Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дударев Алексей

Шрифт:

Каралёў. Распранайся, зараз абедаць будзем.

Кім. Не, я спяшаюся.

Каралёў. Куды?

Кім. Піню з Баранесай трэба забраць з садзіка. Сёння скарочаны дзень.

Каралёў. Я пашлю машыну, іх забяруць.

Кім. Вы што, ні 3 кім яны нікуды не пойдуць. Бывайце. I… яшчэ раз даруйце…

Каралёў. Чакай. Яшчэ пару пытанняў назасыпку. Скажы (паказвае фотаздымак

у рамачцы), ты калі_небудзь бачыў гэты здымак?

Кім. Не. Адкуль жа?

Каралёў. На каго ты тады паказваў?

Кім. Вось. Другі рад. Пятая злева.

Каралёў. Чаму на яе? Менавіта на яе?

Кім. Ну-у… Можа таму, што ўсе глядзяць у аб’ектыў, а яна на вас… I позірк такі… Мне здаецца, яна вас кахала…

Каралёў (нервова). Яе завуць Эльвіра!!!

Кім. Абалдзець можна…

Каралёў. Не спяшайся! Гэта мелката! Далей не абалдзець, далей па ўсіх законах трэба чокнуцца.

Кім. Ну?

Каралёў. Яна сапраўды займалася альпінізмам! I іх групу накрыла лавінай пры ўзыходжанні на Эверэст…

Кім (разгублена). На Эльбрус…

Каралёў. Не, на Эверэст! Усе загінулі. Нікога не знайшлі… I гэта яшчэ не ўсё! Яна нарадзіла дзіця трынаццаць год таму, але малое памерла праз некалькі месяцаў!

Кім. Адкуль вы ўсё гэта ведаеце?

Каралёў. Пасля твайго першага візіту я хоць і быў на сто працэнтаў упэўнены, што ты вешаеш мне на вушы лапшу, усё ж такі вырашыў даведацца, што за краля стаіць у другім радзе пятая злева… Сябры мне гэту інфармацыю і выдалі!

Кім. А… адкуль яна? 3 якога горада?

Каралёў. Расанск… Ну? Чаго ты вачыма лыпаеш?

Кім. Першыя гады… я жыў у Расанскім Доме дзіцяці… Містыка…

Каралёў. Гэта не містыка!

Кім. А што?

Каралёў. Чартаўшчына! I гэта яшчэ не ўсё! Ты не ведаеш таго, што я не хачу, каб ты ведаў…

Кім. Даруйце… Я пайду…

Каралёў. Ну, а цяпер як на духу: сястра сапраўды хворая?

Кім. Хворая.

Каралёў. Нешта прыдумаем… Гэта яна цябе прыслала? Кім. Яна.

Каралёў. I як яе завуць?

Кім. Юля…

Каралёў. Юля?!

Клініка. Юля і Лена.

Лена. Слухай, мілая, ты паводзіш сябе, як сямікласніца!

Юля. Паклёп! Я паводжу сябе, як пяцікласніца!

Лена. Чым ты займалася?

Юля. У класікі гуляла з унучкай акуліста.

Лена. А на працэдуры я за цябе павінна хадзіць?

Юля (абдымае сяброўку). Ленка-а-а…

Лена. Што Ленка?

Юля. Не бубні…

Лена. Я не бубню!

Юля. А што ты робіш?

Лена. Зайздрошчу. Хто выйграў?

Юля. Я.

Лена. Дзіцёнка пакрыўдзіла. Марш у сёмы кабінет! Бегаць за табой яшчэ трэба! Хуценька! Апаратура перагрэлася!

Юля. Бягу, бягу!

Выходзіць. З’яўляецца Каралёў.

Лена. Ігар Міхайлавіч! Якім ветрам?

Каралёў. У вашай клініцы гэтага… аддзялення няма?

Лена. Якога аддзялення?

Каралёў. Ну гэтага… дзе прыдуркаў лечаць.

Лена. Не-е, гэта ж за горадам… У нас толькі неўралогія. А што вы захварэлі?

Каралёў. Я нарадзіўся хворым.

Лена. Тады ўсё о’кэй. Вы ведаеце, калі чалавек пачынае выздараўліваць?

Каралёў. Ну?

Лена. 3 таго самага моманту, калі скажа сам сабе, што ён хворы.

Каралёў. А калі чалавек разумнець пачынае па тваёй логіцы? 3 таго самага моманту, калі прызнае сам сябе крэцднам?

Лена (смяецца). Мабыць, так.

Каралёў (не смяецца). Я — крэцін.

Лена. 3 выздараўленнем вас, Ігар Міхайлавіч!

Каралёў. Называй мяне проста Кім…

Лена. Чаму Кім?

Каралёў. Ведаеш, што такое абрэвіятура?

Лена. Не.

Каралёў. Двоечніца. Загалоўныя літары, якімі нешта ЦІ нехта называецца. СССР, КПСС, НКВД, ОПРЭСЭТЭ, ЁКАЛЭМЭНЭ…

Лена. А гэта што такое?

Каралёў. Не ведаю. I ведаеш, усё, што называецца абрэвіятурай, надзвычай нетрывалае. Усё распадаецца… I я распадаюся…

Лена. А чаму вы Кім?

Каралёў. Маё прозвішча Каралёў, завуць Ігар Міхайлавіч.

Лена. А-а-а…

Каралёў. Што тут смешнага?

Лена. У мяне ёсць знаёмы Кім.

Каралёў. Гэта міліцыянер твой?

Поделиться:
Популярные книги

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Путь Чести

Щукин Иван
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Путь Чести

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион