Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Бацька выбраў Віленскую гімназію таму, што і сам захацеў пажыць зіму ў вялікім горадзе.

— Гэтак і запсець можна. У мядзведжай глушы.

Трынаццацігадовы хлопец ішоў цяпер з Кандраціем на паляванне, адчуваючы, што ён развітваецца з гэтым сонечным днём, з грывамі сярод азёр і балот, з аблокамі.

Грывы цягнуліся адна за адной. Кандрацію і Алесю трэба было прайсці імі вярсты тры, а потым заглыбіцца ў лес. З аднаго, правага, боку да грыў падыходзілі старыкі Дняпра. Злева цягнуліся залітыя вадою балоты — Равека выйшла з берагоў, — зарослыя

шпажнікам, або мечнікам, як завуць яго ў Прыдняпроўі, аерам і высокімі сітнягамі. Там, у раскошы, гадаваліся, пакраквалі і часам цэлымі чародкамі ўзляталі качкі.

Паласа грыў сям-там, у тых месцах, дзе лішка вады пералівалася ў Дняпро, рассякалася пратокамі з чыстай вадой і пясчаным дном. Там можна было падсачыць кулікоў-турухтанаў. А можна было і проста збочыць у балота і ісці, чэрпаючы ваду вышэй халяў, адчуваючы, як цёпла ў ёй нагам, палохаючы качак, якія лянотна ўздымаюцца ў паветра.

— Які гэта бандзюк тут ходзіць?.. Рап-рап… Пасядзець спакойна не даюць… Рап… рап…

Кандраці і Алесь ішлі, падзеленыя верхавінай грады, нябачныя адзін для аднаго.

Алесь трымаў стрэльбу напагатове, крочыў па травах насустрач поўным снежным аблокам, цені якіх часам спакойна прапаўзалі па сітнягах, па рабізне сіняй вады, па грывах, па ім самім.

Зрэдку сустракаліся нізкарослыя дубкі, кучаравілася хваткая шыпшына, расшытая аранжавымі ягадамі. А потым зноў былі травы ды вада, вада ды травы.

Верасовыя пустэчы, аблітыя сонцам, так цвілі, што павольныя аблокі, адбіваючы іх несамавітае цвіценне, былі афарбаваныя знізу ў лёгкі пурпур.

Алма бегла наперадзе, часам азіралася на Алеся. І ўвесь гэты камячок калматай плоці аж дрыжаў ад паляўнічай страсці. А шагрэневы чорны нос лавіў тысячы пахаў: пахі вод, пахі траў, а сярод усяго гэтага — дамавіты пах качкі, дзікаваты павеў дупеля і востры — аж мутарна — смурод вадзянога бугая.

Алесю не хацелася стрэламі парушаць велічна-ласкавай цішыні. І толькі пачуўся стрэл Кандрація, ён зразумеў, што трэба пачынаць і яму. Алма якраз успудзіла з сітнягоў чырка, і Алесь зрэзаў яго. Потым ён збочыў у залітае вадою балота, нават не балота — ногі цяпер адчувалі гэта, — а мокры поплаў, напалову сажня заліты высокай іллінскай вадой.

Сабака плыў, а там, дзе было плытка, скакаў, робячы часам асабліва высокі падскок над сітнягамі, каб убачыць, дзе гаспадар. А потым зноў толькі непрыкметнай змейкай варушыўся мечнік ды далятала з яго характэрнае броханне — жыватом па вадзе — спаніэля.

І раптам гэта броханне сціхла. Цвёрда ведаючы, што, каб гэта быў падранак, Алма на мокрым месцы спаймала б яго і прынесла гаспадару, а не проста віляла задам над здабычай, як гэта робяць спаніэлі на сушы, — Алесь пайшоў туды, дзе замёр у мечніку сабачы бег.

І спыніўся, уражаны. Алма стаяла і глядзела ў хмыз, затоплены вадой.

На галіне, угнуўшы яе сваім цяжарам, віселі над самай вадою вышываныя саквы, якія носяць аўчары, гожыя саквы з чорнага лямцу, расшытага белай воўнай. З адной саквы тырчала рукаяць пісталета, відаць, дарагога, аздобленага

старым матавым срэбрам. Не падобна было, каб саквы нехта павесіў: занадта неахайна, на адзін бок, яны звісалі. Схіліся галіны яшчэ трошкі — і пісталет выпаў бы ў ваду. Відаць, нехта проста спяшаўся ўначы цераз балота і, згубіўшы саквы, не меў часу вярнуцца і адшукаць іх у цемры.

Алесь зняў саквы і, перакінуўшы іх цераз левую руку, стаў мераць вачыма: куды бліжэй за ўсё было невядомаму чалавеку выбрацца на сухое.

Грывы канчаліся трохі наводдаль, а за імі, над межытокай, барвелі ў густой зелені плямы ўжо чырвоных асінак. Алесь перайшоў уброд межытоку і заглыбіўся ў лес, не думаючы аб тым, што Кандраці будзе шукаць яго.

Алма вяла кудысьці, шнырачы ў траве. І вось бяга яе паскорылася, а потым яна стала і насцярожана напялася спінкай.

— Туба, Алма, — шэптам сказаў Алесь.

Расхінуўшы галіны, ён убачыў чалавека. Чалавек ляжаў ніцма, і ногі ягоныя вышэй калень былі аблеплены гразёю, карычневай скарынкай высахлай гразі. Раскінутыя рукі абдымалі зямлю. Густой грывай ляжалі на траве чорныя валасы, перавітыя цэлымі жмуткамі сівога павуціння.

Алесь прысеў над чалавекам на кукішкі і крануў яго за плячо. Крануў і спалохаўся, бо той з раптоўным пакутлівым стогнам кінуўся ўбок, і пад яго целам аказалася стрэльба з прыкладам, залітым крывёй.

Алесь працягнуў чалавеку саквы.

— Твае? — спытаў ён.

І асекся, убачыўшы знаёмы твар.

— Война, — сказаў ён.

Рука чалавека схапіла саквы і пацягнула іх да сябе.

— Чаго ты хапаеш? — сказаў Алесь. — Ты бяры. Адбіраць не буду.

Вочы Войны разглядалі яго з цікавасцю, быццам прыпамінаючы.

— А хто ж гэта табе дазволіў быць такім няветлівым са старэйшымі?

— Ты сам.

— Ого, чаму гэта?

— Зброю згубіў, — з пагардаю сказаў Алесь.

— Гэта ты праўду кажаш, — нечакана згадзіўся Война. — Мужчына раней губляе галаву, а зброю потым.

Са стогнам сеў.

— Але я паранены. Дрэнна мне давялося. Ніколі так дрэнна не было. Каня я пакінуў…

— Што гэта вы мне… расказваеце?

— Я ўспомніў цябе, — сказаў стрымана Война. — Хлопчык у зрэб'і. Дзядзькаваны хлопчык з панскага гнязда.

— Ну дык і што?

— А тое, — сказаў Война. — Тое, што сям'я, дзе трымаюцца старых звычаяў, не можа выхаваць юду.

На ганарыстых, напышліва падціснутых вуснах Войны з'явілася раптам няўмелая ўсмешка.

— І яшчэ песня. Там, дзе спяваюць, — ідзі спакойна.

Война дастаў з саквы маленькі клуначак. Корпаўся ў ім.

— Ты мною не пагарджай, хлопец. Ішоў балотам і не помню, як ішоў. У вачах цямнела. Відаць, тады і сцягнула з мяне галіна апошнюю маю надзею. А шукаць у цемры нельга. Ды і яны ішлі, наступаючы мне на пяты. З паходнямі. З сабакамі.

— Хіба сабакі знойдуць у вадзе?

— Добры сабака знойдзе. Ты на чаўне са сваім сабакам паляваў?

— Паляваў.

— Чуе ён, дзе качка?

— Хвалюецца. І я заўсёды гляджу ў той бок.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14