Лота (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Лота (на белорусском языке)

Шрифт:

Астрыд Лiндгрэн

Лота

Пераклад: С.Лузгiна, Т.Лукша

ЛОТА ХОЧА ВЫРАСЦI

Тата гаворыць, што калi не было ў хаце дзяцей, дык усюды быў мiр i спакой.

Шум пачаўся з той самай хвiлiны, калi троху падрос Джонас i пачаў калацiць сваёй бразготкай аб калыску.

Джонас - мой старэйшы брат. Мяне завуць Марыя, а маю маленькую сястру Лота. Звычайна Джонас быў асаблiва шумны ў нядзелю ранiцай, калi тата вельмi хацеў спаць. З часам Джонас рабiў усё больш шуму, i тата празваў яго Вялiкiм Шумам. Мяне

ён назваў Маленькiм Шумам, бо я не такая шумлiвая, як Джонас. Я магу быць зусiм цiхай i сядзець моўчкi.

Калi ў нашай сям'i з'явiлася Лота, тата даў ёй мянушку Маленькi Арэшак, я i сама не ведаю чаму.

Мама называе нас сапраўднымi iмёнамi: Джонас, Марыя i Лота. Iншы раз яна, а таксама Джонас i Лота завуць мяне Мiа-Марыя.

Мартэнсаны - наша прозвiшча, i мы ўсе жывём у доме, пафарбаваным у жоўты колер.

Часам Лота злуецца, што яна не такая вялiкая, як мы. Нам дазваляюць хадзiць на плошчу самiм, а Лоце не.

Джонас i я ходзiм туды кожную суботу, каб купiць у краме цукеркi. Але мы заўсёды прыносiм цукеркi i Лоце, таму што так трэба рабiць.

Мiнулай вясной, у адну з субот, iшоў такi густы дождж, што нам трэба было б застацца дома. Але мы, узяўшы вялiкi парасон нашага таты, усё роўна адправiлiся за цукеркамi. Мы купiлi мятныя цукеркi i жвачкi, з якiх выдзiмалi маленькiя шарыкi. Калi мы вярталiся дамоў пад парасонамi i смакталi цукеркi, Лота назiрала за намi праз акно.

Няшчасная Лота! Iшоў дождж, i ёй не дазвалялi нават гуляць на вулiцы.

– I чаму гэтаму дажджу трэба iсцi?
– спытала Лота.

– Каб гароднiна расла, i нам было б што есцi, - адказала мама.

– Але ж чаму трэба iсцi дажджу на плошчы?
– спытаў Джонас.
– Мо каб раслi цукеркi?

Гэта рассмяшыла маму.

Увечары, калi мы ўжо леглi спаць, Джонас сказаў мне:

– Даражэнькая Марыя, калi мы паедзем да бабулi з дзядулем, мы больш не будзем саджаць моркву на агародзе, мы лепш пасадзiм цукеркi.

– Але ж морква больш карысная для зубоў, - адказала я.
– Мы маглi б палiваць iх, - я мела на ўвазе цукеркi, - маёй палiвачкай.

Мне было вельмi прыемна нават успамiнаць аб маёй маленькай, зялёненькай палiвачцы. Яна стаяла на палiцы ў падвале дома маiх бабулi i дзядулi ў вёсцы. Мы заўсёды жылi там летам.

Вы нiколi не здагадаецеся, што зрабiла Лота, калi мы былi там мiнулым летам. За клуняй знаходзiлася вялiкая куча гною. Мiстэр Джонас, дзядулеў памочнiк, раскiдваў гэты гной па зямлi, каб расла лепш гароднiна.

– Чаму патрэбна ўгнаенне?
– спытала Лота.

– Усё расце лепш, калi яго раскiдаць па зямлi, - адказаў ёй тата.

– I трэба яшчэ, каб дождж пайшоў, - дадала Лота. Яна памятала, што гаварыла мама Джонасу, калi iшоў дождж у тую суботу.

– Правiльна, Лота.
– Тата быў вельмi задаволены.

Апоўднi пачаўся моцны дождж.

– Цi бачыў хто-небудзь Лоту?
– спытаўся тата.

Мы ўсе пацiскалi плячыма. Нiхто не бачыў яе ўжо даўно, i мы пачалi яе шукаць.

Спачатку мы шукалi яе ў хаце - у шафе, у паддашку, у падвале. Але Лоты не было нiдзе.

Тата расхваляваўся. Ён абяцаў маме глядзець за намi. "Можа, яна на вулiцы?" - падумаў ён.

Мы пайшлi да клунi. Мы абшукалi ўсе куточкi, злазiлi на вышкi, але Лоты не было нiдзе.

Потым мы паглядзелi за клуню. Вось яна дзе была. Пад дажджом, прамоклая наскрозь, яна стаяла ў сярэдзiне гнаявой кучы.

– Што ты тут робiш, Маленькi Арэшак?
– усклiкнуў тата.

– Я хачу вырасцi i быць такой жа вялiкай, як Джонас i Марыя, - адказала Лота.

Часам Лота можа так дзяцiнiцца!

НАШЫ ГУЛЬНI

Кожны дзень Джонас i я распачынаем гульнi. Мы дазваляем Лоце гуляць з намi, калi яна ўжо ведае правiлы гульнi.

Але часам, калi мы гуляем у пiратаў, мы не хочам, каб Лота была з намi. Яна ўвесь час блытаецца пад нагамi i падае са стала, якi як быццам з'яўляецца нашым караблём. Потым яна плача, скардзiцца, але зноў i зноў хоча гуляць з намi.

Гэтымi днямi Джонас i я гулялi ў пiратаў, i мы нiяк не маглi адчапiцца ад Лоты. Тады Джонас спытаў яе:

– Цi ведаеш ты, што трэба рабiць, калi гуляеш у пiратаў?

– Калi ты пiрат, ты ўзлазiш на стол, а потым саскокваеш з яго, - адказала Лота.

– Але ж можна зрабiць i лепш, - сказаў Джонас.
– Запаўзцi пад ложак i цiха-цiха ляжаць там.

– Чаму?
– спытала Лота.

– Ты толькi ляжыш там, прытвараючыся пiратам, i гаворыш увесь час: "Хачу есцi, хачу есцi, хачу есцi". Гэта якраз тое, што пiраты i робяць, - сказаў Джонас.

I Лота паверыла, што гэта сапраўды так. Яна забралася пад ложак i паўтарала: "Хачу есцi, хачу есцi".

Мы з Джонасам уладкавалiся на стале, якi быў нашым караблём, i паплылi, а Лота тым часам сядзела пад ложкам i бубнiла: "Хачу есцi, хачу есцi". Было нават больш цiкава сачыць за Лотай, чым гуляць у пiратаў.

У рэшце рэшт Лота спытала:

– Як доўга пiратам трэба сядзець пад ложкам, гаворачы гэтыя словы?

– Да калядаў, - адказаў Джонас.

Лота выпаўзла з-пад ложка:

– Я не хачу больш быць пiратам, таму што яны мне не падабаюцца.

Iншы раз Лота - добры памочнiк у нашых гульнях. Напрыклад, калi мы гуляем у анёлаў - у анёлаў-захавальнiкаў. Тады нам патрэбен хтосьцi, каго трэба абаранiць; мы абараняем Лоту. Яна ляжыць у сваiм ложку, а мы стаiм побач i размахваем рукамi, нiбы анёлы, якiя лятаюць i махаюць крыламi. Але Лоце гэтая гульня не падабаецца таксама, таму што яна зноў павiнна ляжаць цiхенька. Гэта тое ж самае, што яна робiць, калi мы гуляем у пiратаў, толькi на гэты раз ёй трэба ляжаць на ложку, а не пад iм.

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Идущий в тени 3

Амврелий Марк
3. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.36
рейтинг книги
Идущий в тени 3

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага