Чтение онлайн

на главную

Жанры

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

Мериме Проспер

Шрифт:

Усе дамы закрычалі ад жаху. Генерал заўважыў, што калмыкі ў падобных пільных абставінах робяць тое самае. Граф пацікавіўся, ці спадабаўся мне гэты напой.

– З маральнага боку, - адказаў я, - гэта было агідна. Але фізічна я пачуў сябе значна лепей, і якраз дзякуючы гэтаму напою я маю шчасце сёння тут вячэраць. Шмат хто з еўрапейцаў, дый увогуле белых, хто доўга жыў з індзейцамі, прызвычайваюцца і нават прыахвочваюцца да гэтага. Мой вельмі добры сябар дон Фруктуоза Рывэра, прэзідэнт рэспублікі, заўсёды карыстаецца нагодай паласавацца. Я памятаю, як аднойчы, едучы ў парадным убранні на паседжанне кангрэса, ён мінаў ранча,

дзе рэзалі курыцу. Ён спыніўся, саскочыў з каня і папрасіў адзін глыток крыві. А пасля ў кангрэсе ён сказаў адну са сваіх самых бліскучых прамоў.

– Ваш прэзідэнт - пачварны монстр!
– закрычала панна Юлька.

– Прабачце мне, шаноўная панна, - сказаў я, - гэта вельмі прыстойны і разумны чалавек. Ён выдатна гаворыць на некалькіх індзейскіх мовах, вельмі цяжкіх з-за безлічы дзеяслоўных формаў, якія адрозніваюцца ў залежнасці ад віду дапаўнення і нават ад сацыяльных адносін паміж размоўцамі.

Я збіраўся расказаць пра даволі цікавыя падрабязнасці дзеяслова ў мове чаруа, але граф перапыніў мяне і спытаўся, дзе ў каня трэба надрэзаць жылу, калі хочаш крыві.

– Барані вас Божа, дарагі прафесар, - закрычала панна Івінская са смешным спалохам на твары, - не кажыце яму. Ён такі, што перарэжа ўсю стайню, а калі скончацца коні, дык пачне есці нас саміх.

Пасмяяўшыся з гэтага досціпу, дамы пакінулі стол і пайшлі згатаваць гарбаты і кавы, пакуль мы пакурым. Праз чвэрць гадзіны генерала паклікалі ў залу. Мы ўсе хацелі пайсці за ім, але нам сказалі, што дамам пакуль хопіць аднаго мужчыны. Хутка мы пачулі з залы гучны посмех і воплескі.

– Панна Юлька зноў узялася за сваё, - сказаў граф.

Паклікалі яго самога. Зноў пачуўся смех, воплескі. Цяпер была мая чарга. Калі я ўвайшоў у залу, на тварах прысутных адбівалася сур'ёзнасць, што не вешчавала мне нічога добрага. Я чакаў нейкага жарту.

– Пане прафесар, - сказаў мне генерал самым сухім тонам, - гэтыя дамы лічаць, што мы занадта ўшанавалі іх шампан, і дазваляюць нам застацца з імі толькі пасля невялічкага выпрабавання. Трэба з завязанымі вачыма прайсці ад сярэдзіны залы да гэтай сцяны і дакрануцца да яе пальцам. Бачыце, усё вельмі проста, трэба толькі ісці наперад. Ці вы можаце прайсці дакладна па лініі?

– Спадзяюся, пане генерал.

І панна Івінская ўраз накінула мне на вочы хустку і што было моцы зацягнула яе вузлом на патыліцы.

– Вы стаіце пасярэдзіне залы, - сказала яна.
– Выцягніце руку... Вось так! Магу біцца аб заклад, што вы не дакранецеся да сцяны.

– Наперад - крокам - руш!- скамандаваў генерал.

Да сцяны было пяць-шэсць крокаў. Я пасоўваўся павольна, упэўнены, што натыкнуся на якую вяроўку ці зэдлік, наўмысна падстаўленыя, каб я спатыкнуўся. Чуўся здушаны смех, маё замяшанне расло. Нарэшце, калі ўжо я спадзяваўся дакрануцца да сцяны, палец мой уткнуўся ў нешта халоднае і ліпкае. Я скрывіўся і адскочыў пад бурлівы рогат прысутных. Сарваўшы павязку, я ўбачыў побач са мною панну Івінскую, а ў яе руках - збанок з мёдам, куды я ўлез пальцам, думаючы, што дакрануўся да сцяны. Я суцешыўся, паглядзеўшы, як тое самае выпрабаванне прайшлі абодва ад'ютанты не лепш за мяне.

Рэшту вечара панна Івінская не пераставала даваць волю свайму гарэзліваму свавольству. Яна кпіла, блазнавала, лучала свае жарты то ў аднаго, то ў другога. Я заўважыў, аднак, што найчасцей яна звярталася да графа, які, мушу прызнацца,

ніколі не крыўдзіўся і, здаецца, нават меў прыемнасць з гэтых назалянняў. І наадварот, калі яна нападала на каторага з ад'ютантаў, ён хмурыў брыво, і ў вачах у яго запаляўся страшнаваты цьмяны агеньчык. «Твар іх бела-ружовы, як смоль, чорныя бровы». Здаецца, пішучы гэты верш, Міцкевіч хацеў напісаць партрэт панны Івінскай.

V

Разышліся даволі позна. У шмат якіх багатых літоўскіх дамах можна ўбачыць цудоўнае сталовае срэбра, прыгожую мэблю, каштоўныя персідскія кілімы, але там няма, як у нашай добрай Германіі, добрых мяккіх пасцеляў для стомленага госця. Багаты ці бедны, шляхціц ці мужык, славянін здолее спаць і на дошках. У гэтым сэнсе замак у Даўгялах не быў выключэннем з агульнага правіла. У пакоі, куды нас з графам прывялі, былі толькі дзве канапы, абабітыя саф' янам. Гэта не надта мяне збянтэжыла, бо ў падарожжах мне часцяком даводзілася спаць на голай зямлі, і ў душы я кпіў з графавых нараканняў што да браку цывілізацыі сярод яго суайчыннікаў. Прыйшоў чаляднік, прынёс халаты і пантофлі і сцягнуў з нас боты. Граф, распрануўшыся, яшчэ нейкі час хадзіў па пакоі. Пасля спыніўся каля маёй канапы і запытаўся:

– Што вы думаеце пра Юльку?

– Яна проста чароўная.

– Так, але надта баламутная!.. Як вы думаеце, ёй сапраўды падабаецца гэты бялявы капітанчык?

– Ад'ютант?.. Ды адкуль жа ж я ведаю?

– Ён хлюст!.. значыць, падабаецца жанчынам.

– Я не згодны з вашай высновай, пане графе. Хочаце, скажу вам праўду? Панна Івінская куды больш хоча спадабацца графу Шэмету, чым ад'ютантам усёй арміі.

Ён пачырванеў і нічога не адказаў. Але мне здалося, што мае словы яго задаволілі. Ён яшчэ трошкі пахадзіў моўчкі, пасля паглядзеў на гадзіннік.

– Далібог, - сказаў ён, - трэба класціся спаць, бо ўжо позна.

Ён узяў сваю стрэльбу і паляўнічы нож, складзеныя ў нашым пакоі, паклаў іх у шафу і ўзяў ключ.

– Вазьміце, калі ласка, - ён перадаў мне ключ, што вельмі мяне здзівіла, - бо я магу забыцца. У вас, прынамсі, памяць лепшая за маю.

– Найлепшы сродак не забыцца пра зброю, - сказаў я, - гэта пакласці яе на стол каля вашай канапы.

– Не... Паслухайце, шчыра кажучы, я не люблю, каб побач была зброя, калі я сплю... І вось прычына. Калі я служыў у гарадзенскіх гусарах, аднае ночы я спаў у адным пакоі з адным таварышам. Мае пісталеты ляжалі побач са мной на крэсле. Уначы я прачнуўся ад выбуху. У руцэ я трымаў пісталет. Я стрэліў, і куля прайшла каля галавы майго таварыша... Я так ніколі і не ўзгадаў, што я тады прысніў.

Гэты расказ трошкі мяне занепакоіў. Я ўжо не рызыкаваў атрымаць кулю ў галаву. Але калі я ўявіў сабе высокі рост і геркулесаву паставу майго спадарожніка, ягоныя нервовыя рукі, парослыя чорнай шчэццю, я мімаволі падумаў, што ён без цяжкасці здолеў бы мяне задушыць, сасніўшы штосьці нядобрае. Ва ўсялякім разе, я і знаку не падаў, што нечым занепакоены, а паставіў свечку на крэсла побач з канапай і ўзяўся чытаць «Катэхізіс» Лявіцкага, што быў захапіў з сабой. Граф узычыў мне добрай ночы, выцягнуўся на канапе, разоў пяць ці шэсць перакруціўся. Урэшце ён заснуў, згарнуўшыся клубком, як у Гарацыя каханак, які, схаваны ў куфры, галавой упіраўся ў сагнутыя калені:

Поделиться:
Популярные книги

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь