Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Цемра прыйшла ў пакой цераз маленькае вакенца, што расчынялася ў схіле Стромы. Полымя ў каміне — на двары быў красавік — амаль што згасла, а гномы ўсё гралі, і цень Гэндальфа плаваў на сцяне.

Цемра запоўніла ўвесь пакой, агонь згас і згубіліся цені, але ж гномы гралі далей. I раптам, адзін за адным, яны заспявалі, глыбока і гучна, як спяваюць гномы ў нетрах сваіх старажытных пячораў. Вось урывак з іхнай песні, калі нешта можа быць падобнае да песні без музыкі:

Да дальніх прастораў, лясоў векавых,Пячораў глыбокіх і гор снегавых —3 першым святлом пакінем мы домПа золата-дзіва для скарбаў сваіхУ час старажытны жылі каваліI цуды кавалі ў гаыбінях
зямлі,
Магутныя чары, чароўныя марыУдыхнуць у метал і каменне маглі.
Для моцных цароў, каралёў-ваяроў,Герояў-асілкаў мінулых часоўЗброю рабілі і здольныя быліСвет зор захаваць на булаце мячоў.Зоркаю срэбнай блішчэлі каралі,Цмокавым полымем золата ззялі.Як летуценні, сонца праменніЎ дзівосным каменні яскрава ігралі.Да дальніх прастораў, лясоў векавых,Пячораў глыбокіх і гор снегавых —3 першым святлом пакінем мы домАдбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх.У горных палацах, глыбінях зямліГномы багацце і славу знайшлі.Песні гучалі і струны спявалі,Далёка і гора, і жахі былі.Вецер начны зароў з вышыні,Па соснах на схіле пабеглі агні,Жаркай крывёю, ракой залатою,Полымя хлынула на камяні.Гулка звінелі званы пад Гарою,Страх палымяны над галавою,Жудасны жах на чорных крылахРушыў шалёна парою начною.Вогненны подых цьмяных нябёс3 Поўначы гібель да гномаў прынёс.Склепамі сталі раскошныя залі,Дзе напаткаў іх раз'юшаны лёс.Да дальніх прастораў, лясоў векавых,Пячораў глыбокіх і гор снегавых —3 першым святлом пакінем мы дом,Каб цмоку адпомсціць за родных сваіх.

Пасля гэтых словаў хобіт адчуў, як у ім прачынаецца любоў да прыгожых, цудоўных рэчаў, зробленых рукамі ды магіяй, любоў шалёная і раўнівая, якая заўсёды жыве ў сэрцах гномаў. I прачнулася ў ім нешта хватаўскае, ён захацеў пайсці і пабачыць вялізныя горы, пачуць, як шумяць вадаспады і вецер у соснах, даследаваць пячоры ды насіць меч замест кійка.

Ён вызірнуў у вакенца. На цёмным небе над дрэвамі высыпалі зоры. Ён падумаў пра гномавы каштоўныя камяні, што ззяюць у цемры пячораў. Раптам у лесе за Вадой пыхнула полымя — напэўна, нехта запаліў вогнішча, — і ён уявіў, як шалёныя цмокі рабуюць і спальваюць Строму і ўсё наваколле, адразу задрыжэў і ператварыўся ў ранішняга спадара Торбінса з-пад Стромы.

Хобіт устаў, уздрыгваючы ўсім целам. Ён ужо амаль што вырашыў пакіравацца быццам бы прынесці лямпу, а насамрэч збегчы ў камору ды схавацца за бочкамі, пакуль усе гномы не сыдуць. Але ж музыка раптам спынілася, і ён зразумеў, што ўсе гномы глядзяць на яго. Іх вочы блішчэлі ў цемры.

— Куды ж вы збіраецеся? — сказаў Торын так, нібы адразу здагадаўся пра хобітава «быццам».

— Як наконт… крыху святла? — сказаў хобіт.

— Нам падабаецца цемра, — сказалі разам гномы. — Цемра для цьмяных спраў! Да раніцы яшчэ шмат часу.

— Зразумела, — адказаў Більба і паспяшаўся сесці. На крэсла ён не трапіў, а сеў упоцьмах на краты каміна, зачапіўшы качаргу ды шуфлік, якія пападалі на падлогу са страшэнным грукатам.

— Цішэй! — сказаў Гэндальф. — Торын кажа! I Торын пачаў прамову.

— Гэндальф, гномы і спадар Торбінс. Мы сустрэліся ў доме нашага сябра і прыспешніка, найбольш выдатнага ды дзёрзкага хобіта — няхай ніколі не выпадзе поўсць на ягоных нагах! Хвала і пашана ягонаму віну і элю! — ён спыніўся ўдыхнуць паветра, чакаючы ветлівага адказу ад хобіта, але ж камплімент наўрад ці дайшоў да Більба, які толькі варушыў вуснамі, імкнучыся запратэставаць супраць «дзёрзкага», а найболын «прыспешніка», хаця і слова не вымавіў — такі

ён быў раз'юшаны. Так што Торын працягнуў:

— Сустрэліся мы, каб абмеркаваць нашыя планы, нашыя шляхі, мэты, хітрыкі і прыстасаванні. Вельмі хутка (фактычна, перад раніцою) мы пачнем нашу доўгую вандроўку — вандроўку, з якой некаторыя з нас, а, можа, і ўсе мы (зразумела, за вы-ключэннем нашага сябра і дарадцы, найсапраўднага чараўніка Гэндальфа), магчыма не вярнуцца. Безумоўна, гэта сумна. Як я разумею, наша мэта добра вядомая нам усім. Але ж для шаноўнага спадара Торбінса, і, магчыма, для аднаго ці двух маладзейшых гномаў (не памылюся, калі назаву, напрыклад, Філі і Кілі), сітуацьы на дадзены момант можа патрабаваць дакладнага тлумачэння.

Такі ўжо ў Торына быў стыль. Ён быў паважны гном. Калі б яму дазволілі, ён бы прамаўляў такім чынам да страты пры-томнасці, не сказаўшы пры гэтым нічога новага. Аднак жа яго груба перарвалі. Небарака Більба больш ужо не мог трываць. Пры словах «магчыма не вярнуцца» ён адчуў, як знутры пакрысе паўзе, набіраючы моц, лямант. Хутка лямант прарваўся вонкі — як гудок паравоза, што вылятае з тунеля. Усе гномы ўскочылі, перакуліўшы стол. Гэндальф запаліў блакітны агеньчык на канцы свайго чароўнага посаха, і ў яго няпэўным святле відаць было беднага хобіта, які стаяў на каленях на дыванку побач з камінам і дрыжэў, як халадзец на вогнішчы. Потым хобіт зваліўся ніцма на падлогу, лямантуючы: «Маланкай забіла! Маланкай забіла!» зноў і зноў. Доўгі час толькі гэта ад яго і можна было пачуць. Так што гномы паднялі яго ды паклалі на ложак у кабінеце, паставілі побач шклянку з вадой ды вярнуліся да сваіх цьмяных спраў.

— Лёгка ўзбуджаецца, — заўважыў Гэндальф, калі яны паселі зноў, — крыху прыпадачны, але ж адзін з найлепшых, верце мне, — шалёны, як цмок, якому прыціснулі хвост дзвярыма.

Калі вы хоць аднойчы бачылі цмока, якому прыціснулі хвост дзвярыма, вы разумееце, што гэта чыста паэтычнае пераболь-шанне ў дачыненні да любога хобіта, нават да пра-пра-пра-дзядзькі Старога Хвата па мянушцы Бугай-Роў, які быў такі велізарны (для хобіта), што ездзіў на кані. Ён атакаваў армію гоблінаў з гары Грам у бітве на Зялёных Палях, і драўляным дубцом збіў галаву гоблінскага караля Гальфімбуля. Галава праляцела з сотню крокаў і патрапіла дакладненька ў трусаву нару. Такім чынам, была атрьшаная перамога і адначасова вынайдзеная гульня ў гольф.

Тым часам сціплы нашчадак Бугай-Рова ачомаўся, лежачы ў кабінеце. Пачакаўшы крыху ды глынуўшы са шклянкі, ён асцярожна падкраўся да дзвярэй залі. I вось што пачуў:

— Фу, — сказаў Глойн (ці нешта вельмі падобнае да «фу»).

— Як мяркуеце, падыдзе ён? Гэндальфу лёгка казаць, што ён шалёны, як д'ябал, але ж здарыцца з ім прыпадак, дык ён пабудзіць і цмока, і ўсіх цмокавых сваячкоў ды разам і нас загубіць. Здаецца мне, жаху ў ім гучала куды болып, чым узбуджэння. Па праўдзе кажучы, калі б не знак на дзвярах, я быў бы ўпэўнены, што мы памыліліся домам. Як толькі гэты таўстун плюхнуўся на падлогу, я адразу ж засумняваўся. Ён больш да лавачніка падобны, чым да ўзломшчыка!

Акурат у гэты момант спадар Торбінс павярнуў дзвярную ручку і ступіў у залю. Хватаўскі бок раптам узяў верх. Ён па-думаў, што абышоўся б нават без мяккага ложка і снедання, каб толькі яго палічылі шалёным. А «гэты таўстун плюхнуўся на падлогу» і на самай справе зрабіла яго амаль такім. Шмат, шмат разоў потым Більба шкадаваў аб тым, што зрабіў, ды казаў сабе: «Які ж ты дурань, Більба, сам пайшоў ва ўсё гэта ды яшчэ і дзверы за сабой зачыніў…»

— Прашу прабачэння, — сказаў ён, — я выпадкова падслухаў вашую размову. Не буду рабіць выгляд, што зразумеў, пра што вы кажаце, ці тое, што вы прыгадалі «ўзломшчыка», аднак жа магу меркаваць, што вы лічыце мяне ні на што не вартым. Добра і цудоўна! Аніякага знака на дзвярах маіх няма: іх тыдзень таму зноўку пафарбавалі — і я больш чым упэўнены, што дом вы пераблыталі. Падазраваць я гэта пачаў, ледзь убачыўшы вашыя дзіўнаватыя твары. Аднак жа лічыце, што не памыліліся. Кажыце, што мне рабіць, і я паспрабую, нават калі мне давядзецца цягнуцца ў апошнюю ўсходнюю цьмутаракань ды змагацца з паўзунамі-хобітажэрцамі. У мяне быў пра-пра-пра-пра-дзядзька, Хват Бугай-Роў, які…

— Так, так, але ж было гэта шмат часу таму, — сказаў Глойн, — а я гаварыў пра вас. Запэўніваю вас: на дзвярах вашых знак быў і якраз такі, што звычайна ўжываюць у вашай прафесіі ці ўжывалі раней. «Узломшчык жадае знайсці працу, з добрай узнагародай і цікавую», — менавіта так. Зразумела, можна сказаць «эксперт-паляўнічы кляйнотаў», калі вам не падабаецца «ўзломшчык». Некаторым не падабаецца. Для нас аднолькава. Гэндальф казаў, што тут ёсць такі, хто тэрмінова шукае працу, і што ён дамовіўся пра сустрэчу ў гэтую сераду.

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия