Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц
Шрифт:
На сківіцах у Кастуся хадзілі ўпартыя жаўлакі. Гарэлі на шчоках дзве чырвоныя плямы.
— Нішто, брат, — сказаў Вежа. — Вывучышся вось, галава ў цябе добрая, дойдзеш да вялікіх начальнікаў — толькі перайка з "меншых" ды з "малодшых" братоў паляціць.
— А што, — усміхнуўся Кастусь. — I тарыф над галавою павешу, як зэльвенскі пісар: за подпіс тры рублі ды пірог з вязігай, за пацвярджэнне дваранскай годнасці — тысячу рублёў ды жонцы сем аршынаў аксаміту. А я сам — у сенаце шышка дужа вялікая. Заходзіць гасудар імператар выпадкова: "Гнаць, — кажа, — яго за такую таксу".
— Правільна, — буркнуў Вежа. — "Бо ён нам усім цану збівае, — скажа імператар. — Мне унь за канцэсію на пабудову чыгункі колькі плацяць, ды і то мала. А тут… пі-рог з вязігай. У дурня і песня дурная" [72] .
Лiлося
— Ты што, Кастусь, — спытаў Вежа, — ты, значыцца, паляк?
— Не, я тутэйшы, — асцярожна сказаў Калiноўскi.
— Ён беларус, дзеду, — сказаў Алесь.
— А гэта што такое? — непаразумела спытаў дзед.
72
Прадажнасць вышэйшых колаў дасягнула небывалых памераў. Нягледзячы на частыя працэсы, кралі ўсе, і вінаватых не было. Канцэсія на пабудову чыгуначнай лініі каштавала таго, што каштуе, плюс мільён-паўтара рублёў хабару. Калі пасля забойства Аляксандра ІІ ацэньвалі ягоную маёмасць, дык толькі "добранабытая" ім самім сума дасягала амаль шасцідзесяці мільёнаў.
I тoлькi тут упершыню заўважыў, як малады чалавек напружыўся, нiбы яго ўдарылi, зiрнуў на Вежу змрочнымi вачыма.
— Ён жа вам казаў, пан Вежа, — сказаў Каліноўскі.
— Я казаў табе, — сказаў Алесь.
— А, — нібыта ўспомніў Вежа, — прыпамінаю. I вы верыце ў гэтыя жарты?
Тут успыхнуў i Алесь. I Вежа зразумеў, што зайшоў далекавата. Але бес усё яшчэ сядзеў у iм.
— Як жа не паляк, — сказаў ён. — Хрысцілі цябе ў касцёле. Веравызнання ты — рымскага.
— Ну i што, — цяжка рухаючы сківіцамі, сказаў Кастусь. — Прашу прабачэння, заўтра я ахрышчу вас у касцёле — i вы не станеце з гэтай прычыны палякам. А я перайду ў магаметанства i не стану туркам. Будзе беларус магаметанскага веравызнання і беларус веравызнання каталіцкага.
— Нядрэнна для пачатку, — сказаў дзед.
— I для канца нядрэнна. Тым больш што ваш малодшы ўнук — каталік. Па вашаму загаду.
Вежа ажно вохнуў. Чарцяня біла проста пад дыхала.
— Але ж мясцовасць, адкуль ты родам, гэта Польшча?
— Магчыма, — сказаў Кастусь. — Але цяпер гэта Гродзенская губерня.
А заўтра наш… гм… Аўгуст… далучыць да Гродзенскай губерні Варшаву.
— А жыхары, якія называюць сябе ліцвінамі, а свой край Літвою?
Размова i падабалася i не падабалася Вежы. Падабалася, бо чарцяня ведала, чаго хоча. Не падабася, бо гэтыя веды пагражалі і ўнуку i самому чарцяняці небяспекай.
— А ты ўмееш гаварыць па-літоўску? — з усмешкай спытаў ён. — Гэта ж, здаецца, не славянска мова?
— Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. — Я маю на ўвазе Літву-Беларусь… I потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка.
— Я-то ведаю, а вось адкуль ведаеш ты?
— У мяне брат гісторык. I потым — я не глухі. Семнаццаць год я чую слова "Літва". А да мяне яго ўжывалі яшчэ трыста год.
I тут Вежа зрабіў апошнюю спробу павярнуць варацідла, на якім ткалля-парка ткала лёс гэтых юнакоў. Нанёс апошні i па-сапраўднаму страшны ўдар.
Вонкава гэта выглядала як мілы жарт. Дзед наліў сабе яшчэ кубак кавы.
— I ўсё ж ніякі ты, хлопча, не беларус. Ты — паляк. Праўдзівей кажучы, мазур.
Каліноўскі ўстрывожыўся.
— Бо твой Амброзі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візенскай зямлі… "Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унук мечніка Візскай зямлі…" А Візская зямля — гэта Мазовія.
— То вы ўсё ведалі caмi, — разгублена сказаў Кастусь. — Нашто ж тады…
— Ты паляк, хлопча, — сказаў Вежа. — Я ведаю, табе цяжка развітацца з рашэннем, якое зрабіў ты сам. Але гэта вялікі народ, які значна больш ведае аб сабе, чым мы ўсе. Гэтым трэба ганарыцца, а іншых "тутэйшых" кінуць іхняму лёсу, калі ўжо яны нічога не хочуць… Галоўнае — быць чалавекам, сынок.
I раптам цішыню парушыў дзіўны прыглушаны гук.
Кастусь смяяўся. Смяяўся горка, трохі з'едліва i глуха:
— Так,
Вочы ў Кастуся блішчалі.
— I хіба не ўсё адно, калі нябожчыца маці не ведала іншай мовы, i браты мае, i я сам не ведаў да прагімназіі іншай… Вы чулі, якая тая адзіная песня, што я помню ад маці?
Плакаў бы я, плакаў, Ды не маю слёз. Белыя бярозы Пабяліў мароз.Вежа маўчаў.
— Беларус, — з глухой іроніяй сказаў Вежа. — Сябра трызненняў майго ўнука. Што ж… Бог з табою, сыне. Хай табе доля дае шчасце.
I дадаў:
— Псіхапаты… Неразумныя… Мамчыны сынкі, што пахнуць малаком… Што ж гэта з вамі будзе, ra? [73]
… У той год зноў спасцігла Прыдняпроўе страшная летняя повень. Як насланнё нейкае: вада стаяла на узроўні сярэдняй вясенняй паводкі. Дняпро заліў паплавы, яругі, вымачыны. Старарэчышчы ператварыліся ў пратокі, у дoўгiя азёры.
Вада ападала патроху, i відаць было, што Дняпро ўвойдзе ў трубу толькі на пачатку верасня. На ствалах дрэў, якія вызваліліся з-пад вады, быў тонкі пушок карэньчыкаў, так доўга стаяла повень. На ўзгорках карычневая скарынка высахлай твані ляжала як лямец, i ногі чалавека ламалі яе, пакідаючы дзіркі, у якіх была відаць чэзлая, жаўтавата-зялёная, бы у склепе, трава. Стала ясна: сенажаці па нізкіх месцах прапалі.
73
Блытаніна з паходжаннем Кастуся Каліноўскага, здаецца мне, ўяўная. Пачнем спачатку. У Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь, не было іншай царквы, чым уніяцкая. Уніяцтва сярод карэннага польскага насельніцтва не было. Уніятамі ў гэтай мясцовасці маглі быць толькі беларусы. Каліноўскія хадзілі ў касцёл. Яны маглі быць або спрадвеку католікамі, або перавернутымі ў каталіцтва уніятамі. Гледзячы на тое, што нават Гейштар, які ўваходзіў разам з Кастусём (да разгрому белага ўрада) у "Камітэт кіраўніцтва", называе Кастуся "Litwin — separatysta", мы маем права верыць i таму і другому. Гейштар, праўда, кажа пра "старпольскае сэрца" нашага героя, але ці можна верыць ворагу Каліноўскага, шавіністу, прыхільніку белага жонда ў Варшаве.
І, у процівагу яго словам, аб такіх, як ён, Каліноўскі кажа: "Такой дурной мазгаўні, як Варшава, нельга даручаць лёс Літвы".
Дзіўна было б, каб Гейштар і іншыя "гісторыкі" яго напрамку казалі, што ён — беларус. Краіна ж героя была напаўмёртвая пасля разгрому і не магла бараніць імя сына. Кнігі беларускія канфіскоўвалі і палілі, друкаванне іх, нават ужыванне слова "Беларусь" было забаронена пад страхам кары… Між тым, паролем Кастуся і яго сяброў былі словы: "Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна".
Але нават каб не было гэтага, заставаўся б яшчэ адзiн, непарушаны нiчым, факт: мова чалавека. На ёй напiсаны перадсмяротныя вершы Калiноўскага. "Мужыцкую праўду" Кастусь выдаваў таксама па-беларуску.
Кастусь з Алесем, трымаючы ў руках крыгу, ішлі поплавам. I крыга, разгорнутая падвойная рама, абцягнутая мярэжай, нагадвала вялізнага, большага за хлопцаў, празрыстага матыля.
Icці было цяжка. Ішлі па калена ў вадзе. Даводзілася грудзьмі пракладаць сабе дарогу ў траве. Малінавы скрыпень казытаў разгарачаны твар, павой чапляўся за ногі. Усё вакол чырванела, бялела, жаўцела.
Здавалася, зацвіло бязмежнае плыткае мора. Бо травы стаялі ў вадзе, засыпанай каляровым кветкавым пылком.