Ксю
Шрифт:
– Жонка сварыцца не будзе?
– А не пайшла б яна, - адказваў Жэня, шэптам і азіраючыся.
Жонка яго, рослая, статная, але з нечакана рэзкімі, мужчынскімі рысамі твару - нават здавалася, яна крадком голіцца, як мужчына, - жонка па імені Тацяна працавала прыбіральшчыцай у электрасталеплавільным цэху ўсё таго ж інтэрнацыянальнага металургічнага завода. Прыязджаў на станцыю спецыяльны аўтобусік, забіраў людзей увечары, раніцай прывозіў. Тацяне выпадалі нейкія дзіўныя змены: ці ў дзень, ці ў ноч, але неяк так яны перасякаліся, што яе практычна не было дома. Вечна ў руху, на хаду, на бягу, яна
– Не пайшла б яна.
Застаючы мужа з Аляксеем на ганку, з вінцом, Тацяна ніколі не сварылася, як і ўсе, яна ніякавела перад маладым, перспектыўным Аляксеем.
– “Зялёны Луг”, Танечка!
– балбатаў Жэня.
– Ён у Мінску ў “Зялёным Лузе” будзе жыць, там, дзе твой брат жыве!
– Вам добра, - уздыхала Тацяна; яна таксама звала Аляксея на “вы”.
– Пабыў і паехаў. Жыццё пабачыце, людзей... А тут век дрыжы, што прыедуць ды зноў пасадзяць.
– Яна падазрона аглядвала закуску і ківала мужу пальцам: - Ты дакрадзешся! Ты калі-небудзь наляціш! Узяў моду трыбушыць вагоны... Колькі вяровачцы ні віцца, а канец будзе.
Жэня прыкладаў руку да сэрца - маўляў, каюся, апошні раз.
Двор іхні пасярэдзіне быў пясчаны, толькі каля веснічак, ды паўз плот, ды дзе-нідзе плямамі вакол гэтага авальнага пясчанага “возерка”, нібы пазначаючы берагі яго, рос мурог. Нагрэты за дзень шэры пясочак доўга не астываў, у ім ляжалі стомленыя куры, побач з курамі ў пяску валтузіліся Жэневы дочкі, Анька з Валькай, чатырох і пяці гадоў, ужо загарэлыя, у адных спаднічках без трусікаў, і калі адна ці другая паварочвалася, нагіналася - не-не ды і блісне ярка-ружовая палоска спераду ці ззаду. А то каторая сядала насупраць ганка і бязвінна, бяздумна пазіраючы на бацьку з яго госцем, раскінуўшы ножкі, сыпала цёплы пясок, каб ён сцякаў роўна па ружовай шчылінцы. Аляксей тады адводзіў вочы, чырванеў, а Жэня дабрадушна пасмейваўся.
– Курвачкі растуць...
– І не сорамна табе, - ушчуваў Аляксей.
– Ты ж родны бацька!
– Можа, для цябе гадуюцца.
– Мне, чужому, і то сорамна...
– Які ты чужы? Ты мне як малодшы брат! Я цябе адразу палюбіў, прыкіпеў душою... Вось убярэцца лета, пачнуць пляменніцы прыязджаць, я цябе са Светай пазнаёмлю... Дачкой майго брата-хірурга-нябожчыка. Во такая дзеўка! агонь баба! З Тацянай маёй на металургічным працуе. Адна, без мужа. Чарку бярэ, цыгарэту закурыць. Бо табе ж трэба, ты пасля арміі, галодны...
– Кінь, мне непрыемна слухаць. І ніякі не галодны...
– А хочаш, з меншай, Аксанай, пазнаёмлю? Экзамены здае, школу канчае...
Неўзабаве, у чэрвені, і праўда пачалі наведвацца пляменніцы. Першай прыехала падобная на маладзенькую мініяцюрную японачку Аксана, з чорнымі, кароткімі, у карэ, валасамі, з жывымі, вішнёвага колеру вачыма. Сямнаццаць гадоў. Знаёмячыся з Аляксеем, працягнула ручку: “Ксю. Так мяне бацька зваў”.
Аляксей у думках паспрабаваў прыкінуць да яе іншыя варыянты імені. Аксана-Оксана - украінска-гогалеўскае, Аксеня, Ксеня - старое, Аксіння - шолахаўскае, Ксюша - расейскае... А кароткае Ксю сапраўды так
Потым, у выхадныя, пачала прыязджаць Света, высокая, белая, зусім не падобная на сястру-“азіятачку”. Прыязджала то адна, то з маленькай, чатыры гады, дачкой Настай, і дзяўчынкі ўжо ўтрох - дзве Жэневы і Наста - калупаліся ў пяску, гулялі ў здаганялкі; самая большая, Анька, закрывала далонькаю вочы і лічыла:
– Раз... два... два-а з палавінаю... два-а з валасінаю... Валасіна абрываецца - тры пачынаецца!
– і з піскам дзеці разбягаліся.
– Тры свае, - загінаў пальцы Жэня, - тры пляменніцы, плюс Наста... Аднымі курвачкамі акружаны! Ды яшчэ сам, як цэлка, хаджу, - пасміхаўся ён, маючы на ўвазе свае скалечаныя ногі.
Света сядзела разам з імі на ганку, піла чарка ў чарку, пасміхалася, слухаючы распутнага дзядзьку. А дзядзька, выпіўшы, не сунімаўся:
– Дай ты чалавеку. Свой жа хлопец, не чужы. Пасля арміі...
– Я старая для яго, - адмахвалася Света, трымаючы шклянку з віном у руцэ.
“Старой” было не больш за 25. Аляксей пазіркваў збоку на яе прыгожы твар, прыпухлыя вусны, на грудзі, рукі, плечы, на выцягнутыя, адна на адну пакладзеныя ногі. Ад яе пахла спіртным, і гэта было прыемна; гэты пах ад маладой жанчыны трывожыў, і бударажыў, і радаваў. Яна падабалася Аляксею куды больш за Ксю - найперш уяўнай даступнасцю; ён чамусьці заўсёды лічыў, што белыя дабрэйшыя за чарнявых, меншыя ламакі, з імі лягчэй.
– Трэба ж памагаць людзям!
– чапляўся да пляменніцы Жэня, заклікаючы яе да своеасаблівага гуманізму.
– І самой карысна... Для здароўя...
– Мне што, на гэтым ганку зараз разлегчыся? Ці на пяску пасярод двара? Хай купляе бутэльку ды прыязджае, - ужо без усмешкі адказвала Света. Вочы ў яе патухалі.
– Чуў? Аляксей! Бачыш, як проста, - шчыра радаваўся Жэня.
Але Аляксей не бачыў тут нічога простага. Гэтае дэманстратыўнае, перабольшанае самапрыніжэнне толькі насцярожвала яго. Хаця... ты іх зразумееш? Калі яны гуляюцца, а калі кажуць праўду?
V.
Света прыязджала рэдка, на выхадныя. Затое Ксю ў канцы чэрвеня, здаўшы экзамены, скончыўшы школу, часцей пачала бываць у вёсцы, а потым і зусім пасялілася ў дзядзькі. Дні стаялі цёплыя, вечары - яшчэ цяплейшыя. Жэня даваў пляменніцы поўную волю. Праўда, Ксю была “жаваронкам”, рана лягала спаць, але ўлетку цямнее позна, і ў іх - у яе з Аляксеем - хапала часу нагуляцца.
Аляксей паступова прывыкаў да Ксю. Ён ставіўся да яе як да малодшай сястры, не забываў, што яна сірата, і яму прыемна было адчуваць сябе гэткім старэйшым братам, хацелася клапаціцца пра яе, абараняць, аберагаць. Ён трохі паблажліва зваў яе:
– Мая маленькая пяшчотная сяброўка.
З ёю можна было гаварыць на любую тэму. Ксю жаночай інтуіцыяй адгадвала яго думкі, жаданні, наперад ведала, якіх слоў яму хочацца, якога настрою, якіх інтанацый ён ад яе чакае - і акурат такія ён атрымліваў.
– Ты незвычайны, - шаптала яна, прыціскаючыся да яго.
– Чым?
– Ад цябе прыемна пахне, - проста адказвала яна.
Ён абдымаў яе і, каб падражніць, пераводзіў размову на Свету.
– Слухай, Ксю, хачу з табой параіцца. Можа, мне ўзяць тваю сястру замуж? Ты была б мне сваячка...