Кветкi па сезону

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Кветкi па сезону

Кветкi па сезону
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

КВЕТКI ПА СЕЗОНУ

Эцьен Карлю выйшаў з таксi перад галоўнай брамай могiльнiка Манпарнас, несучы букет хрызантэм, у якiм палалi ўсе колеры восенi - ад цёмна-аранжавага да светла-жоўтага. Калi ён мiнаў двух вартаўнiкоў, што стаялi пры ўваходзе, адзiн з iх яму пакланiўся. Заняты сваiмi кветкамi, ён ледзь кiўнуў у адказ.

– Вы яго ведаеце, шэф?

– Ведаю... трошкi... Гэта настаўнiк... Яго жонку пахавалi на сёмай дзялянцы ў канцы верасня... Ён прыходзiць у чацвер... У гэты дзень у яго няма заняткаў... Ён мне тады сам гаварыў.

– Занадта малады для ўдаўца... Доўга хадзiць не будзе.

– Хто яго ведае...

Нiхто не можа ведаць... Гледзячы якiя людзi.

Каб яны пра гэта запыталi чалавека ў чорным, з коратка падстрыжанай барадой, што так нязграбна нёс хрызантэмы - то як дзiця на руках, то за спiной, - ён бы адказаў, што будзе прыходзiць сюды кожны чацвер аж да самай смерцi i жадае, каб гэта здарылася з iм як найхутчэй. Раптоўная страта Люсiлi была для яго непапраўным няшчасцем, i розум яго нiяк не мог да гэтага прывыкнуць. Яны пражылi разам толькi пяць гадоў, але ўсё ў iм змянiлася. Да жанiцьбы ён быў чалавек сур'ёзны (крыху нудны, як адзначалi жанчыны) i нiчога не прызнаваў, апроч сваёй працы. Ён любiў выкладаць свой прадмет, правiў напiсанае i рыхтаваў доктарскую дысертацыю. Па-за межамi навукi свет для яго быццам i не iснаваў.

Нечакана, у адным з горных гатэляў, дзе ён праводзiў вакацыi, ён сустрэў Люсiль, дзяўчыну такой рэдкай красы - блакiтныя вочы, залацiсты волас, грацыёзная шыя, гiбкiя плечы, - што ўсе гэтыя пяць гадоў дзiвiўся i захапляўся, не верачы ў яе рэальнасць. Нават калi ён трымаў яе раздзетую ў ложку i яна глядзела на яго знiзу, ласкавая i пакорная, ён уяўляў яе iстотай з чарадзейнай казкi. Яна нагадвала яму вобразы Шэкспiра i Мюсэ; i ён папракаў сябе за гэтыя кнiжныя аналогii, за тое, што нават i ў каханнi застаецца вучоным педантам. Не, Люсiль не паўтарала сабою выдуманых гераiнь, а была жанчынай сапраўднай - вясёлая, пяшчотная, юная целам i душой. Часам яна дражнiла мужа сваiм мiлым какецтвам i трошкi крыўдзiла, але ў яго памяцi засталася навек увасабленнем абаяльнасцi i непаўторнага хараства.

– Я страцiў сваё шчасце, - са смуткам шаптаў ён, iдучы да магiлы, для яго свяшчэннай.

"Паўднёвая трэцяя", "Заходняя другая"... У першыя тыднi ён карыстаўся надпiсамi, каб знайсцi дарогу. Цяпер ён iшоў проста да плiты з шэрага мармуру, на якой было выбiта: "Люсiль Карлю, уроджаная Абан (1901-1928)" i нiчога больш. Спачатку ён збiраўся дадаць лацiнскi надпiс: "conjugi, amicае" (жонцы i другу), але палiчыў гэта нясцiплым. Дабiраючыся да яе магiлы, ён абыходзiў пышныя фамiльныя склепы з брыдкiмi помнiкамi ў гатычным альбо егiпецкiм стылi, крыклiвымi сведкамi багацця якiх-небудзь сталёвых цi бакалейных магнатаў. Наколькi лепшай здавалася яму звычайная гладкая плiта, без аздабленняў, апошнi падарунак, выбраны iм з любоўю для сваёй жонкi! Апошнi? Не, зусiм не апошнi. Ён прынёс сягоння хрызантэмы, палымяныя колеры якiх ёй так падабалiся калiсьцi. Быць не можа, каб яна ляжала пад гэтай плiтой! Ён жа выразна чуе яе голас:

– Ты iзноў прыносiш мне кветкi... Як гэта мiла, дарагi мой!

Ён успомнiў, як не хацеў верыць, як адмаўляўся прызнаць, калi лекар, нахiлiўшыся над сэрцам Люсiлi, сказаў: "Усё скончана". Як магла яна яго пакiнуць? Гэта так не падобна на Люсiль, уважлiвую, далiкатную, якая нiколi не адчайвалася.

Ён паклаў хрызантэмы наўскасяк пад яе прозвiшчам i стаяў перад магiлай, глыбока задумаўшыся. Кожны тыдзень ён прымушаў сябе яшчэ раз прыгадваць хвiлiны былога шчасця: сватанне, шлюбнае падарожжа, доўгiя ночы любвi, цудоўную блiзкасць, калi, седзячы за рабочым сталом, ён падымаў вочы i сустракаў яе таямнiчую, спагадлiвую ўсмешку;

потым яны з хваляваннем чакалi нараджэння дзiцяцi. Мiж iмi была поўная згода ва ўсiм: i як абсталяваць кватэру, i ў якi тэатр пайсцi, на якiя спектаклi. Яна чытала яго думкi i наперад ведала, чаго ён хоча. I вось няма нi жонкi, нi сына.

– Бедная Люсiль! Твае апошнiя словы былi, каб мяне супакоiць. I не дагаварыўшы фразы...

Усю зiму ён прыходзiў акуратна ў чацвер. Заўсёды прыносiў ёй розныя кветкi, стараючыся дагадзiць ёй мёртвай, як некалi дагаджаў жывой. На каляды ён успомнiў, як па-дзiцячаму радавалася Люсiль маленькай ёлачцы ў агеньчыках i падарункам, раскладзеным пад зялёнымi галiнкамi. Тады ён убраў яе магiлу хвойнымi лапкамi, верасам i вастралiстам. Потым, тыдзень за тыднем, днi рабiлiся даўжэйшымi, i ў продажы з'явiлiся новыя кветкi.

Аднойчы ў сакавiку ён прынёс ёй букет фiялак i прымул. Неба было сiняе, паветра цёплае, сонечныя блiкi клалiся на мармур. Чамусьцi яму стала прыемна,| i ён адразу ж упiкнуў сябе за гэта.

Як заўсёды, ён увайшоў задуменны. "Ты любiла вясну. Кожны год у той дзень, калi ўжо можна было выйсцi без палiто, прышпiлiўшы да плацця жывую кветку, у цябе быў такi ўрачысты выгляд! Ты была, як багiня! I гэтага я ўжо нiколi не пабачу..." Мiжвольна ён павярнуў галаву. Маладая жанчына, апранутая ў чорнае, iшла па дарожцы i спынiлася метраў за дзесяць ад яго перад магiлай. Яна прынесла кветкi i з любоўю паклала iх на камень, укленчыўшы на прыступку.

Яе твар быў часткова прыкрыты капелюшом. Эцьен чакаў моманту, калi яна паверне галаву. Нарэшце яна паднялася, i вiдаць было, што яна плакала. Сур'ёзная, з правiльнымi рысамi твару. Чорныя валасы абрамлялi высокi лоб. Плашч i доўгая жакетка падкрэслiвалi тонкi стан. Яна пайшла не аглядаючыся i, мiнаючы магiлы i помнiкi, выбралася на цэнтральную алею. Калi крокi зацiхлi, ён падышоў да таго каменя, перад якiм на каленях стаяла жанчына, i прачытаў: "Антуан Канстан. 1891-1928". Значыць, яна плакала не па сыне, не па бацьку, а па мужу. Потым падумаў: "А можа, каханак?" Але ў гэта не верылася.

У наступны чацвер, без усякiх намераў, проста так, ён з'явiўся дакладна а той жа гадзiне. Яна не прыйшла. Ён заставаўся доўга, нечага чакаў, i настрой у яго быў куды больш маркотны, чым звычайна. Яму стала шкада сябе. Жыццё пустое. Сяброў няма. Люсiль i ён трымалiся далей ад раднi, не жадаючы, каб нехта трэцi ўмешваўся ў iх iнтымныя справы.

"Якая вялiкая рознiца, - разважаў ён, - памiж тымi нашымi вечарамi i цяперашняй маёй адзiнотай! Як сумна абедаць наспех, без апетыту, потым садзiцца ў крэсла чытаць вячэрнiя газеты, прымушаць сябе зацiкавiцца якой-небудзь кнiгай, лажыцца спаць i пакутаваць ад бяссоннiцы".

Праца захапляла яго толькi тады, калi ў гэтым прымала ўдзел i жонка. Ён чытаў ёй усё, што пiсаў, i ахвотна слухаў яе заўвагi, заўсёды трапныя i разумныя. Але прыходзiў час, i яны замыкалiся ў пакоi. Якой чароўнай была яна ў начным туалеце, распусцiўшы залацiстыя валасы! Няўжо ён нiколi не будзе мець такога шчасця?

Нiколi, нiколi! Ён павiнен навекi адмовiцца ад ласкi. Жанiцца яшчэ раз, заляцацца да другой жанчыны? Нават думка аб гэтым здавалася блюзнерскай. Як ён можа паўтарыць другой тыя самыя словы, якiя шаптаў незабыўнай Люсiлi? Хiба можна ўпускаць чужую жанчыну ў жыллё, поўнае ўспамiнаў аб любай Люсiлi? Мэбля была застаўлена яе партрэтамi. У шафах па-ранейшаму вiселi яе плаццi. Мадам Абан, яе мачыха, прыехаўшы на пахаванне з правiнцыi, параiла яму здаць усё ў прытулак для бедных.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[6.8 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[8.3 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Я – Орк. Том 5

Лисицин Евгений
5. Я — Орк
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 5

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4