Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Яны думалі. Потым небывала сур'ёзны Біскуповіч сказаў:

— Рацыя…

— Пан Яраш падрыхтаваў нейкі план? — спытаў Мнішак.

Замест адказу Раўбіч хрумснуў вялікім пергаментам, раскручваючы яго на стале. Паклаў на адзін канец цяжкую шаблю ў похвах. Два другія рагі прыціснулі срэбнай чарніліцай і кавалкам губчатай крыцы.

— Я заўважаю, паны не кураць, — з усмешкай сказаў Раўбiч. — Курыце.

Усе разгублена паглядзелі адзін на аднаго. Сапраўды, чаму не кураць?

І раптам рогат пракаціўся над галовамі. Усе смяяліся, зразумеўшы, што падсвядома ў кожнай галаве цвіком сядзела думка аб пяцістах пудах пораху.

— Лухта, — сказаў Раўбіч. —

Гэта зусім не пад камяніцай.

— Кiньце, хлопцы, — сказаў Бiскуповiч. — Тут i без пораху, як на скрут галавы.

— Гэта яны баяцца, што ад іхніх люлек абурэнне выбухне, — сказаў Раткевіч. — Не бойцеся. Не такі ўжо ён вогненебяспечны, наш народ. І не такое ўжо з нас, з кожнага, добрае крэсіва, каб іскры сыпаліся.

Пацягнула тытунёвым дымком. Закурэлі цыбукі гаспадарскіх доўгіх трубак, захліпалі люлькі гасцей, запунсавелі кончыкі цыгар.

Усе маўчалі, гледзячы на мапу. Прыдняпроўе, зрэзанае сінімі стужкамі рэк, зялёнымі плямамі лясоў, цёмнымі кропкамі вёсак і гарадоў ляжала перад імі.

І таму ва ўсіх трохі сціснула дыханне, як перад першым адчайдушным крокам у ледзяную ваду Дняпра.

— Мяркую, паны не змянілі сваёй думкі аб тым, што галавой падспуднай рады і ваяводам прызначаны я? — спытаў Раўбіч.

— Не змянілі.

— Тады слухайце. Грунтам для майго плана было ваша паходжанне, панове, — сказаў Раўбіч. — Тыя мясціны, у якіх вы пачалі збіраць свае групы. Свае будучыя загоны. Веданне мясцовасці і людзей — вось ваша неацэнная перавага. Таму я і схіліўся да дыспазіцыі, якую прапаную вашай увазе. Адхіленні ад прынцыпу паходжання — невялікія, і тыя людзі будуць кіраваць унутранымі атрадамі, наводзіць парадак, прыходзіць на дапамогу тым, каму будзе цяжка. Трымаць асявую лінію Дняпра ад Лоева да Дуброўны, сто семдзесят — сто восемдзесят вёрст па птушыным лёце. Калі ж улічыць усе лукавіны Дняпра, то ўдвая больш. Сачыць пільна, каб не праляцеў пясчанік-кулік. Трымаць моцна, як трымаюць уласнае дзіця.

Паны слухалі ўважліва і змрочна.

— Дык вось, — сказаў Раўбіч. — Сухадол — гэта фарпост. Гэта вузел. Адсюль пачынаецца асявая лінія Сухадол — Загоршчына — Вежа — Дошчыца. Яе трэба трымаць, калі прарвуцца з-за захаду ці ўсходу. Пакідаць за сабою — любою цаной. Калі яна падзе — гэта клін, гэта меч у цела паўстання. А Сухадол — рукаяць гэтага мяча. І таму я пакідаю яго за сабой. Другое, што нам трэба адразу зрабіць, — гэта адбіцца ад магчымых сікурсаў, ад падмацаванняў, якія абавязкова пойдуць на дапамогу ўрадавым войскам… у той мех, які я, з вашай дапамогай, мяркую ўчыніць ім.

— Як? — спытаў Мнішак.

— Глядзіце. Пан Біскуповіч з наваколляў Елянца. Паўдзённы край майго ўчастка даходзіць да вас. Я трымаю гэтую лінію, і частку асявой лініі Дняпра, і ўчастак па Друці. Вы бачыце?

— Бачу, — сказаў Біскуповіч.

— Пан Вірскі з Даўгалесся. Вы трымаеце Дняпро на дваццаць вёрст на паўночны захад, дзе мост па гасцінцы Гомель — Глінная Слабада (вельмі важна), і на паўднёвы ўсход, прыблізна да Холмечы і Старадубкі.

— Помню, — сказаў Вірскі.

— Пан Якуб Ваневіч.

— Слухаю вас, — грузлы крамяны Ваневіч паклаў руку на кут між Дняпром і Сожам.

— У вас другі па важнасці вузел. Трэць усёй справы залежыць ад вас. Авалодаць сваім рогам, трымаць яго жалезнай рукой — на што атрымаеце ледзь не найбольшую дапамогу людзьмі і зброяй — і не дапускаць сікурсаў з поўдня.

Раўбіч вёў лінію паўздоўж ракі…

— Прашу паноў улічыць: вы ўсе седзіцё на левым, пераважна нізкім беразе Днепра. Таму ўсім нам давядзецца загадзя авалодаць усімі ключавымі

вышынямі гэтага берага. Я павінен паклапаціцца аб умацаваннях Доўгай Кручы, Гарадзішча, Чырвонай Гары, Спароўскіх вышынь, Луцкіх гарбоў і гэтак далей. Вы, Біскуповіч, авалодаеце Выбаўскімі і Смыцкімі. Ад Рэчыцы да Лоева асабліва цяжка, бо там пяцідзесяцісажнёвы абрыў грады падыходзіць з варожага боку амаль да ракі, а ў нас мясцовасць нізкая і забалочаная. Дадатковая цяжкасць для вас, Ваневіч, але вы былы афіцэр, ды яшчэ са здольных. На першы раз вам паможа забалочаная мясцовасць і нетры. Паколькі пачнем вясной, а разліў там часам дасягае шасці вёрстаў ушыркі — гэта дасць вам неабходны спакой на той час, пакуль мы будзем наводзіць парадак. Падбайце толькі аб тым, каб звесці пад сваю руку, на ўсе высоты, якія ў той час будуць астравамі, усе магчымыя плыўныя сродкі. Каб вы мелі поўную свабоду для манеўравання, а вораг яе не меў… Я разумею, не ўсё на вайне выходзіць так, як на паперы. Але ж, ва ўсякім разе, павінен быць план і наша вялікае імкненне зрабіць усё, што ад нас залежыць і што ў нашых сілах, каб наблізіць яго да рэчаіснасці.

— Разумею, — сказаў Ваневіч.

— Ваш левы фланг, Ваневіч, змыкаецца з правым флангам суседа ля самага Гомля. Там якраз край шасцідзесяцісажнёвага плато падыходзіць да самай ракі. Там скрыжаванне дарог, якое трэба трымаць нават коштам жыцця… Пан Яноўскі з-пад Радугі.

Яноўскі, які нервова і горача абводзіў усіх густа-сінімі вачыма, ледзь не ўскочыў з месца, пачуўшы сваё прозвішча. Ён быў самы малады з усіх. Яму было дваццаць год.

— Ведаю, — заспяшаўся ён. — Гэта лягчэй. Высокі край плато. І цяжэй. Скрыжаванне шляхоў на сцюдзёную Гуту — Ярылавічы — Чарнігаў, на Улукаўе — Карму над Харапуццю, на Вузу — Караблішча і на Баршчоўку Рэчыцу — Перасвятае.

— На апошнім шляху вам памо жа Вірскі. На Сцюдзёнагуцкім — Ваневіч, на Караблішчанскім шляху — толькі мінімум перасцярогі. Ён будзе ляжаць цалкам у нашай зоне… Але вам і без таго будзе цяжка.

— Ведаю, — сказаў Яноўскі. — Памром, а не адступім.

І густа заліўся чырванню. Пашкадаваў, што кінуў апошнія словы.

— Пан Вітахмовіч, вы трымаеце ўчастак Чачэрск — Карма — Гайшын — Прапойск. Ён зручны вышынямі, але нязручны лясамі.

— Спалім, — спакойна сказаў Вітахмовіч. — Папярэднім летам, у засуш, пусцім пал.

Паны глядзелі на мапу і пачыналі разумець Раўбічавы меркаванні.

Раўбіч называў і называў участкі і прозвішчы, і ўрэшце пятля замкнулася. Акрэслены чырвоным алоўкам, шырэйшы зверху і вузейшы знізу, ляжаў на мапе кавалак зямлі: няроўны крамянёвы нож, накіраваны вастрыём на поўдзень.

Усе моўчкі глядзелі на з'езджаны, па сто раз бачаны, але цяпер такі незвычайны кавалак зямлі. У сініх стужках рэк, у зялёных плямах пушчаў, у кропках вёсак і гарадоў. Родны край.

Цяжкая, ахопленая жалезным бранзалетам, Раўбічава рука лягла на Сухадол і наваколле.

— Тут — цэнтр. Тут пачатак. Пан Мнішак — гэта сувязь і ўзаемаадносіны між атрадамі, — Раўбіч усміхнуўся. — Галава кур'ераў, дымавой сувязі і агнявых віцаў… Па Дняпры ўжо створаны ядры будучых атрадаў, групы Турскага, Севярына Юдэніча, Вітахмовіча-Драгавінскага і Ракутовіча.

Людзі маўчалі, засцяроджана пускаючы дым.

— Мы прыдбаем стрэльбы самі. Скажам, малёўскія склады зброі нам не па зубах. Астаюцца два арсеналы, узяўшы якія мы ўзброім сябе і абяззброім ворага. На самай поўначы і на поўдні. Горкі і Сухадол. На Сухадол нападу я і загоны Турскага і Вітахмовіча-Драгавінскага. Івіцкі-Лаўр разам з Севярынам Юдэнічам наваляцца на Горкі.

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8