Чтение онлайн

на главную

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Добры ты хобіт, спадар Торбінс, я з вялікім задавальненнем прымаю тваю прапанову. Толькі, калі ласка, як што-небудзь здарыцца, пабудзі мяне першага! Я прылягу ў блі-жэйшым пакойчыку, непадалёк.

— Добра, — сказаў Більба. — Я пабуджу цябе апоўначы, каб ты змог разбудзіць наступнага вартаўніка.

Як толькі Бамбур знік, Більба насунуў пярсцёнак, прывязаў вяроўку ды выслізнуў за сцяну. Заставалася ў яго пяць гадзінаў. Бамбур будзе спаць (ен заўсёды спіць, калі дазваляюць, а пасля прыгодаў у лесе ёы І ўвогуле намагаецца зноў убачыць такія ж дзшосныя сны). АеІ атнія спяць ці робяць нешта пад Торынавым

кіраўніцтвам. Ыаўрад ці нават Філі з КілІ выйдуць на сцяну, пакуль не надыдзе іх чарга.

Вельмі цёмна было навокал. Калі хобіт збочыў з новай сцежкі ад брамы ды спускаўся ў даліну, ён нават заблукаў крыху. Нарэшце прыйшоў да месца, дзе трэба было перапраўляцца на другі бераг, каб трапіць у лагер. Тут струмень быў неглыбокі, аднак разліваўся шырока, маленькаму хобіту ў цемры пе-раходзіць было цяжка. Більба амаль перабраўся, калі трапіў нагою на круглы слізкі камень, паслізнуўся ды ўпаў з пляскам у халодную ваду. Ледзь паспеў ён ускараскацца на бераг, уздрыг-ваючы ад холаду ды плёскаючы па каменнях, як аднекуль з цемры вынырнулі эльфы з паходнямі, выглядаючы, што шуміць.

— Гэта не рыба, — сказаў адзін. — Упэўнены, шпіён. Згасіце паходні! Калі тое дзіўная маленькая пачварка, што прыслугоўвае гномам, то святло больш дапаможа ёй, чым нам.

— Прыслугоўвае, скажыце на ласку! — фыркнуў Більба і адразу ж гучна чхнуў. Эльфы ў момант кінуліся на гук.

— Запаліце святло! — сказаў ён. — Я тут, калі вы мяне жадаеце!

Тут ён зняў пярсцёнак і выйшаў з-за каменя. Эльфы, хоць і здзіўленыя, адразу ж яго схапілі.

— Хто ты такі? Ці ты гномаў хобіт? Што ты тут робіш? Як ты здолеў праслізнуць між нашымі вартавымі? — распытвалі яны наперабой.

— Я — спадар Більба Торбінс, — адказаў хобіт, — кампань-ён Торына, калі вы гэта жадалі ведаць. Я добра ведаю вашага караля, хоць, магчыма, ён і не пазнае майго выгляду. А Бард пазнае, якраз Барда я і хачу пабачыць.

— Ну! — сказалі эльфы. — I з якой жа нагоды?

— Якая б яна ні была, гэта справа мая, даражэнькія эльфы. А калі вы жадаеце хутчэй вярнуцца ў свае лясы з гэтага халод-нага невясёлага месца, — адказаў хобіт, ляскаючы зубамі, — вы хуценька правядзіце мяне да вогнішча, дзе я змагу сагрэцца, высушыць вопратку, а потым паразмаўляць з вашымі правадырамі. У меня толькі гадзіна ці дзве вольныя.

Вось так і здарылася, што праз дзве гадзіны пасля свайго ўцёку з брамы Більба сядзеў пры вогнішчы побач з вялікім шатром. Каля Більба сядзелі і Кароль Эльфаў, і Бард — абодва пазіралі на хобіта з вялікім зацікаўленнем. Хобіт у эльфійскіх латах, загорнуты ў старую коўдру — такое нячаста ўбачыш.

— Сапраўды, вы ведаеце, — казаў Більба найлепшым дзелавым сваім тонам, — справы дайшлі да невыноснага стану. Асабіста я надта стомлены ад гэтага ўсяго. Жадаў бы я апынуцца дома, на Захадзе, дзе народ больш кемлівы. Але я маю пэўнае зацікаўленне тут — больш дакладна, у памеры чатырнаццатай часткі скарбаў, адпаведна лісту, які я нават маю з сабою.

Тут хобіт выцягнуў з кішэні сваёй старой камізэлькі (якую яшчэ насіў над кальчугай) пакамячаны, шмат разоў складзены Торынаў ліст — той самы, які знайшоў пад гадзіннікам на каміннай паліцы травеньскім ранкам!

— Частка прыбыткаў, майце на ўвазе, — казаў хобіт далей. — Я добра гэтае ведаю. Менавіта я цалкам за тое, каб уважліва разгледзець усе вашыя прапановы, і атрымаць сваю частку толькі пасля таго, як т, агульнага будзе сплачана адпаведна з вашымі патрабаваннямі. Аднак вы не так добра ведаеце Торына Дубатарча, як я. Хачу запэўніць вас, ён цалкам згодны памерці з голаду на кучы золата, пакуль вы сядзіце тут.

— Калі ласка! — сказаў Бард. — Такі дурань тое заслужыў.

— Менавіта так, — сказаў Більба, — я бачу, што вы маеце на ўвазе. 3 іншага боку, зіма набліжаецца. Хутка выпадзе снег, і з прыпасамі стане цяжкавата — нават для эльфаў, як мне зда-ецца. I яшчэ: вы чулі пра Дайна і гномаў з Жалезных Стромаў?

— Чулі, шмат часу таму. Але якое гэта мае дачыненне да нас? — спытаў Кароль.

— Я так і думаў. Бачыце, мне вядомыя звесткі, якія да вас яшчэ не дайшлі. Дайн цяпер, хачу сказаць вам, менш чым у двух днях падарожжа, а разам з ім, самае меншае, пяць сотняў гномаў. Значная іх частка прымала ўдзел у жудасных войнах паміж гномамі і гоблінамі, пра якія вы, безумоўна, чулі. Калі гномы з'явяцца сюды, будуць непрыемнасці.

— Чаму ты распавядаеш нам гэта? Ці ты здраджваеш сябрам, ці жадаеш нас напалохаць? — спытаў Бард змрочна.

— Даражэнькі мой Бард! — прапішчэў Більба. — Не спя-шайся! Ніколі я такіх недаверлівых не сустракаў! Я проста спра-бую пазбегнуць дарэмных непрыемнасцяў — для ўсіх удзель-нікаў справы. А зараз я зраблю вам прапанову!

— Мы слухаем! — сказалі яны.

— Лепш зірніце! — сказаў хобіт. — Вось яна!

I тут Більба, выцягнуўшы Аркенстон, разгарнуў анучу. Нават Кароль Эльфаў, чые вочы звыкліся з рэчамі надзвычай цудоўнымі ды прыгожымі, падскочыў у захапленні. Бард пазіраў моўчкі, дзівячыся. Быццам крышталёвы шар напоўнілі месяцо-вым святлом, і падвесілі перад ім у сетцы, вытканай з промняў зімовых зор.

— Вось Аркенстон Трэйна, — сказаў Більба. — Сэрца Гары, а таксама сэрца Торына. Ён каштуе для Торына даражэй за раку золата. Я даю Аркенстон вам. Ён дапаможа вам прыйсці да згоды.

Потым Більба, не без уздыху роспачы ды не без сумнага позірку, працягнуў камень Барду. Той узяў камень у руку і замёр, нібы зачараваны.

— Якое ты маеш права на яго, што аддаеш? — нарэшце, з цяжкасцю вымавіў ён.

— Ну, — сказаў хобіт, адчуваючы сябе крыху няўтульна, — не тое, каб я, калі дакладна, меў права, але я магу дазволіць, каб камень змянялі на ўсю маю частку скарбаў, вось што. Можа, я і ўзломшчык — хоць я амаль ніколі не адчуваў сябе ўзлом-шчыкам — аднак, спадзяюся, больш-менш сумленны. У любым выпадку, зараз я выпраўляюся назад, і няхай гномы зробяць са мною, што пажадаюць. Спадзяюся, камень вам будзе на ка-рысць.

Кароль Эльфаў зноў зірнуў на Більба са здіўленнем.

— Більба Торбінс! — сказаў ён. — Ты больш варты насіць даспехі эльфійскіх прынцаў, чым многія з тых, каму яны пасавалі. Аднак сумьяюся, што Торын Дубатарч таксама так палічыць. Здаецца мне, я значна больш ведаю пра гномаў, чым ты. Я б параіў табе застацца з намі, калі ласка, бо мы ўсе ўдзяч-ныя табе.

— Дзякуй вам вялікі! — сказаў Більба, пакланіўшыся. — Але ж я лічу, што не варта мне пакідаць сяброў вось так пасля ўсяго, што мы прайшлі разам. Ды я паабяцаў пабудзіць Бамбура апоўначы! Па праўдзе, мне трэба ісці, нават паспяшацца.

Поделиться:
Популярные книги

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Случайная мама

Ручей Наталья
4. Случайный
Любовные романы:
современные любовные романы
6.78
рейтинг книги
Случайная мама

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Золотая осень 1977

Арх Максим
3. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.36
рейтинг книги
Золотая осень 1977

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3