Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

Шрифт:

Праспэр Мэрымэ

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

І

...

Тэадор, - сказаў прафесар Вітэмбах, - падайце Мне, калі ласка, вунь той абкладзены пергаментам сшытак, на другой паліцы над пісьмовым сталом. Не, не гэты, а той маленькі, in octavo. Там усе мае дзённікавыя запісы за 1866 год, прынамсі, тыя, што дачытаць графа Шэмета.

Усе прыціхлі. Прафесар надзеў акуляры і прачытаў наступнае:

ЛОКІС
з літоўскай прыказкай у якасці эпіграфа:
Miszka su Lokiu
Аbu du tokiu
* * *

Калі

ў Лондане быў выдадзены першы пераклад Святога пісання на літоўскую мову, я змясціў у кёнігсбергскай «Навукова-літаратурнай газеце» артыкул, дзе, аддаўшы належнае намаганням дасведчанага перакладчыка і пачцівым намерам Біблейскага таварыства, я ўсё ж звярнуў увагу на некаторыя дробныя памылкі, а таксама адзначыў, што гэты пераклад мог быць карысны не ўсяму літоўскаму насельніцтву, а толькі яго частцы. І сапраўды, выкарыстаны ў перакладзе дыялект з вялікай цяжкасцю зразумеюць жыхары таго краю, дзе гавораць па-жамойцку, ці, як яшчэ кажуць, па-жмудску. Я маю на ўвазе Жамойцкае староства. Мова гэтага краю стаіць яшчэ бліжэй да санскрыту, чым верхнелітоўская. Гэтая заўвага, нягледзячы на рэзкую крытыку з боку аднаго добра вядомага прафесара Дэрпцкага універсітэта, была з цікавасцю прынята шаноўнымі членамі праўлення Біблейскага таварыства, і яны не вагаючыся даслалі мне пачэсную прапанову рэдагаваць выданне Евангелля паводле Мацвея на жамойцкай мове. На той час я не мог узяцца за шырэйшую працу - пераклад усіх чатырох евангелляў, бо быў заняты даследаваннямі ва ўральскіх мовах. Мне прыйшлося адкласці шлюб з паннай Гертрудай Вебер і выехаць у Коўна, дзе я меўся сабраць усе, якія толькі магчыма, пісьмовыя помнікі на жамойцкай мове, як друкаваныя, гэтак і рукапісныя, не забываючыся, вядома, і пра народныя песні, дайны, апавяданні або легенды, пасакі, якія забяспечылі б мяне матэрыяламі да жамойцкага слоўніка, - працы, што мусіла папярэднічаць перакладу.

Я меў ліст да маладога графа Міхала Шэмета, бацьку якога, як мяне запэўнілі, некалі належаў вядомы Catechismus Saтogiticus айца Лявіцкага, такі рэдкі, што яго існаванне нават аспрэчвалася, асабліва згаданым ужо прафесарам з Дэрпта. У графавым кнігазборы, паводле звестак, захоўваўся стары збор дайнаў, а таксама вершаў на старажытнай прускай мове. Я напісаў графу Шэмету ліст, дзе вытлумачыў мэту майго візіту, і атрымаў ад яго найласкавейшае запрашэнне правесці ў ягоным замку ў Мядзінцілтасе гэтулькі часу, колькі запатрабуюць мае даследаванні. У канцы ліста ён асцярожна пахваліўся, што гаворыць па-жамойцку не горш за сялян і з прыемнасцю дапамог бы ў маёй працы, якая здаецца яму ўхвальнай і цікавай. Як і некаторыя іншыя найбагацейшыя літоўскія землеўласнікі, ён быў евангеліцкага веравызнання, святаром якога я маю гонар быць. Мяне папярэдзілі, што граф трохі дзівакаваты, але вельмі гасцінны, любіць навукі і зычліва ставіцца да навукоўцаў. І я паехаў у Мядзінцілтас.

Каля замкавага ганка мяне сустрэў графаў аканом. Ён адразу правёў мяне ў пакой, адмыслова для мяне падрыхтаваны.

– Пан граф, на жаль, не можа сёння абедаць з панам прафесарам, - сказаў аканом.
– У яго прыступ мігрэні. Калі пан прафесар не хоча есці ў сваім пакоі, ён можа паабедаць з доктарам Фробэрам, лекарам пані графіні. Абед пададуць праз гадзіну, гарнітур не абавязковы. Калі пану прафесару што-кольвек спатрэбіцца, хай ён пазвоніць у гэты званочак.

Ён нізка пакланіўся і адышоў.

Пакой быў прасторны, багата абсталяваны, аздоблены люстрамі і залачэннем. З аднаго боку ён выходзіў на сад ці, хутчэй, замкавы парк, з другога - на вялікі парадны двор. Нягледзячы на папярэджанне: «Гарнітур не абавязковы», я палічыў патрэбным дастаць з куфра чорны фрак. Я пачаў разгортваць свае сціплыя пакункі, калі маю ўвагу прыцягнуў нейкі грукат, і я падышоў да акна, што выходзіла на двор. Да замка пад'ехала прыгожая карэта. Там сядзелі дама ў чорным, нейкі пан і жанчына, убраная, як літоўская сялянка, але такая высокая і

мажная, што я быў прыняў яе за пераапранутага мужчыну. Яна выйшла першая. Дзве іншыя жанчыны, гэтакія ж дужыя з выгляду, ужо стаялі на ганку. Мужчына схіліўся да дамы ў чорным і, на маё вялікае здзіўленне, адшпіліў шырокі скураны пас, якім дама была прымацаваная да свайго месца ў карэце. У чорнай дамы былі доўгія раскудлачаныя сівыя валасы, а яе шырока расплюшчаныя вочы былі нібы пазбаўленыя жыцця, як у васковай фігуры. Адшпіліўшы даму, яе спадарожнік зняў капялюш і з вялікай павагай нешта ёй сказаў, але здавалася, што яна не звярнула на гэта ніякай увагі. Тады ён павярнуўся да чалядніц і кіўнуў ім галавой. Тры жанчыны ўраз падхапілі даму ў чорным і, не зважаючы на яе спробы ўчапіцца за карэту, узнялі яе, як пярынку, і панеслі ў замак. Сведкамі гэтага відовішча было некалькі чаляднікаў, і здавалася, што для іх у гэтым не было нічога незвычайнага.

Мужчына, які ўсім гэтым кіраваў, выняў гадзіннік і спытаўся, ці хутка пададуць абед.

– Праз чвэрць гадзіны, пане доктар, - адказалі яму.

Мне не цяжка было здагадацца, што гэта быў доктар Фробэр і што дама ў чорным была графіня. Мяркуючы па яе веку, яна была маці графа Шэмета, а асцярога, з якой да яе ставіліся, даводзіла, што розум у яе быў пашкоджаны.

Праз некалькі хвілін у мой пакой увайшоў сам доктар.

– Пан граф хворы, - сказаў ён, - і таму я мушу сам адрэкамендавацца пану прафесару. Доктар Фробэр, да вашых паслуг. Вельмі прыемна пазнаёміцца з вучоным, чые заслугі добра вядомыя ўсім, хто чытае кёнігсбергскую «Навукова-літаратурную газету». Вы не супраць, каб падалі абед?

Я адказаў як мага больш ветліва на ягонае прывітанне і дадаў, што, калі ўжо настаў час сесці за стол, я гатовы.

Калі мы ўвайшлі ў сталовую, старшы лёкай, згодна з паўночным звычаем, паднёс нам срэбную тацу з напоямі і нейкімі салёнымі і вельмі вострымі стравамі для смаку.

– Дазвольце, я як лекар параю вам пакаштаваць гэтую старку, - звярнуўся да мяне доктар.
– Гэта сапраўдны каньяк саракагадовай вытрымкі, бацька ўсіх напояў. Пакаштуйце таксама дронтхаймскіх анчоўсаў - нішто лепш за іх не спрыяе страваванню... А цяпер - за стол. Мо давайце паразмаўляем па-нямецку? Вы з Кёнігсберга, я з Мемеля, але вучыўся ў Ене. Так нам будзе прасцей, дый чэлядзь нас не зразумее.

Спачатку мы елі моўчкі. Пасля, выпіўшы першы келіх мадэры, я спытаўся ў доктара, ці часта графа турбуе гэтая немач, якая пазбавіла нас сёння ягонага таварыства.

– І так, і не, - адказаў доктар.
– Гэта залежыць ад таго, дзе ён гуляе.

– Як гэта?

– Калі ён адыходзіць, напрыклад, Расенскім шляхам, ён вяртаецца з мігрэнню і ў панурым настроі.

– Я сам ездзіў у Расені, але нічога падобнага са мною не здарылася.

– Гэта гаворыць за тое, пане прафесар, што вы не закаханы, - адказаў, усміхнуўшыся, доктар.

Я ўздыхнуў і падумаў пра панну Гертруду Вебер.

– Дык, значыць, нявеста пана графа жыве ў Расенях?
– спытаўся я.

– Ну так, у ваколіцах. Але ці нявеста?.. Гэтага я ўжо не ведаю. Сапраўдная баламутка! Ён хутка праз яе звар'яцее, як яго маці.

– І праўда, мне здаецца, што графіня... хворая?

– Ды яна вар'ятка, дарагі пане, вар'ятка! Але найбольшы вар'ят - гэта я сам, бо прыехаў сюды.

– Будзем спадзявацца, што ваш пільны догляд верне ёй здароўе.

Доктар пакруціў галавой, падняў келіх з бардоскім віном і паглядзеў праз яго на святло, любуючыся густым колерам.

– Такі, якім вы мяне цяпер бачыце, пане прафесар, я служыў хірург-маёрам у Калужскім палку. У Севастопалі мы з раніцы да вечара рэзалі рукі і ногі, я ўжо не кажу пра бомбы, што лёталі вакол нас, як мухі вакол скалелага каня. Дык вось, хоць і без жытла, і без харчу, але ж я так не бедаваў тады, як цяпер тут, дзе я ем і п'ю як найлепей, дзе я жыву, як князь, дзе мне плацяць, як надворнаму лекару... Але ж свабода, дарагі пане!.. Уявіце сабе, што ад гэтай шайтанкі ў мяне не застаецца ніводнай хвілінкі вольнага часу!

Комментарии:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6