Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Там іх і заспеў Ісленьеў, што прыехаў у госці да Вежы, і, дачуўшыся пра свавольствы, паехаў сунімаць вісусаў. Прачухана даў надзвычайнага і параіў, калі не хочуць высылкі, кінуць хутчэй ідылічнае развітанне з "мілай радзімай" і ехаць далей. Ілля Хаданскі, якому ўсё роўна не было куды падзецца, пайшоў з Якубовічам добраахвотна змагацца за айчыну, веру і гасудара.

Тым усё і скончылася.

А Ісеньеў пасля непрыемнай гэтай размовы паехаў зноў у Вежу. Стары ўзрадаваўся.

Алесь сядзеў трохі ў іхняй кампаніі. Толькі тыя сядзелі за сталом, папівалі каву і віно, а ён залез у самы зручны куточак, палажыў

сабе на калені "Дафніса і Хлою" (такія рэчы за апошні час пачалі цікавіць яго) і то слухаў, а то і чытаў.

А на вітражах вакол плылі дзівосныя птушкі, рыбы і крылатыя жанчыны. Яны свяціліся наскрозь, так, як ніколі не свецяцца звычайныя фарбы. Свяціліся гранатавым, жоўтым, апельсінавым колерам, як свецяцца на сонцы келіхі з віном.

— Прайдзісветы, — усміхаўся Вежа. — Ну што яны, скажыце вы мне, граф, зробяць з тымі французамі ды ангельцамі?

— Анічога, — румяны, як яблыка, твар графа за яснымі вачыма і свежымі зубамі быў грэблівы. — Што ў іхняй галаве, акрамя гэтай брыдоты з савою ды п'янкі.

— Ото і я кажу… Скажыце вы мне, хто тут мае рацыю, тыя, што ідуць біцца, ці тыя, што чакаюць?

Ісленьеў скасіўся на Алеся. Дзед зрабіў абуранае аблічча.

— Тут я і сам не ведаю, — сказаў граф, пагладжваючы сівыя бакенбарды. — Скажу толькі, што нас паб'юць усё адно, неадменна. Дрэнны, пусты чалавек добраахвотна пад кулі не пойдзе, пойдуць лепшыя і загінуць. А іх і без таго не густа.

— Б'юць, — сказаў дзед. — Ой, б'юць. Наторкалі нас носам.

— Гэта ўсе разумеюць. Дазволілі ім пад Еўпаторыяй высадзіць дэсант, такі плацдарм аддалі… І гэтае злашчаснае паражэнне ля Альмы… Што мяне здзіўляе, дык гэта тое, што, дальбог, няма чаго ім асабліва ганарыцца. Салдат наш — смелы, безадмоўны, разумны. Лепшы за іхніх па трываласці, цярплівасці, сіле. Ды і генералы ў іх не лепшыя. Гэты іхні Сент Арно, ён хто? Шулер у былым, акторык, з усімі дрэннымі рысамі гэтай прафесіі.

— Дык у чым жа справа?

— А тое, што самы моцны салдат без хлеба, без зброі, без адпачынку, без… волі скора робіцца дохлай шкапай. І самая лепшая галава, калі на яе сто дурняў, нічога не можа. Нахімаў, бедалага, як пакутуе. Чалавек з мужнасцю, з любоўю да радзімы. А розная поскудзь, якую ўсё жыццё выхоўвалі ў спадзяванні на загад начальства, на старэйшага дзядзьку, — яны з яго пасмейваюцца. Знайшлі ў чалавека "загану", "травіць" ён у моры, хоць і адмірал. Што зробіш, калі арганізм такі. Ён "травіць", але з мосціка не сыдзе, справу да канца зробіць.

— Нельсан таксама "травіў", — сказаў Алесь.

— Праўда? — узрадаваўся граф. — Ну, суцешыў!

— Я салдат, — пасля паўзы сказаў граф. — Я іду, куды мне загадваюць… Але па сваёй ахвоце я б туды не прасіўся.

— Чаму? — спытаў дзед.

— Кожны лішні чалавек — гэта адтэрміноўка канца.

— Горай, думаеш, не будзе? — спытаў Вежа.

— Горай быць не можа, — сказаў граф. — Хаця б таму, што кожнае новае цараванне спачатку на некалькі год адпускае гайкі, зарабляе сабе добрае імя.

— Каб потым зрабіцца яшчэ горшым. Чулі мы гэта.

— Але ж некалькі год, — сказаў Ісеньеў. — Гэта вельмі важна. І потым амаль абавязкова амністыя. Значыцца, тыя, хто жывыя яшчэ — вернуцца. І я сустрэнуся са сваёй маладосцю.

Вежа асцярожна падліў графу віна. Вусны старога сумна ўсміхаліся.

— Я сёння чуў прароцтва, — сказаў ён. —

Прарочыў тут адзін лапатны Іерэмія: "Прасвішчуць яны Свістопаль".

— Нічога дзіўнага. Саракагадовае дрэннае становішча ў арміі. Амаль трыццацігадовае замоўчванне агульнай прадажнасці, слабасці, жорсткасці да простых, рабства.

— Усё было добра, — падтакнуў Вежа. — Так ужо добра, што, выявілася, пораху не было. Умелі хадзіць на парадах і не ўмелі па гразі. Заганарыліся. Усю гісторыю думалі напалеонаўскім капіталам жыць…

XXVII

І зноў восень. Зноў гімназія. Зноў зіма з заснежанымі вербамі над Віліяй, з пахам бярозавых паленняў. Толькі цяпер Алесь жыў з Кірдуном і Логвінам. Было б зусім дрэнна, каб не "Братэрства чартапалоху і шыпшыны" ды не рэдкія, вельмі рэдкія, лісты ад Кастуся і яшчэ радзейшыя, стрыманыя і сухаватыя, цыдулкі ад Майкі. Улетку амаль не бачыліся: Раўбіч павёз дачку на кіслыя воды. А разлука і не ў такіх гадах рэдка вядзе да лепшага. Забываеш голас, жэсты, рысы і, урэшце, нават тое, што лепш за ўсё кажа аб сяброўстве: непадробленае адчуванне ўсяго чалавека побач з сабою. У яе, вядома, новыя знаёмыя, новыя людзі вакол, новыя думкі.

Гэта было балюча.

А потым зноў прыйшла вясна. Асеў наздраваты снег. Дзівосна сінела над горадам чысценькае, з рэдкімі імклівымі аблокамі неба. Аблокі імчаліся з-за гары, з-за кароткай, нібы назнарок абсечанай зверху, Гедымінавай вежы: два паверхі, на якіх прымасціўся і недарэчна, як жук-плывунец, махаў у паветры лапкамі аптычны тэлеграф. Перадаваў дрэнныя весткі. Увесь сакавік і ўвесь май цягнулася ўраганная бамбардзіроўка Севастопаля, не хапала зброі, гарнізон абяссілеў і трымаўся ледзь толькі не на цвёрдых людскіх душах — без дапамогі, без умацаванняў, без правіянту, без абозаў.

І яшчэ аб тым, што загінулі Істомін і Нахімаў, што ўлада над людзьмі ў руках тых, якія няздольны кіраваць нават сабой.

Усё часцей ля вітрын, дзе вывешвалі лісты-паведамленні з тэатра вайны, можна было пачуць хмурнае:

— Начальнічкі, трасца ім…

Галоўнага, на галаву якога трэба было клікаць трасцу, ужо не было. Бомбы падалі на дамы Севастопаля, магілы тысяч простых шчасцяў. Бомбы — увесь сакавік і май! — ірвалі паверхню бухты, магілу флоту. Але нават водгуле іх не даляцела да сабора ў далёкім паўночным горадзе, дзе ляжаў у магіле труп чалавека з грэнадзёрскім ростам і розумам абозніка.

…Настаўнік Гедымін пасля жалобнага набажэнства сабраў гімназістаў у вялікай халоднай аўле і доўгі час маўчаў, гладзячы свае бакенбарды. З разрэзу фалдаў форменнага сурдута тырчаў насавічок, які ён палічыў за лепшае выцягнуць загадзя, яшчэ перад пачаткам прамовы.

— Плакаць будзе зараз… Свідрыгайла, — як заўсёды, занадта голасна сказаў няўважлівы Грыма.

Бліжэйшыя шэрагі грымнулі смехам. І гэта было добра, бо заглушала сэнс Грымавых слоў. Гедыміна клікалі Свідрыгайлам за з'едлівасць і дробную зваднасць. Ці не зашмат гонару яму было ў ягоным сапраўдным прозвішчы. Сёй-той казаў, што і Свідрыгайлы яму замнога: крамольны князь меў хаця ўласную думку і не баяўся змагацца за яе, а гэты быў вернападданы з вернападданых і вечна ганарыўся тым, што ён "ісцінна рускі і ўсіх гэтых палячкоў, хахлоў-задрыпанцаў, жабнікаў, кілбаснікаў, жыдоў і іншых іншародцаў цярпець не можа".

Поделиться:
Популярные книги

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хищный инстинкт

Суббота Светлана
4. Мир Двуликих
Фантастика:
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хищный инстинкт

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4