Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лiсцiк серабрыстай таполi (на белорусском языке)
Шрифт:

Сашка паставiў лiсцiк побач з антэнай i ўключыў прыёмнiк. Электронны настройшчык адразу выбраў патрэбную хвалю. Яна была нейкая незвычайная, не ўласцiвая нашым тэлеўстаноўкам.

– Касмiчнага паходжання, - аж загарэўся Сашка. А мы з Мiшкам здагадалiся, што цяпер ён нас не падпусцiць да прыёмнiка i блiзка. Космас быў яго заказнiкам.

Экран

мiгаў, не ажываючы, аднак, зусiм як тады, калi не працуе перадатчык. Але ён працаваў. Мы гэта самi бачылi. Сашка падсунуў лiсцiк яшчэ блiжэй да антэны i выключыў у лабараторыi святло.

Нейкi час экран не мяняўся, потым у iм нешта зварухнулася i... я працёр вочы. А калi адняў ад iх пальцы, на экране быў... той самы дом, якi я бачыў пад вадой, толькi цэлы.

Адлюстраванне не доўга было нерухомым. Хутка дом пачаў нiбы адступаць на заднi план, адкрываючы перад сабой чысценькi дворык. Некаторы час ён быў пусты, потым з ценю ад плота выйшаў чалавек. Высокi, стройны, хоць i не малады. Ён быў апрануты ў лёгкi зручны касцюм. Накшталт нашых сучасных спартыўных. Некалькi секунд чалавек моўчкi ўзiраўся, нiбы сапраўды бачыў нас, i нарэшце загаварыў.

Прыёмнiк, аднак, не перадаваў чамусьцi гукi яго голасу. Сашка круцiў лiсцiк i так i гэтак - нiчога не было чутно.

Цiшыню парушыў стук у дзверы.

– Гэй, вы, ноч ужо, - пачулi мы воклiч дзяжурнага, - зараз выключаю святло.

– Хадзем, Саша, - Мiшка ўзяў сябра за руку, - заўтра даведаемся.

Той нехаця падпарадкаваўся.

Цi трэба гаварыць, што сон доўга не мог узяць мяне. Я варочаўся на ложку, i карцiны, адна неверагоднейшая за другую, стаялi перад маiмi вачыма. Я нiбы бачыў невядомых касманаўтаў, якiя прыляцелi на Зямлю тады, калi наша цывiлiзацыя толькi пачыналася. Потым той чалавек мне ўяўляўся зусiм не чужынцам, а жыхарам мiфiчнай Атлантыды... Я не паспеў нiчога дадумаць да канца. Вiдаць, дзяжурны пачуў, што я варочаюся, i ўключыў электраўсыпляльнiк.

Ранiцай, ледзь развiднела, я памчаў да Сашкi.

Ён доўга не адчыняў i ўсё нешта незадаволена мармытаў.

– Хутчэй ты, - зазлаваў я.

– А куды спяшацца?
– Сашка нават не скрануўся з месца.

– Мiшка, ты чуеш?
– закрычаў я на ўвесь калiдор, хаця Мiшкава галава ўжо тырчала з дзвярэй суседняга пакоя.

– Давай, давай!
– населi мы ўдвух на Сашку.

Ён нехаця сабраўся i паплёўся за намi следам.

У лабараторыi было цiха i змрочна. Мiшка, не запальваючы святло, уключыў тэлепрыёмнiк. Экран замiгаў у прыцемках сотнямi зеленаватых iскарак. Мiналi секунды, мабыць, хвiлiны. Учарашняй карцiны не было.

– Пасунь лiсцiк, - шапнуў я, нiбы, сказаўшы гэта ўголас, мог спалохаць таго невядомага дыктара.

– Не трэба, - раптам сказаў Сашка, - ён ужо нiчога не пакажа.

– Што-о!!!
– мы абярнулiся да яго.

– Я быў тут уначы... Не мог жа я спаць, як вы. Тут цывiлiзацыя, а вы...
– напаў ён на нас з Мiшкам.

– Ну!

– Не крычы, - агрызнуўся Сашка, - самi праспалi. Я толькi хацеў узмацнiць зарад гэтага жалезнага абломка, якi вы называеце лiсцiкам, i паклаў пад прамень тэлекамеры. Хто яго знаў, што ён зусiм разрадзiцца.

Не ведаю, што зрабiлi б мы з Сашкам, каб не настаўнiк. Ён пачуў наш крык i прыйшоў у лабараторыю.

– Ваюеце?
– усмiхнуўся настаўнiк, i мы адразу астылi.

Ён выслухаў нас моўчкi, не сказаўшы нi слова асуджэння, быццам так i трэба было Сашку дзейнiчаць. Потым сказаў:

– Нiчога страшнага не здарылася. Думайце, шукайце, можа, Вiцеў лiсцiк зноў загаворыць. А няўдачы бываюць нават у выдатных даследчыкаў...

Калi настаўнiк пайшоў, мы яшчэ нейкi час пастаялi, пакуль у нас з Мiшкам зусiм не знiкла злосць на Сашку. I тады далi адзiн аднаму клятву:

– Будзем шукаць, нават калi на гэта спатрэбiцца ўсё наша жыццё.

123
Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб