Кiрмаш у Нэйi

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Кiрмаш у Нэйi

Кiрмаш у Нэйi
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

КIРМАШ У НЭЙI

– Банiвэ быў гадоў на пяць-шэсць старэйшы за мяне, - пачаў Мафра, - але яго кар'ера была такая блiскучая, такая раптоўная, што я прывык лiчыць яго хутчэй сваiм апекуном, чым сябрам. Я яму за многае павiнен дзякаваць. Стаўшы мiнiстрам грамадскiх работ, ён узяў мяне ў сваю канцылярыю, а калi мiнiстэрства распалася, цудоўна ўладкаваў у прэфектуру.

Вярнуўшыся да ўлады, Банiвэ атрымаў партфель мiнiстра калонiй. Я займаў тады ў Парыжы нiштаватую пасаду i прасiў яго, каб мяне нiкуды не пераводзiў. Адносiны памiж нашымi сем'ямi былi найлепшыя, i мы часта разам праводзiлi адпачынак: то мы ў iх, то яны ў нас. Нэлi Банiвэ

мела гадоў пад сорак, прыгажосцi не страцiла i была iдэальнай жонкай мiнiстра. Муж яе моцна любiў.

Я ўжо гадоў дзесяць, як быў жанаты, i жылi мы з Мадлен, вы гэта ведаеце, вельмi дружна.

Нейк у пачатку чэрвеня Банiвэ запрасiлi нас паабедаць у адной з рэстарацыяў Булонскага Лесу. Нас было шэсць, вечар правялi мы весела, i пад поўнач нiхто не хацеў разыходзiцца. Банiвэ, чалавек дасцiпны i з гумарам, прапанаваў нам усiм паехаць на кiрмаш у Нэйi. Дарваўшыся да ўлады, ён любiць прыкiдвацца калiфам Гарунам-аль-Рашыдам, гэтакiм дабрадзеем, i слухаць, як навокал шэпчуцца: "Гляньце, гляньце, Банiвэ!"

Тры немаладыя пары, што ў дзiцячых гульнях старалiся аднавiць чары юнацтва, былi даволi сумным вiдовiшчам. Мы выйгралi ў розных латарэях макароны, шкляныя караблiкi, цукровых звяроў; мужчынская кампанiя збiвала ў цiры люлькi з круцёлак i яечныя шкарлупiны, што падскаквалi ў вадзяных фантанчыках. Потым мы дабралiся да адмысловай чыгункi, якая пасля аднаго-двух кругоў на вольным паветры хавалася ў штучным тунелi. Нэлi Банiвэ прапанавала праехацца ў цягнiку. Мадлен гэта забава не надта падабалася, дый сядзеннi здалiся бруднымi, але яна не хацела псаваць святочнага настрою, i мы купiлi квiткi. У мiтуснi пры пасадцы наша група раскалолася, i я апынуўся ў адным купэ з Нэлi Банiвэ. Нас было двое, i нiкога больш.

Цягнiк-малютка шпарка мчаўся па крывой, i павароты былi разлiчаны так, каб пасажыры навальвалiся адзiн на аднаго.

Мадам Банiвэ пры першым штуршку ледзь не трапiла ў мае абдымкi. У гэты момант цягнiк уляцеў у тунель, адразу стала цёмна, i я дзiву даюся, як гэта магло здарыцца за некалькi секунд. Наша цела не заўсёды падпарадкоўваецца розуму. Я ўвесь час адчуваў Нэлi ў сябе на каленях i лашчыў яе, як дваццацiгадовы салдат лашчыць дзяўчыну, якую ён прывёў з сабой на кiрмаш. Я шукаў яе губы, нiчога не ўсведамляючы, яна не супрацiўлялася, i, калi нарэшце пацалаваў яе, мы выехалi са змроку ў святло. Рэзка, як па камандзе, мы абое адсунулiся i, вытрашчыўшы вочы, аслупянелыя, пазiралi адно на аднаго.

Помнiцца, я тады сiлiўся разгадаць, што напiсана ў яе на твары. Нэлi Банiвэ прывяла ў парадак валасы, спакойна глянула на мяне i не сказала нi слова. Збянтэжанасць хутка развеялася. Цягнiк ужо спыняўся каля платформы, i праз хвiлiну мы далучылiся да Банiвэ, Мадлен i двух другiх нашых спадарожнiкаў.

– Гэты кiрмашовы атракцыён не для нашага ўзросту, - з нудотай заўважыў Банiвэ, - цi не пара дадому?

Мадлен падтрымала яго, мы накiравалiся ў Порт-Мэйё, а ўжо адтуль хто куды. Цалуючы Нэлi руку на развiтанне, я прабаваў зiрнуць ёй у вочы. Яна весела размаўляла з Мадлен i адышла, так мне нiчога i не намякнуўшы.

Заснуць я не мог. Гэта нечаканая прыгода парушыла роўную плынь майго жыцця. Я наогул не быў бабнiкам, а тым больш пасля таго, як ажанiўся. Я любiў Мадлен ад усяго сэрца, i наша ўзаемнае давер'е было моцным i шчырым. Да Банiвэ я адчуваў прыхiльнасць i глыбокую ўдзячнасць. Але ўсё ж нейкi чорт мяне падбухторваў сустрэцца з Нэлi, каб хутчэй дазнацца, што азначаў яе позiрк, пасля той фатальнай хвiлiны. Здзiўленне? Гнеў? Вы ведаеце, якая фанабэрыя часам можа таiцца

ў самым скромным мужчыне. Я ўявiў сабе працяглае, маўклiвае пачуццё, якое раптам абудзiлася, дзякуючы выпадку. Побач са мной на суседнiм ложку мiрна спала Мадлен.

На другi дзень я быў вельмi заняты i не было мне калi асаблiва думаць аб учарашнiм дзiвосным здарэннi.

На трэцi дзень мяне паклiкалi да тэлефона.

– Вас пытаюць з мiнiстэрства калонiй, - пачуўся голас у трубцы.
– Не адлучайцеся, з вамi будзе гаварыць мiнiстр... Хвiлiначку...

У мяне заныла сэрца. Нiколi Банiвэ не званiў мне сам. Запрашэннi i адказы на iх звычайна паступалi ад нашых жонак. Нiякага сумнення, дадуць мне дыхту за кiрмашовую прыгоду.

– Ало!
– пачуўся раптам голас Банiвэ...
– А, гэта вы, Мафра?.. Вы маглi б з'явiцца зараз жа да мяне ў кабiнет?.. Так, тэрмiнова... Я вам растлумачу асабiста... Добра, чакаю!

Я павесiў слухаўку... Значыць, Нэлi належала да кодла тых агiдных iстот, што знарок спакушаюць мужчын (бо яна першая, даю вам слова, павалiлася мне на каленi), а потым прыстаюць да мужа i скардзяцца: "Ведаеш, дарэмна ты так верыш Бернару... Ён табе зусiм не сябар..." У, ненавiсiнае племя!

Шукаючы таксоўку, каб адправiцца да Банiвэ, я прабаваў угадаць, што мяне чакае. Дуэль? Я б згадзiўся ахвотна. Ва ўсякiм разе гэта самы просты выхад, але пасля вайны на дуэлях не б'юцца. Не, хутчэй за ўсё, Банiвэ пачне мяне ўпiкаць i дасць зразумець, што мiж намi ўсё скончана. Гэта быў бы канец не толькi важнага для мяне сяброўства, але i ўсёй маёй кар'еры, як-нiяк, а Банiвэ - чалавек магутны. Ёсць чуткi, што ён зойме пасаду прэм'ера.

I што тады сказаць Мадлен, як растлумачыць ёй гэты недарэчны разрыў?

Гэтыя думкi i розныя iншыя, яшчэ болей злавесныя, прыгняталi мяне па дарозе ў мiнiстэрства. Я пачаў разумець тых няшчасных людзей, што ў цяжкiм становiшчы, не маючы мужнасцi цярпець да канца, шукаюць збавення ў самагубстве.

Мне давялося некаторы час пачакаць у прыёмнай сярод шматлiкiх наведвальнiкаў i сакратароў. Маё сэрца моцна калацiлася. Каб супакоiцца, я пачаў разглядаць насценную фрэску: "Анамiты збiраюць ураджай". Нарэшце сакратар назваў маё iмя. Я ўстаў. Перада мной былi дзверы ў кабiнет мiнiстра. Што мне рабiць? Даць яму выказацца? Цi папярэдзiць прыкрую сцэну шчырым прызнаннем i споведдзю?

Банiвэ падняўся насустрач i пацiснуў мне руку. Я быў збянтэжаны яго ласкавасцю. А можа, ён усё ж такi здагадаўся, што здарэнне было выпадковае i ненаўмыснае?

– Перш за ўсё, - пачаў мiнiстр, - прашу прабачыць, што выклiкаў вас так спешна, але зараз вы самi зразумееце, што рашэнне трэба прымаць неадкладна. Справа вось у чым... Нэлi i я ў наступным месяцы збiраемся ў доўгае падарожжа па Заходняй Афрыцы... Я - з iнспекцыйнымi мэтамi, яна - як турыстка для новых уражанняў... Я вазьму з сабой апроч служачых мiнiстэрства таксама некалькi журналiстаў, таму што пара нарэшце французам пазнаёмiцца са сваiмi ўладаннямi... Дагэтуль я не думаў гаварыць вам пра свой намер, паколькi вы не чыноўнiк нашага мiнiстэрства i не журналiст, апроч таго, у вас ёсць служба. Але ўчора ўвечары Нэлi сказала мне, што наша падарожжа амаль супадае з вашым водпускам i што ёй прыемней бавiць час з вамi i вашай жонкай, чым з нашымi афiцыйнымi кампаньёнамi, i што, яна спадзяецца, магчымасць пабачыць Афрыку на такiх выгадных умовах павiнна спакусiць вас. Так што мяркуйце... Калi вы згодны, мы вас уключым у групу ўдзельнiкаў... Толькi мне трэба ведаць гэта зараз жа, бо ў маёй канцылярыi скончваюць складаць маршрут i спiсы.

12

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену