяні ляцяць у цемру і з храскам падаюць сярод дрэваў далёка ўнізе ці з грукатам расколваюцца на часткі. Потым ураганны вецер прынёс дождж і матляў яго, і нёс з усіх напрамкаў адразу, так што навіслая скала зусім сяброў не абараняла. Хутка ўся кампанія вымакла да ніткі, і поні іх стаялі, апусціўшы галовы і ўціснуўшы хвасты паміж ног, а некаторыя іржалі, напалохаў-шыся. Можна было чуць, як веліканы рагочуць і перагукаюцца адзін з адным.

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Антимаг его величества. Том III

Петров Максим Николаевич
3. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том III

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII