Лота (на белорусском языке)
Шрифт:
Тата ўзяў Лоту i Бэмсi i панёс iх дадому.
– Лота вярнулася дадому!
– крыкнуў тата, калi яны ўвайшлi ў дом.
Мама сядзела перад камiнам у гасцiнай. Яна працягнула рукi да Лоты i ўсмiхнулася:
–
Лота кiнулася ў матчыны рукi i заплакала так горка, што слёзы пакацiлiся па яе твары.
– Я збiраюся жыць з табой усё жыццё, мама, - усхлiпвала яна.
– Гэта цудоўна!
– сказала мама.
Лота скруцiлася клубочкам у мацi на каленях i доўгi час нiчога не гаварыла.
– Мама, зараз у мяне новы свiтэр. Мiсiс Берг дала яго мне. Гэта добра? праз слёзы спытала яна.
Мама нiчога не адказала. Яна толькi лагодна глядзела на Лоту.
Апусцiўшы вочы, Лота прамармытала:
– Я парэзала свой на кавалачкi. Я хачу сказаць, што прашу прабачэння, але так цяжка зрабiць гэта.
– А што, калi я таксама папрашу прабачэння?
– спытала мама.
– Тады мы можам сказаць, што мы абедзве просiм прабачэння, - адказала Лота.
Дзяўчынка абняла мацi за шыю i прыцiснулася да яе так моцна, як толькi магла.
– Я прашу прабачэння, я прашу
Потым мама ўзяла Лоту i Бэмсi на рукi i аднесла iх у дзiцячы пакой, паклала ва ўтульны ложак з чыстымi прасцiнамi, ружовай коўдрай. Тата падняўся наверх таксама, i яны з мамай пацалавалi Лоту i пажадалi ёй добрай ночы.
– Якiя яны добрыя, - сказала Лота Бэмсi, калi яны пайшлi ўнiз.
Джонас i Марыя спалi, але Джонас прачнуўся, каб сказаць:
– Я так i ведаў, што ты пабаiшся застацца там усю ноч.
– Я вырашыла застацца там толькi на дзень, гуляць i весцi сваю гаспадарку, вось так!
– сказала Лота.
– А калi ты i Марыя паб'еце Бэмсi яшчэ раз, я вам пакажу!
– Бiць Бэмсi? Мы нiколi не чапалi твайго свiнячага мядзведзя.
– Джонас засмяяўся i заснуў.
Лота некаторы час не спала, таму што спявала сваю песеньку:
Я прыходжу ў свой маленечкi дамок,
Ноч маўчыць,
I вельмi-вельмi цёмна,
Запалю агеньчык жоўты мой,
Завуркоча кот: "Iдзi дамоў!"
– Гэта песенька больш не пра мяне. Яна пра iншую Лоту, - сказала Лота Бэмсi, моцна абняла яго i заснула.